Чыркавічы
Чы́ркавічы[1] (трансліт.: Čyrkavičy, руск.: Чирковичи) — аграгарадок у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці, на рацэ Чырка. Уваходзіць у склад Чыркавіцкага сельсавета. Насельніцтва 1101 чал. (2004). Знаходзяцца за 7 км на паўночны захад ад Светлагорску, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Светлагорск-на-Бярэзіне (лінія Жлобін — Калінкавічы); на аўтамабільнай дарозе Светлагорск — Парычы.
Аграгарадок
Чыркавічы
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПершы пісьмовы ўспамін пра Чыркавічы датуецца 1560. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Рэчыцкага павета Менскага ваяводства. Паводле інвентару Бабруйскага староства за 1639 у сяле было 26 дымоў, з якіх 15 заселеныя, і 40 валокаў землі, з якіх 25 пустыя.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Чыркавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. У 1840 на П. Пушчына замест струхлелага збудавалі новы драўляны будынак царквы Святых Пятра і Паўла (у яе архіве захоўваліся метрычныя кнігі і прыходскія спісы ад 1799). Станам на 1885 у мястэчку было 92 двары, 2 царквы, школа. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 149 двароў, хлебазапасны магазін, карчма. На 1908 — 165 двароў, фельчарскі пункт; на 1917 — 208 двароў
1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Чыркавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавета Парыцкага раёна Бабруйскай акругі (вобласці). У 1930 у вёсцы працавалі кузня. Станам на 1925 тут было 220 двароў, на 2004 — 434 гаспадаркі.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1885 — 611 чал.; 1897 — 858 чал.
- XX стагоддзе: 1908 — 999 чал.; 1917 — 1194 чал.; 1959 — 883 чал.
- XXI стагоддзе: 2004 — 1101 чал.[2]
Інфраструктура
правіцьУ Чыркавічах працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Забудова
правіцьПланаванне складаецца з простай шыротнай вуліцы, да цэнтру якой з поўдня далучаецца завулак; на ўсходзе яе перасякае кароткая вуліца. На поўначы, паралельна да галоўнай размяшчаецца кароткая простая вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Вядомыя асобы
правіць- Пётр Міхайлавіч Стафаноўскі (1903—1976) — ваенны лётчык, лётчык-выпрабавальнік, генерал-маёр авіяцыі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1948)[3].
Турыстычная інфармацыя
правіць- Музей ваеннай і працоўнай славы імя Пішчалава
- Брацкая магіла
Страчаная спадчына
правіць- Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Чырко́вічы, Чэ́ркавічы, Высо́кае, н.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 181. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005. — 520 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0330-6.
- Czyrkowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. S. 884.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чыркавічы