Апошняе наступленне (1939): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
→Перамовы: арфаграфія |
||
Радок 27: | Радок 27: | ||
== Перамовы == |
== Перамовы == |
||
Пасля дзяржаўнага перавароту 5 сакавіка 1939 года, арганізаванага палкоўнікам [[Сехісмунда Касада]], і адхілення ўрада [[Хуан Негрын|Хуана Негрына]] ад улады, сфармаваны Савет нацыянальнай абароны неадкладна паспрабаваў дамагчыся пагаднення з урадам [[Франсіска Франка|Франка]] аб дасягненні «ганаровага |
Пасля дзяржаўнага перавароту 5 сакавіка 1939 года, арганізаванага палкоўнікам [[Сехісмунда Касада]], і адхілення ўрада [[Хуан Негрын|Хуана Негрына]] ад улады, сфармаваны Савет нацыянальнай абароны неадкладна паспрабаваў дамагчыся пагаднення з урадам [[Франсіска Франка|Франка]] аб дасягненні «ганаровага міру», але мяцежнікі настойвалі на безумоўнай капітуляцыі Рэспублікі. |
||
19 сакавіка Франка пагадзіўся прыняць рэспубліканскіх прадстаўнікоў, і Касада 23 сакавіка адправіў у [[Бургас]] сваіх эмісараў — падпалкоўніка Нара і маёра Артэгу — для прамых перамоваў з бокам нацыяналістаў. У той жа дзень на аэрадроме Гаманаль адбыліся перамовы, на якіх прадстаўнікі Франка пацвердзілі, што будзе прынята толькі [[безумоўная капітуляцыя]] рэспубліканскіх войск, што на працягу двух дзён рэспубліканская авіяцыя павінна быць перададзена [[Франкісцкая Іспанія|франкістам]], а 27 сакавіка павінна быць абвешчана на ўсіх франтах спыненне агню, каб войскі нацыяналістаў маглі пачаць наступленне. Да гэтага рэспубліканскія сілы павінны здацца і здаць сваю зброю. Што тычыцца рэпрэсій, якіх асцерагаліся рэспубліканцы, Франка даў толькі цмяное слоўнае абяцанне «справядлівасці для тых, хто не здзяйсняў злачынстваў», не даўшы ніякіх дадатковых тлумачэнняў. Нарэшце, 25 сакавіка эмісары Франка заявілі, што рэспубліканская авіяцыя яшчэ не здалася, абвінаваціўшы Касада ў тым, што ён «не кантралюе сваю армію і, такім чынам, не ў стане весці перамовы». Тут жа былі спынены ўсе перамовы. Рэспубліканскія эмісары вярнуліся ў [[Мадрыд]] раніцай 26-га, каб паскорыць пералёт авіяцыі, адкак было ўжо занадта позна. |
19 сакавіка Франка пагадзіўся прыняць рэспубліканскіх прадстаўнікоў, і Касада 23 сакавіка адправіў у [[Бургас]] сваіх эмісараў — падпалкоўніка Нара і маёра Артэгу — для прамых перамоваў з бокам нацыяналістаў. У той жа дзень на аэрадроме Гаманаль адбыліся перамовы, на якіх прадстаўнікі Франка пацвердзілі, што будзе прынята толькі [[безумоўная капітуляцыя]] рэспубліканскіх войск, што на працягу двух дзён рэспубліканская авіяцыя павінна быць перададзена [[Франкісцкая Іспанія|франкістам]], а 27 сакавіка павінна быць абвешчана на ўсіх франтах спыненне агню, каб войскі нацыяналістаў маглі пачаць наступленне. Да гэтага рэспубліканскія сілы павінны здацца і здаць сваю зброю. Што тычыцца рэпрэсій, якіх асцерагаліся рэспубліканцы, Франка даў толькі цмяное слоўнае абяцанне «справядлівасці для тых, хто не здзяйсняў злачынстваў», не даўшы ніякіх дадатковых тлумачэнняў. Нарэшце, 25 сакавіка эмісары Франка заявілі, што рэспубліканская авіяцыя яшчэ не здалася, абвінаваціўшы Касада ў тым, што ён «не кантралюе сваю армію і, такім чынам, не ў стане весці перамовы». Тут жа былі спынены ўсе перамовы. Рэспубліканскія эмісары вярнуліся ў [[Мадрыд]] раніцай 26-га, каб паскорыць пералёт авіяцыі, адкак было ўжо занадта позна. |
Версія ад 15:10, 30 жніўня 2022
Апошняе наступленне | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі | |||
Дата | 26 сакавіка — 1 красавіка 1939 | ||
Месца | Іспанія | ||
Вынік | перамога франкістаў і ўзяцце Мадрыда | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Апошняе наступленне (ісп.: Ofensiva final) — апошняя ваенная аперацыя падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі, праведзеная ваенным камандаваннем франкістаў супраць Другой Іспанскай Рэспублікі ў канцы сакавіка 1939 года.
