Перайсці да зместу

Ева Жалі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ева Жалі
фр.: Eva Joly
дэпутат Еўрапейскага парламента
1 ліпеня 2014 — 1 ліпеня 2019
дэпутат Еўрапейскага парламента
14 ліпеня 2009 — 30 чэрвеня 2014

Нараджэнне 5 снежня 1943(1943-12-05)[1] (80 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Сайт evajoly.fr (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ева Жалі (фр.: Eva Joly, нар. Гру Ева Фарсет фр.: Gro Eva Farseth; нар. 5 снежня 1943, Осла, Нарвегія) — французскі палітычны дзеяч. Дэпутат Еўрапейскага парламента (2009—2019). Кандыдат у прэзідэнты Францыі на выбарах у 2012 годзе  (укр.).

Нарадзілася ў 1943 годзе ў сціплай сям’і, якая жыла ў адным з працоўных кварталах Осла. Заняўшы трэцяе месца на конкурсе прыгажосці Міс Нарвегія, Ева пакідае родную краіну ў васемнаццаць гадоў і паступае ў Парыжскі ўніверсітэт на юрыдычны факультэт. Паралельна з вучобай, яна ўладкоўваецца на працу, як гувернантка au pair да сям’і Жалі. Менавіта на гэтай працы яна пазнаёмілася з Паскалем Жалі, старэйшым сынам сям’і і студэнтам медуніверсітэта, з якім ажанілася ў 1967 годзе. У пары нарадзіліся дачка, будучая юрыстка, і сын, які стаў пасля архітэктарам.

Скончыўшы ўніверсітэт, Жалі працавала юрыдычным кансультантам у псіхіятрычнай клініцы. Аднак у 38 гадоў Жалі вырашыла змяніць працу і паступіла ў школу суддзяў. Ад памочніка суддзі ў Арлеане, Жалі даслужылася да фінансавага кіравання Палаца правасуддзя.

Шырокую вядомасць Жалі набыла як суддзя па эканамічных пытаннях. Папулярнай яна, у прыватнасці, абавязаная расследаванню скандальнай «справы Эльф» (фр.: Affaire Elf) 1996 года, у выніку якой кіраўніцтва нафтавай кампаніі Elf Aquitaine і некаторыя палітыкі падвергліся абвінавачванням у атрыманні хабараў, агульнай сумы ў сотні мільёнаў еўра, за заключэнне кантрактаў у Афрыцы і адмыванне дзяржаўных сродкаў.

Зноскі

  1. Eva Farseth // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
  • Капля А. С. Ева Жоли: в борьбе за «справедливое устройство мира и экологическую безопасность» // Новая и новейшая история. — 2017. — № 1. — С. 197—205.