Мікалаеўскі сельсавет (Светлагорскі раён)
Мікалаеўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Светлагорскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Мікалаеўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Старшыня сельсавета | Міхаіл Іванавіч Кароль |
Насельніцтва (2019) | 1 265 |
Плошча | 260,16 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 2342 |
Паштовыя індэксы | 247421 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Мікала́еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Мікалаеўка. Знаходзіцца на захадзе раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года як Чэрнінскі сельсавет у складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чэрнін. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дуброўскага сельсавета[1]. 29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. 12 ліпеня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Мікалаеўка, сельсавет перайменаваны ў Мікалаеўскі[2]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Палескага сельсавета (7 населеных пунктаў: аграгарадок Дуброва, вёскі Вялікі Бор, Зарэчча, Мартынаўка, Прытыка, Церабуліны, Язвін)[3]. 30 снежня 2019 года скасаваны вёскі Берлаж і Церабуліны[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 1159 чалавек[5], з іх 95,0 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 1265 чалавек[7].
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Мемарыял прысвечаны пачатку аперацыі «Баграціён» на скрыжаванні дарог Р31 і Н5012
- Брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў населеных пунктах: Дуброва, Вялікі Бор, Чэрнін, Язвін.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 ліпеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 288 Об изменении административно-территориального устройства Светлогорского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
- ↑ Решение Светлогорского районного Совета депутатов от 30 декабря 2019 г. № 122 Об упразднении сельских населенных пунктов Архівавана 12 лістапада 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Звесткі пра сельсавет Архівавана 5 студзеня 2019. на сайце райвыканкама.