1992 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
1992 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
правіць- 31 жніўня — быў заснаваны Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей
- 1 верасня — адкрыццё Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея
- 19 верасня — адкрыццё Светлагорскай карціннай галерэі «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава
Ганаровыя званні
правіць- Анатоль Бараноўскі атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
- Юрый Карачун атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
- Зоя Літвінава атрымала ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
Творы жывапісу
правіць- «Узыходжанне», Мікола Бушчык
- «Трынаццаць», Мікола Бушчык
- «Лагойшчына», Аляксей Кузьміч
З’явіліся
правіцьГалерэя жывапісу
правіць-
Аляксей Кузьміч «Плач Еўфрасінні»
Памерлі
правіць- 30 сакавіка — Вольга Церашчатава (нар. 1926), беларускі мастацтвазнаўца, аўтар манаграфіі «Старажытнабеларускі манументальны жывапіс ХІ—ХVІІІ стагоддзяў» (Мінск, 1986). У канцы 1960-х разам з аднадумцамі на ўласныя сродкі арганізоўвала экспедыцыі па Беларусі для збірання помнікаў нацыянальнай культуры. Удзельнічала ў экспедыцыйнай дзейнасці Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Такім чынам пачалося стварэнне збору Музея старажытнабеларускай культуры
- 3 красавіка — Ігар Радаман (нар. 1921), мастак-жывапісец родам з Беларусі, партрэтыст, пейзажыст, аўтар манументальных роспісаў і нацюрмортаў; заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1982)
- 8 чэрвеня — Анатоль Міцянін (нар. 1918), беларускі савецкі архітэктар, даследчык Мірскага замка. Вылучыў усе асаблівасці архітэктуры замка пасля перабудоў, зробленых у 1930-я гады князем Міхаілам Святаполк-Мірскім, выявіў бровар, які быў зроблены яшчэ пры Радзівілах. Зафіксаваў выгляд замка і яго стан на 1953 год
- 21 чэрвеня — Валерый Слюнчанка (нар. 1945), беларускі архітэктар, мастак-рэстаўратар
- 4 жніўня — Канстанцін Касмачоў (нар. 1911), беларускі савецкі мастак-жывапісец і графік, майстар сюжэтна-гістарычнай карціны і пейзажу, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1963).
- 13 верасня — Яўген Зайцаў (нар. 1907), народны мастак БССР (1963), член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР (1973), суаўтар дэкаратыўнага пано для кінатэатра «Піянер»
- 18 лістапада — Георгій Бенядзіктаў (нар. 1916), беларускі савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969). Сярод асноўных прац — Белдзяржфілармонія (1963), Палац культуры Мінскага трактарнага завода (1965), Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (1967; сумесна з Г. Заборскім) і гасцініца «Юбілейная» (1968)
- Генадзь Галубовіч (нар. 1934), беларускі кніжны графік і ілюстратар
- Таццяна Разіна (нар. 1908), савецкі мастак-жывапісец, сцэнограф, жонка мастака Анатоля Шыбнёва[1]