Перамовы
Пасля дзяржаўнага перавароту 5 сакавіка 1939 года, арганізаванага палкоўнікам Сехісмунда Касада, і адхілення ўрада Хуана Негрына ад улады, сфармаваны Савет нацыянальнай абароны неадкладна паспрабаваў дамагчыся пагаднення з урадам Франка аб дасягненні «ганаровага міру», але мяцежнікі настойвалі на безумоўнай капітуляцыі Рэспублікі.
19 сакавіка Франка пагадзіўся прыняць рэспубліканскіх прадстаўнікоў, і Касада 23 сакавіка адправіў у Бургас сваіх эмісараў — падпалкоўніка Нара і маёра Артэгу — для прамых перамоваў з бокам нацыяналістаў. У той жа дзень на аэрадроме Гаманаль адбыліся перамовы, на якіх прадстаўнікі Франка пацвердзілі, што будзе прынята толькі безумоўная капітуляцыя рэспубліканскіх войск, што на працягу двух дзён рэспубліканская авіяцыя павінна быць перададзена франкістам, а 27 сакавіка павінна быць абвешчана на ўсіх франтах спыненне агню, каб войскі нацыяналістаў маглі пачаць наступленне. Да гэтага рэспубліканскія сілы павінны здацца і здаць сваю зброю. Што тычыцца рэпрэсій, якіх асцерагаліся рэспубліканцы, Франка даў толькі цмяное слоўнае абяцанне «справядлівасці для тых, хто не здзяйсняў злачынстваў», не даўшы ніякіх дадатковых тлумачэнняў. Нарэшце, 25 сакавіка эмісары Франка заявілі, што рэспубліканская авіяцыя яшчэ не здалася, абвінаваціўшы Касада ў тым, што ён «не кантралюе сваю армію і, такім чынам, не ў стане весці перамовы». Тут жа былі спынены ўсе перамовы. Рэспубліканскія эмісары вярнуліся ў Мадрыд раніцай 26-га, каб паскорыць пералёт авіяцыі, адкак было ўжо занадта позна.
Наступленне
Усяго праз некалькі гадзін пасля заканчэння перамоваў з двума прадстаўнікамі Савета нацыянальнай абароны Франка аддаў загад аб пачатку наступлення на ўсіх франтах.
Першыя аперацыі прайшлі на паўднёвым фронце, дзе 26 сакавіка Мараканскі армейскі корпус пад камандаваннем генерала Ягуэ і Андалузскі армейскі корпус пад камандаваннем генерала Муньёса Кастэльянаса прасунуліся ў напрамку Пасабланка—Пеньярая і Аканья, сустрэўшы вельмі слабы супраціў, так як многія рэспубліканскія пазіцыі былі ўжо пакінуты, рэспубліканская армія ў Эстремадурэ і Андалусіі склала зброю, а гарады былі запоўнены белымі сцягамі перад набліжэнне войскаў франкістаў. 29 сакавіка Мараканскі корпус Ягуэ дасягнуў Сьюдад-Рэаля і Пуэртальяна; Андалузскі армейскі корпус заняў Байлен і Лінарэс, у той час як Кардоўскі армейскі корпус пад камандаваннем генерала Бурбона ўвайшоў у Хаэн, а Гранадскі корпус прасоўваўся ўздоўж узбярэжжа ў бок Альмерыі.
