Перайсці да зместу

Дзмітрый Сцяпанавіч Бартнянскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партрэт Бартнянскага

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (руск.: Дмитрий Степанович Бортнянский; 175128 верасня 1825), расійскі кампазітар, заснавальнік рускай кампазітарскай школы, адзін з першых заснавальнікаў класічнай расійскай музычнай традыцыі. У сучаснай украінскай школе называецца украінскім кампазітарам[крыніца?].

З мяшчан. Нарадзіўся ў Глухаве. У 1758 быў вызначаны пеўчым у Пецярбург у Прыдворную пеўчую капэлу. У 1769 адпраўлены ў Італію для навучання музыцы. У 1779 Бартнянскі вярнуўся ў Расію. У 1780—1784 — капельмайстар Прыдворнай пеўчай капэлы, кіраваў хорамі ў Сухапутным шляхецкім корпусе і Смольным інстытуце.

У 1758 Бартнянскі атрымаў прызначэнне капельмайстрам пры «малым» двары вялікага князя Паўла Пятровіча. З 1796 Бартнянскі — кіруючы Прыдворнай пеўчай капэлай, галоўным хорам Расійскай дзяржавы, з 1801 — дырэктар Прыдворнай пеўчай капэлы. З дзейнасцю Бартнянскага звязаны яе росквіт. У 1804 абраны ганаровым членам Акадэміі мастацтваў у Пецярбурзе. У 1791 — 1814 напісаў шэраг кантат і араторый на вершы Г. Р. Дзяржавіна, Ю. А. Няледзінскага-Мялецкага, П. А. Вяземскага, М. М. Хераскава, а таксама духоўнай музыкі, выконваемай дагэтуль. У 1816 Бартнянскі прызначаны цэнзарам усіх нот духоўнай музыкі, якія выдаюцца ў Расіі .

Аўтар опер «Сокал» (1786), «Сын-супернік, або Новая Стратоніка» (1787), фартэпіянных санат, камерных ансаблей.

Шаблон:Літ