Чацвер
дзень тыдня паміж серадой і пятніцай
Чацве́р — дзень тыдня паміж серадой і пятніцай. Яго назва ў беларускай мове паходзіць ад парадкавага нумара гэтага дня ў тыдні - чацвёрты.
У старажытных рымлян быў прысвечаны Юпітэру (лац.: Dies Iovis), адсюль італ.: Giovedì, у старажытных германцаў — Тору (англ.: Thursday).
Паводле стандарта ISO 8601, чацвер з'яўляецца днём, які вызначае нумарацыю тыдняў: першы тыдзень года вызначаецца як тыдзень, які ўтрымлівае першы чацвер года і г.д.
Чацвер на Вікісховішчы |