На Цэнтральным фронце Таледскі і Наварскі армейскія карпусы, а таксама італьянцы, прасунуліся з Талавера-дэ-ла-Рэйна і Таледа на поўдзень, заняўшы 27 сакавіка гарады Полан, Мора, Аргес і Гальвес. На Левантыйскім фронце карпусы Ургеля і Арагона прасунуліся ад Торэ-дэль-Бурга, Масегаса і Сіфуэнтэса да Мадрыда і Валенсіі. Яны нідзе не сустрэлі супраціву. Рэспубліканскія часткі і падраздзяленні стыхійна распаліся да 28 сакавіка. Некаторыя салдаты абдымалі адзін аднаго, радуючыся канцу вайны.
Наступленне франкісцкай арміі цэнтра таксама не сустрэла ніякага супраціву, таму што на Мадрыдскім фронце рэспубліканскія салдаты пачалі пакідаць акопы, асабліва пасля таго, як па радыё былі перададзены знакамітыя «Саступкі генералісімуса», якія абяцалі «добразычлівае стаўленне» да вайскоўцаў, што выступалі за спыненне барацьбы. Салдаты прыбывалі ў цэнтральныя раёны горада, садзіліся ў метро ў Куатро-Камінас і адпраўляліся дадому, або пераязджалі на другі бок Мадрыда, у Вальекас, каб адправіцца да Міжземнага мора. У адных месцах на фронце паміж салдатамі з абодвух бакоў адбываліся братання, у іншых месцах рэспубліканскія салдаты пераходзілі на бок франкістаў.
У Левантэ Арагонскі армейскі корпус генерала Рафаэля Гарсія Валіньё, які надыходзіў у бок Валенсіі, сустрэў невялікі супраціў, таму што ў гэтым горадзе ўсё яшчэ былі сканцэнтраваны рэспубліканскія войскі, якія жадалі абараніць бежанцаў, што планавалі пакінуць Іспанію з валенсійскага порта. Калі гэтыя бежанцы ў другой палове дня 28 сакавіка адправіліся ў Алікантэ, рэспубліканскія войскі спынілі супраціў і пакінулі Валенсію, пакінуўшы яе ў руках франкісцкай пятай калоны, якая выйшла з падполля.
Такім чынам, 29 сакавіка Валенсія і Алікантэ былі практычна ў руках пятых калон яшчэ да прыходу войскаў нацыяналістаў. У гэты ж час Галісійскі армейскі корпус пад камандаваннем генерала Аранды заняў Сагунту, а Кастыльскі армейскі корпус увайшоў у Сегорбэ. На наступны дзень італьянцы з дывізіі «Літорыа» занялі Альмансу, Рэкену, Вільену і Эльду і ўвайшлі ў Алікантэ. У гэты ж дзень 83-я дывізія пад камандаваннем генерала Марціна Алонса з трыумфам увайшла ў Валенсію. 31 сакавіка 4-я дывізія Наварскага армейскага корпуса генерала Каміла Алонса Вега заняла Мерсію і Картахену.
1 красавіка 1939 года ў апошняй ваеннай зводцы пераможца Франсіска Франка напісаў: «Сёння, калі Чырвоная Армія ўзятая ў палон і раззброена, Нацыянальная армія выканала сваю апошнюю баявую задачу. Вайна скончана».
Крыніцы
- Данилов С. Ю. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: Вече, 2004. — 352 с. — ISBN 5-9533-0225-8.
- Томас Х. Гражданская война в Испании. 1931—1939 гг. — М.: Центрполиграф, 2003. — 573 с. — ISBN 5-9524-0341-7.