Рона — Альпы

былы рэгіён у Францыі

Рона-Альпы (фр.: Rhône-Alpes) — рэгіён на паўднёвым усходзе Францыі. Мяжуе на поўначы з Бургундыяй, Франш-Кантэ і Швейцарыяй, на ўсходзе - з Італіяй, на поўдні — з Правансам-Альпамі-Лазурным берагам i Лангедок-Русільёнам, на захадзе - з Аверню. Плошча 43 698 км². Насельніцтва па стане на 2008 год складала 6 117 229 чалавек. У склад рэгіёна ўваходзяць 8 дэпартаментаў: Эн, Ардэш, Дром, дэпартамент Ізер, дэпартамент Луара, дэпартамент Рона, Савоя і Савоя Верхняя. Адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад — Ліён (474 946 жыхароў). Буйнымі гарадамі з'яўляюцца таксама Сент-Эцьен (172 696 жыхароў), Грэнобль (156 659 жыхароў) і Вілёрбан (141 106 жыхароў; у прадмесці Ліёна).

Рона—Альпы
Rhône-Alpes
Лагатып рэгіёна Рона—Альпы Сцяг рэгіёна Рона—Альпы
Лагатып рэгіёна Рона—Альпы Сцяг рэгіёна Рона—Альпы
Месцазнаходжанне
Карта Францыі з выдзеленым рэгіёнам Рона—Альпы
Адміністрацыя
Сталіца Ліён
Прэзідэнт савета Жан-Жак Керан
(20102014; СП)
Прэфект Жак Жэро
Дэпартаменты Ізер (38)
Ардэш (07)
Эн (01)
Дром (26)
Луара (42)
Рона (69)
Савоя (73)
Верхняя Савоя (74)
Кантоны 335
Камуны 2879
Статыстыка
Плошча1 43 698 км²
Насельніцтва (2 месца)
 • 08.03.1999
(па перапісу)
5 645 407
 • Шчыльнасць (2007) 140 чал/км²

1 Па зямельным рэестры, за выключэннем азёр, сажалак і ледавікоў плошчай больш за 1 км², а таксама эстуарыяў рэк.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спасылкі

правіць