Лідс
Лідс (англ.: Leeds [ˈliːdz]) — горад у Іаркшыры, на рацэ Эйр; пяты па велічыні горад Вялікабрытаніі; 443247 жыхароў, якія пражываюць унутры гарадской рысы (па выніках перапісу 2001 года), агульная колькасць жыхароў у канурбацыі Заходняга Іаркшыра складае больш за два мільёны чалавек. Назва «Лідс» ужываецца як па адносінах да гістарычнага цэнтра горада, так і да больш шырокага ўтварэння, якое ўключае ў сябе невялікія гарады Отлі і Уэзербі.
Горад
Лідс
Leeds
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ Сярэднявеччы Лідс стаў гандлёвым цэнтрам рэгіёна. Да прамысловай рэвалюцыі ён быў цэнтрам вытворчасці ваўняных тканін і белага сукна[2]. Прадукцыя Лідса складала шостую частку ад агульнага экспарту Англіі ў 1770 годзе. Рост, першапачаткова тэкстыльнай прамысловасці, быў паскораны будаўніцтвам каналу паміж Лідсам і Ліверпулам у 1699 годзе. Чыгуначная сетка была пабудавана вакол Лідса ў 1834 годзе, што значна палепшаныла сувязь гораду з нацыянальнымі рынкамі і істотна паўплывала на яго развіццё. Разам з ростам тэхнічнага прагрэсу і прамысловай экспансіяй Лідс працягваў гандляваць і сельскагаспадарчымі таварамі, гэта значыць у 1864 годзе ў горадзе пачала працу збожжавая біржа.
У 1914 годзе вытворчасць гораду была пераарыентавана на друк, машынабудаванне, хімічную і швейную вытворчасць. Зніжэнне вытворчасці ў 1930-х гадах змянілася часовым узростам прамысловасці ў сувязі з пераходам да ваеннай вытворасці падчас Другой сусветнай вайны. Тым не менш, у 1970-я гады швейнай прамысловасць Лідса была ў незваротным заняпадзе, з-за адсутнасці магчымасцей канкурыравання з таннымі вырабамі замежных канкурэнтаў[3].
Клімат
правіцьЛідс мае марскі клімат, з вялікім уплывам Атлантычнага акіяна. Лета, як правіла, мяккае, з умеранай колькасцю ападкаў, зімы халодныя, дажджлівыя, часам назіраюцца снег і мароз.
Гарады-пабрацімы
правіцьСлавутасці
правіцьВядомыя асобы
правіцьСувязь з Беларуссю
правіць- У Лідсе нарадзіўся Джым Дынглі (1942) — брытанскі славіст, даследчык беларускай гісторыі і літаратуры.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б https://it-ch.topographic-map.com/map-vdn4m2/Leeds/?zoom=18¢er=53.80006%2C-1.54962&popup=53.80028%2C-1.54971
- ↑ S.A. Caunce (2003). "Houses as Museums: The Case of the Yorkshire Wool Textile Industry". Transactions of the RHS Royal Historical Society (Royal Historical Society) 13: 329–343.
- ↑ Katrina Honeyman (2000). Well suited: a history of the Leeds clothing industry, 1850–1990. Oxford University Press. ISBN 0-19-920237-0.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лідс
- Афіцыйны сайт
- «Лідская ініцыятыва». Leeds Initiative city partnership.
- Фотаархіў