Марыя Гімбутас
Марыя Гімбутас | |
---|---|
Marija Gimbutienė | |
| |
Дата нараджэння | 23 студзеня 1921 |
Месца нараджэння | Вільня |
Дата смерці | 2 лютага 1994 (73 гады) |
Месца смерці | Лос-Анджэлес |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Літва |
Бацька | Danielius Alseika[d] |
Маці | Veronika Alseikienė[d] |
Муж | Jurgis Gimbutas[d][1] |
Род дзейнасці | антраполаг, археолаг, даследчык дагістарычнай эпохі, выкладчыца ўніверсітэта, гісторык, этнолаг |
Навуковая сфера | Археалогія |
Месца працы | Гарвардскі ўніверсітэт, Каліфарнійскі ўніверсітэт |
Альма-матар | Віленскі ўніверсітэт, Цюбінгенскі ўніверсітэт |
Член у | |
Прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Гімбутас (літ.: Marija Gimbutienė; 23 студзеня 1921 г., Вільня — 2 лютага 1994 г., Лос-Анджэлес) — выбітная літоўская археолаг, стваральніца курганнай гіпотэзы прарадзімы індаеўрапейцаў.
Біяграфія
Нарадзілася ў сям'і Даніэлюса і Веранікі Алсейка ў Вільне, якая ў той час уваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы. У 1931 г. яе сям'я пераехала ў Каўнас. З 1936 г. прымала ўдзел у этнаграфічных даследаваннях. У 1941 г. выйшла замуж за літоўскага архітэктара Юргіса Гімбутаса.
У 1942 г. скончыла гуманітарны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1946 г. абараніла доктарскую дысертацыю па этналогіі ў Цюбінгенскім універсітэце. З 1949 г. жыла ў ЗША. Працавала і выкладала ў Гарвардскім і Каліфарнійскім універсітэтах. Праводзіла раскопкі у Югаславіі, Грэцыі і Італіі. У 1981 г. наведала СССР, чытала лекцыі ў Вільнюсе і Маскве.
Мела 3 дачок.
Памерла ў Лос-Анджэлесе. У 1994 г. перапахавана на Пятрашунскіх могілках у Каўнасе.
Навуковыя погляды
Марыя Гімбутас найбольш вядома курганнай гіпотэзай паходжання індаеўрапейцаў, якую яна высунула ў 1956 г.
Выступала за стварэнне асобнай міждысцыплінарнай вобласці археаматалогія, якая павінна была аб'яднаць археалогію, тэалогію, мовазнаўства і этналогію. З'яўлялася прыхільніцай існавання матрыярхальнага грамадства ў старажытнасці, характарызавала яго як стадыю развіцця з эканамічнай роўнасцю і мірнымі адносінамі. У працах 1974 — 1991 гг. сцвярджала, што ў неалітычнай Еўропе склалася мірнае «гінацэнтрычнае» грамадства, якое шанавала багінь-маці. Культуру бронзавага веку і распаўсюджанне індаеўрапейцаў звязвала з надыходам ваяўнічай патрыярхальнай «андракратыяй».
Спасылкі
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 4 красавіка 2024.