25 сакавіка
25 сакавіка — 84-ы (85-ы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← сакавік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2024 |
Падзеі
правіць- 708: Пачатак пантыфікату Папы Канстанціна I.
- 717: Леў III узурпаваў уладу ў Візантыйскай імперыі і даў пачатак Ісаўрыйскай дынастыі
- 1238: Пачатак 50-дзённай абароны Казельска ад мангола-татарскіх войскаў
- 1655: Хрысціянам Гюйгенсам адкрыты Тытан, найбольшы спадарожнік Сатурна
- 1807: Забарона гандлю рабамі ў Брытанскай імперыі
- 1821: Грэцыя дамаглася незалежнасці пасля амаль 400 гадоў турэцкай акупацыі
- 1917: У Мінску пачала работу канферэнцыя БСГ, якая аб’явіла сябе З’ездам нацыянальных партый і арганізацый. У выніку працы з’езду створаны Беларускі нацыянальны камітэт
- 1918: Беларуская Народная Рэспубліка: абвяшчэнне незалежнасці ў Трэцяй Устаўнай грамаце
- 1924: Грэцыя абвешчана рэспублікай
- 1957: Створана Еўрапейская эканамічная супольнасць у складзе 6 дзяржаў (Бельгія, Германія, Італія, Люксембург, Нідэрланды, Францыя)
- 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Турцыяй
Нарадзіліся
правіць- 826: Аль-Мубарад, арабскі асветнік
- 850: Сейва, 56-ы імператар японскі
- 1133: Генрых II, кароль англійскі, першы з дынастыі Плантагенетаў
- 1252: Канрадзін, герцаг швабскі, кароль сіцылійскі, таксама з'яўляўся тытулярным каралём іерусалімскім
- 1297: Андранік III Палеалог, імператар усходнерымскі
- 1345: Бланш Ланкастэрская, жонка Яна Доўгага, першага герцага ланкастэрскага
- 1347: Кацярына Сіенская, каталіцкая святая
- 1479: Васіль III, вялікі князь маскоўскі (пам. 4.12.1533)
- 1528: Якаб Андрэ, нямецкі лютэранскі тэолаг
- 1539: Крыстафер Клавіус, нямецкі матэматык
- 1541: Франчэска I, вялікі герцаг тасканскі
- 1614: Хуан Карэньё дэ Міранда, іспанскі мастак
- 1643: Луіс Марэры, французскі энцыклапедыст
- 1661: Крысоф дэ Рапін, французскі гісторык
- 1699: Ёхан Адольф Хасэ, нямецкі кампазітар
- 1716: Аляксей Антропаў, рускі мастак-партрэтыст
- 1741: Даніель Шыбелер, нямецкі пісьменнік
- 1747: Аляксандр Безбародка, канцлер расійскі (1797-99)
- 1774: Франсуа Мары Дадэн, французскі заолаг
- 1767: Іаахім Мюрат, напалеонаўскі маршал
- 1782: Караліна Банапарт, сястра Напалеона Банапарта, каралева неапальская (пам. 18.5.1839)
- 1786: Джавані Батыста Амічы, італьянскі астраном
- 1793: Гаўрыіл Бацянькоў, рускі паэт, дзекабрыст
- 1795: Жак-Луі Рандон, французскі генерал, маршал Францыі
- 1798: Крыстоф Гудэрман, нямецкі матэматык
- 1800: Генрых фон Дэзен, нямецкі геолаг
- 1807: Джэймс Говард Харыс, брытанскі дзяржаўны дзеяч
- 1812: Аляксандр Герцэн, рускі пісьменнік, публіцыст, філосаф і рэвалюцыянер-дэмакрат
- 1815: Андрэй Дэльвіг, рускі архітэктар
- 1824: Карл Густаў Брэсцыюс, нямецкі інжынер-чыгуначнік
- 1825: Макс Шульц, нямецкі біолаг
- 1832: Мікалаюс Рюдынгер, нямецкі анатаміст
- 1835: Адольф Вагнер, нямецкі эканаміст
- 1836: Юліюс Вайнгартэн, нямецкі матэматык
- 1842: Антоніа Фагазара, італьянскі пісьменнік і паэт
- 1844: Адольф Энглер, нямецкі батанік
- 1847: Агенор Галухоўскі, міністр замежных спраў Аўстра-Венгрыі
- 1856: Макс Ухл, нямецкі пачынальнік археалогіі Анд
- 1860: Фрыдрых Науман, нямецкі палітык і тэолаг
- 1862: Габрыэль Корбут, польскі гісторык літаратуры, бібліёграф, мовазнавец (пам. 9.1.1936)
- 1863: Амічы Джаванні, італьянскі батанік і оптык
- 1865: П'ер Эрнест Вайс, французскі фізык
- 1862: Габрыэль Корбут, польскі гісторык літаратуры, бібліёграф, мовазнавец (пам. 9.1.1936)
- 1867: Венедыкт Мякоцін, рускі гісторык, публіцыст, рэвалюцыянер (пам. 24.9.1937)
- 1867: Артура Тасканіні, італьянскі дырыжор, кіраўнік тэатраў «Ла-Скала» і «Метраполітэн-апера» (пам. 16.1.1957)
- 1868: Уільям Локвуд, ангелійскі крыкетыст
- 1870: Фрыдрых Швасман, нямецкі астраном
- 1871: Герман Аберт, нямецкі музычны навукоўца
- 1873: Рудольф Рокер, нямецкі гісторык
- 1881: Бела Бартак, венгерскі кампазітар
- 1884: Жорж Імберт, хімік
- 1887: Чуічы Нагума, віцэ-адмірал японскага імператарскага марскога флоту
- 1887: Джэфры Кейнс, брытанскі медык, навуковец
- 1892: Фердынанд Андэргасен, аўстрыйскі кампазітар
- 1892: Эндзі Клайд, амерыканскі акцёр
- 1899: Жак Адыберці, французскі паэт
- 1901: Эд Беглей, амерыканскі акцёр
- 1901: Райманд Фірт, новазеландскі этнолаг
- 1926: Ласла Пап, трохразовы алімпійскі чэмпіён па боксе
- 1935: Уладзімір Папковіч, беларускі пісьменнік, перакладчык
- 1961: Дэвід Сперджэл, амерыканскі фізік
- 1965: Сара Джэсіка Паркер, амерыканская кінаактрыса
- 1965: Стэфка Кастадзінава, балгарская лёгкаатлетка
- 1971: Стэйсі Драгіла, амерыканская лёгкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка
Памерлі
правіць- 1677: Вацлаў Холар, чэшскі гравёр і малявальшчык
- 1918: Клод Дэбюсі, французскі кампазітар (нар. 1862)
- 1937: Зыгмунт Нагродскі, беларускі паэт і культурны дзеяч (нар. 1866)
- 1967: Іаганес Ітэн, швейцарскі мастак
- 1975: Фейсал ібн Абдэль Азіз ас-Сауд, 3-і кароль Саудаўскай Аравіі
- 1976: Джозеф Альберс, мастак
- 2020: Іна Уладзіміраўна Макарава, расійская актрыса
Святкуюць
правіць- Дзень паштоўкі
- Беларусь: Дзень Волі (неафіцыйна)
- Грэцыя: Дзень незалежнасці