Керсці Кальюлайд
Керсці Кальюлайд | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
эст.: Kersti Kaljulaid | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тоамас Хендрык Ільвес | ||||||
Пераемнік | Алар Карыс | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 снежня 1969[1][2][…] (54 гады) |
||||||
Муж | Georgi-Rene Maksimovski[d] | ||||||
Веравызнанне | лютэранства | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык і эканаміст[d] | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | kerstikaljulaid.ee (эст.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Керсці Кальюлайд (эст.: Kersti Kaljulaid; нар. 30 снежня 1969, Тарту) — эстонскі палітык, 3 кастрычніка 2016 года была абрана прэзідэнтам Эстоніі. Уступіла на пасаду 10 кастрычніка 2016 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінсктва і юнацтва
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 30 снежня 1969 года ў горадзе Тарту. У 1987 годзе скончыла Талінскую сярэднюю школу № 44, а ў 1992 — факультэт біялогіі Тартускага ўніверсітэта. У 2001 годзе атрымала ступень магістра дзелавога адміністравання ў Тартускім універсітэце.
Палітычная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Была членам Эстонскага геннага фонду і членам куратараў Тартускага ўніверсітэта. З 2011 года ўзначальвае савет Тартускага ўніверсітэта.
У 1998—1999 гадах працавала кіраўніком праекта ў аддзеле банкаўскіх інвестыцый Hansapank Markets. У 1999 годзе была дарадцам па эканоміцы на той момант прэм’ер-міністра Эстоніі Марта Лаара.
У лютым 2002 года назначана кіраўніком аддзела кіраўніцкага ўліку электрастанцыі «Іру». У верасні 2002 года прызначана дырэктарам гэтай электрастанцыі.
З 2001 па 2004 год была членам партыі «Саюз айчыны».
З мая 2004 года па верасень 2016 года працавала прадстаўніком Эстоніі ў Еўрапейскай падліковай палаце. З 2010 па 2014 год адказвала за методыку кантролю і гадавыя справаздачы. З 2014 года кіравала правядзеннем аўдыту па сельскай гаспадарцы і правядзеннем рэформы структуры палаты.
З верасня ўзначальвала ўтвораны пры канцылярыі Рыйгікогу савет па маніторынгу развіцця.
3 кастрычніка 2016 года па выніках выбараў Керсці Кальюлайд стала кіраўніком дзяржавы. Яна атрымала 81 голас, на месцы прысутнічала 98 дэпутатаў парламента з 101[4].
На чале дзяржавы
[правіць | правіць зыходнік]10 кастрычніка 2016 года Керсці Кальюлайд заступіла на пасаду Прэзідэнта Эстоніі. Яна стала першай жанчынай-прэзідэнтам у гісторыі краіны[5].
У снежні 2017 года Кальюлайд паведаміла, што плануе месяц працаваць у рускамоўнай Нарве, каб паказаць, што эстонская абшчына, эстонскае грамадства прысутнічае тут і шануе Нарву[6]. У 2019 годзе Прэзідэнт Эстоніі падкрэсліла, што нізкі ўзровень валодання эстонскай мовай прывёў да таго, што ў буйных гарадах існуе сацыяльная ізаляцыя прадстаўнікоў рускай абшчыны. Паводле яе слоў, у краіны ёсць адзіная дзяржаўная мова, і перад Эстоніяй стаіць задача, каб усе выхаванцы ў дзіцячых садках і выпускнікі школ размаўлялі па-эстонску[7].
Зноскі
- ↑ Kersti Kaljulaid // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Kersti Kaljulaid // Munzinger Personen
- ↑ а б в Kersti Kaljulaid // Eesti spordi biograafiline leksikon Праверана 14 кастрычніка 2024.
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nashaniva.by
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Прэзідэнты Эстоніі
- Нарадзіліся 30 снежня
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Тарту
- Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта
- Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры ордэна Дзяржаўнага герба на ланцугу
- Кавалеры Вялікага ланцуга ордэна Інфанта дона Энрыке
- Асобы
- Жанчыны-кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў
- Жанчыны-прэзідэнты