Перайсці да зместу

Рэўнасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 12:49, 24 снежня 2020, аўтар Хомелка (размовы | уклад) (Літаратура: афармленне)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Поль Гаген «А, ты раўнуеш?» — (1892)

Рэўнасць — непрыязна-варожае пачуццё ў адносінах да поспехаў, набыткаў або папулярнасці іншай асобы.

Усякія праявы рэўнасці ў грамадскай дзейнасці людзей, у працы, навуцы, палітыцы, адносінах паміж людзьмі лічацца адмоўнымі пачуццямі, бо яны заснаваны на эгаізме, славалюбстве і зайздрасці да поспехаў іншых людзей. Асаблівы выпадак - рэўнасць у адносінах паміж поламі. Псіхолагі адрозніваюць два віды рэўнасці: «тыранічную» і «ад ушчамлёнасці». Першая ўласціва звычайна людзям эгаістычным, дэспатычным, самазадаволеным, не здольным на бескарыслівае каханне. Рэўнасць «ад ушчамлёнасці» ўласціва людзям з недаверлівым характарам, няўпэўненым у сваіх магчымасцях, схільным бачыць небяспеку там, дзе яе няма.

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7