Іміграцыя
Іміграцыя (ад лац.: immigrare — усяляцца) — уезд іншаземцаў у якую-небудзь краіну на пастаяннае або працяглае жыхарства. У залежнасці ад прычын іміграцыю падзяляюць на палітычную і эканамічную або працоўную. Іміграцыя характэрна для многіх гістарычных эпох, адыгрывала важную ролю ў фармаванні насельніцтва некаторых краін і нават засяленні асобных частак свету. На фармаванне насельніцтва Еўразіі паўплывалі міграцыі апошніх двух тысячагоддзяў, такія, як Вялікае перасяленне народаў у Еўропе (IV—VII стст.), міграцыі, звязаныя з арабскімі заваяваннямі (VII—VIII стст.), з экспансіяй цюрка-манголаў (XI—XVII стст.). Эпоха Вялікіх геаграфічных адкрыццяў (XV—XVII стст.) паклала пачатак шырокаму развіццю міжкантынентальных міграцый, галоўным чынам з Еўропы ў Амерыку, Аўстралію і інш. Не аслаблі тэмпы іміграцыі, выкліканыя перамяшчэннямі насельніцтва ў сувязі з дзвюма сусветнымі войнамі, перасяленнем яўрэяў у Ізраіль. Працягваецца іміграцыя рабочай сілы з Беларусі ў развітыя краіны Заходняй Еўропы і Расію.
Гл. таксама
Літаратура
- Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7
Спасылкі
Іміграцыя на Вікісховішчы |