Шчыткавічы

аграгарадок у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Шчы́ткавічы[1] (трансліт.: Ščytkavičy, руск.: Щитковичи) — аграгарадок у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Шчыткавіцкага сельсавета.

Аграгарадок
Шчыткавічы
Краіна
Каардынаты
Насельніцтва
  • 615 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
Паштовыя індэксы
222923
СААТА
6252830061
Шчыткавічы на карце Беларусі
Шчыткавічы (Беларусь)
Шчыткавічы
Шчыткавічы (Беларусь)
Шчыткавічы

Знаходзіцца за 32[2] (33[3]) км на паўночны захад ад горада Старыя Дарогі, за 106[2] км ад Мінска, каля аўтамабільнай дарогі Р91[4], за 32[2] (33[3]) км ад чыгуначнай станцыі Старыя Дарогі.

Гісторыя

правіць

Вядомы з XVI стагоддзя як цэнтр маёнтка ў Слуцкім княстве, з 1588 года ў Менскім павеце. Уласнасць Радзівілаў, у 1695—1744 гадах нямецкіх прынцэс Нойбургскіх, зноў Радзівілаў, з 1832 года — Вітгенштэйнаў. У 1791—1793 гадах Шчыткавічы ў Случарэцкім павеце Навагрудскага ваяводства, з 1793 года у Расійскай імперыі, цэнтр маёнтка ў Ігуменскім павеце, з 1846 года ў дзяржаўнай уласнасці. У 1897 годзе ў Шчыткавічах дзейнічалі хлебазапасны магазін, карчма, царква. З 20 жніўня 1924 года адміністрацыйны цэнтр сельсавета ў Старадарожскім, з 12 лютага 1935 года да 5 красавіка 1938 года ў Грэскім, з 25 снежня 1962 года да 30 ліпеня 1966 года ў Слуцкім раёнах.

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
1897 1 124 [5]
1999 892
Год Колькасць
2003 828 [5][6]
2009 739
Год Колькасць
2019 615

Памятныя мясціны

правіць

Раней у вёсцы змяшчалася Царква Святых Космы і Даміяна XIX стагоддзя, страчаная ў XX стагоддзі[7].

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б в БелЭн 2003.
  3. а б ЭГБ 2003.
  4. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 27, 33. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  5. а б Шчы́ткавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 6 Кніга II — С. 244.
  6. Шчы́ткавічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні — С. 509.
  7. Царква Святых Космы і Даміяна

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць