Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Аляпка, таксама Вадзяны верабей (Cinclus cinclus) — птушка атрада вераб'іных.
Апісанне
Птушка памерам са шпака. Даўжыня цела 19-20 см, маса 50-70 г. Галава і шыя зверху бурыя, спіна і хвост буравата-шэрыя, горла, валляк і грудзі белыя. Хвост кароткі, крылы акруглыя, апярэнне шчыльнае. Апярэнне густое, не мокне ад вады.
Пашырэнне
Арэал разарваны. Пашырэнне: Еўразія, Паўднёва-Заходняя Афрыка. Тэрыторыя Беларусі ў межах арэала віду.
Аселы від. Паўночныя папуляцыi часткова вандроўныя.
Асаблівасці біялогіі
Сілкуецца воднымі насякомымі і рачкамі, якіх аляпка збірае на плыткаводдзе, паміж камянёў і пад вадой. Галоўнай асаблівасцю з'яўляюцца здольнасць добра плаваць і ныраць. Прыўздымаючы крылы і спрытна манеўруючы ў струмені вады, птушка быццам «бяжыць» па дне. Пад вадой аляпка можа заставацца да 50 с, прабягаючы за гэты час да 20 м.
Гняздо аляпка ладзіць заўсёды паблізу вады, паміж берагавымі камянямі або ў норах, з моху і сцяблінак травы. Яйкі выседжвае толькі самка, але выкормліваюць птушанят на працягу 20-25 дзён абодва бацькі.
Літаратура
Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X