Баравікоўскі сельсавет
Баравікоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Светлагорскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Баравікі |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Старшыня сельсавета | Ігар Анатольевіч Камейка |
Насельніцтва (2019) | 1 829 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 2342 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Баравіко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Баравікі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Горвальскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Затонскага, Селішчанскага і Шупейкаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Парыцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 29 ліпеня 1961 года сельсавет у складзе Светлагорскага раёна. 30 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Чкалаўскага сельсавета Калінкавіцкага раёна перададзены вёскі Пажыхар і Чкалава[1]. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 12 населеных пунктаў[2].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сельсавет знаходзіцца ва ўсходняй частцы раёна. Агульная плошча сельсавета складае 2128 га. Мяжуе:
- на поўначы — са Жлобінскім раёнам
- на паўночным захадзе — са Светлагорскам
- на захадзе — з Сасноваборскім сельсаветам
- на поўдні — з Асташкавіцкім сельсаветам
- на ўсходзе — з Рэчыцкім раёнам
Па тэрыторыі сельсавета праходзяць аўтамабільныя дарогі: Р82 · Н5001 · Н5006, працякаюць рэкі: Бярэзіна, Сведзь.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2722 чалавекі[3], з іх 92,1 % — беларусы, 6,3 % — рускія, 1,1 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1829 чалавек[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 25 (1291).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 101. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.