1921 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
1921 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
правіць- Выйшаў першы нумар часопіса «Мастацтва» («Искусство»), Віцебск
- Верасень — адбылася 1-я Мінская мастацкая выстаўка, арганізаваная мастацкім аддзелам галоўпалітасветы, у якой паказалі свае працы мастакі М. Філіповіч, Я. Кругер, Д. Полазаў, В. Кудрэвіч, І. Гембіцкі, М. Станюта, М. Аксельрод, П. Мрачкоўская, І. Валадзько, П. Гуткоўскі, С. Каўроўскі, І. Слепян і інш[1].
- У Віцебску адбылася персанальная выстаўка жываісу, скульптуры і графікі А. Бразера.
- У Маскоўскім габрэйскім камерным тэатры адбылася персанальная выстаўка М. Шагала.
- Акадэмічным цэнтрам Наркамасветы БССР была арганізаваная экспедыцыя па вывучэнню і даследаванню беларускага народнага мастацтва, у складзе якой былі мінскія мастакі Дзмітрый Полазаў (кіраўнік), Павел Гуткоўскі, Янкель Кругер, Канстанцін Елісееў , фалькларыст і кампазітар Уладзімір Тэраўскі і інш. Толькі ў Слуцку і навакольных вёсках за шэсць тыдняў было сабрана і часткова сфатаграфавана мноства помнікаў старажытнага мастацтва, знойдзена значная колькасць узораў слуцкіх паясоў і тканін. Са Стэфанаўской царквы XVII стагоддзя ў Слуцку экспедыцыяй быў вывезен абраз «Ушэсце Гасподне» XVII стагоддзя, які належыць беларускай школе іканапісу (цяпер у НММ РБ). Пра вынікі працы Дзмітрый Полазаў зрабіў даклад на пасяджэнні Мінскага таварыства гісторыі і старажытнасці[2].
З’явіліся
правіць- Беларускі музей у Вільні. Музей названы ў гонар памерлага ў 1919 годзе беларускага дзеяча Івана Луцкевіча.
Нарадзіліся
правіць- 1 студзеня — Уладзімір Белавусаў, беларускі савецкі кінамастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі(1973)[3]
- 2 красавіка — Юрый Булычоў (пам. 1976), беларускі савецкі мастак кіно, вядомы па кінастужцы «Міколка-паравоз»[4]
- 2 ліпеня — Галіна Азгур (пам. 2015), жывапісец, член Беларускага саюза мастакоў, жонка скульптара Заіра Азгура
- 31 ліпеня — Ігар Радаман (пам. 1992), мастак-жывапісец родам з Беларусі, партрэтыст, пейзажыст, аўтар манументальных роспісаў і нацюрмортаў; заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1982)
- 6 верасня — Любоў Усава, савецкі беларускі архітэктар. Разам з архітэктарам А. Воінавым, як суаўтар, спраектавала Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача, Палац піянераў у Мінску, будынак абкама КПБ (зараз Выканаўчага камітэта СНД). Разам з Л. Рымінскім праектавала і аднаўляла галоўны корпус БПІ. Праектавала «Вароты Мінска» сумесна з мужам, В. І. Герашчанкам, у раёне Прывакзальнай плошчы[5]
- 21 верасня — Міхась Бельскі (пам. 1988), беларускі мастак, графік.[6]
- 18 лістапада — Ісаак Бароўскі (пам. 1991), беларускі савецкі мастак
- 4 снежня — Рыгор Клікушын (пам. 2014), беларускі мастак-графік
Галерэя графікі
правіць-
Аркадзь Астаповіч «Да змяркання». Папера, туш. НММ РБ
-
Аркадзь Астаповіч «Зіма ў лесе». Папера, туш. НММ РБ
-
Якаў Кругер «Бернардзінскі касцёл у Слуцку»
-
Якаў Кругер «Халодная сінагога ў Слуцку»
-
Якаў Кругер «Слуцкая халодная сінагога»
Галерэя жывапісу
правіць-
Станіслаў Жукоўскі «Зімовы пейзаж», НММ РБ
-
Юдэль Пэн «Яўрэй-пекар»
-
Генрых Вейсенгоф «Гульні па-за межамі дому»
-
Генрых Вейсенгоф «Таямнічая песня»
Зноскі
- ↑ 1921 г. Белорусская ССР : ПЕРВАЯ ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ВЫСТАВКА ПОДОТДЕЛА ИЗО ХУДОЖЕСТВЕННОГО ОТДЕЛА ГЛАВПОЛИТПРОСВЕТА ССРБ
- ↑ Людміла Налівайка. Рыцары аховы помнікаў
- ↑ Владимир Прокофьевич Белоусов // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 51. — 737 с.
- ↑ Булычёв Юрий Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 90. — 737 с.
- ↑ Кариатида градостроительства: Любовь Усова
- ↑ Бельский Михаил Леонтьевич (1921–1988)(недаступная спасылка). Галерэя «Альбіён» (10 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 12 красавіка 2015.