Перайсці да зместу

Альпака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Альпака
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vicugna pacos Linnaeus, 1758

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  898279
NCBI  30538
EOL  309015

Альпака (Vicugna pacos) — хатняя парнакапытная жывёла, якая паходзіць ад вікуньі. Разводзяць у высакагорным поясе Паўднёвай Амерыкі (Анды), там жыве каля трох мільёнаў альпак, вялікая частка з якіх засяляе Перу. Гадуюць альпака дзеля стрыжкі поўсці, з якой робяць цёплыя і мяккія коўдры, пледы і вопратку. А з футра робяць прадметы для дома.

Рост альпака не перавышае аднаго метра, важаць яны каля 70 кілаграмаў і маюць мяккае і доўгае руно (па баках яго даўжыня дасягае 15-20 см.). Яны жывуць у Андах на вышыні 3500-5000 метраў, на тэрыторыі Эквадора, паўднёвага Перу, паўночнага Чылі і заходняй Балівіі.

Зноскі