Курасоўшчына (парк)
Курасоўшчына, або Курасоўшчынскі парк — парк культуры і адпачынку ў Мінску ў мікрараёне Курасоўшчына, у межах вуліц Казінца, Каржанеўскага і Брэсцкай. У парку знаходзіцца штучнае вадасховішча Лошыца. Парк праектаваўся як частка Лошыцкай воднай сістэмы і водна-зялёнай сістэмы Мінска.
Парк «Курасоўшчына» | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк культуры і адпачынку[d] |
Дата заснавання | 1985 |
Размяшчэнне | |
53°50′46″ пн. ш. 27°31′07″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Раён | Кастрычніцкі раён |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПарк быў створаны ў 1985 г. «у гонар 40-годдзя перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчынай вайне». Пры будаўніцтве парку быў выкарыстаны натуральны прыродны ландшафт (зялёны масіў) наяўнага Лошыцкага вадасховішча.
Само Лошыцкае вадасховішча было створана ў 1970-х гг. выключна для практычных мэт — забеспячэння тэхнічных працэсаў прадпрыемства «Інтэграл», якое знаходзілася побач са ствараемым вадасховішчам, — шляхам перакрыцця рэчкі Лошыца ў двух месцах.
Пры будаўніцтве парку былі створаны набярэжная, дарожкі, асвятленне, электрападстанцыя, грамадскі туалет.
У парку планавалася будаўніцтва палаца культуры НВА «Інтэграл», якое так і не было пачата.
Да пачатку 1990-х гг. парк прыйшоў у запусценне.
У 2000-х гг. пачалася рэканструкцыя парку, было ачышчана вадасховішча, пабудаваны веладарожкі, а таксама спартыўны аб'ект «Сонечная даліна» з выкарыстаннем штучнага ўзвышша, якое ўтварылася яшчэ ў ходзе будаўніцтва Лошыцкага вадасховішча, — у якасці схілу для гарналыжных відаў спорту. Былі пабудаваны пад'ёмнікі і ўстаноўкі для штучнага аснежвання схілаў, а таксама рэстаран і кемпінг. Да чэмпіянату свету па хакеі на лёдзе, які прайшоў у Мінску ў 2014 г., на тэрыторыі парку быў пабудаваны гатэль «Холт Тайм».
Славутасці
правіцьУ заходняй частцы парку (аддзеленай ад асноўнага масіва парку вуліцай Казінца) знаходзіцца помнік архітэктуры канца XIX ст., вядомы як «Белая дача».
Літаратура
правіць- Архитектура Советской Белоруссии — Architecture of the Soviet Byelorussia / В. И. Аникин, И. И. Бовт, А. А. Воинов, Ю. В. Потапов, В. Э. Соколовский; Под общ. ред. В. И. Аникина. — Москва : Стройиздат, 1986. — 319 с.
- Архітэктура Беларусі : нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславян. і еўрап. кантэксце: у 4 т. / А. І. Лакотка [і інш.]; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Беларус. Навука, 2009. — Т. 4, кн. 2. Архітэктура XX — пачатку XXI ст. — 790 с.
- Воинов, А. А. История архитектуры Белоруссии: учеб. для вузов по спец. 1201 «Архитектура» : в 2 т. / А. А. Воинов. — Минск : Выш. шк., 1987. — 2-е изд., перераб. и доп. — Т. 2 (Советский период). — 293 с.
- Градостроительство Белоруссии / В. И. Аникин, Е. Л. Заславский, И. А. Иодо и др.; Под общ. ред. А. В. Сычевой. — Минск : Высшая школа, 1988. — 247 с.
- Потапов, Л. С. Силуэт Минска / Л. С. Потапов. — Минск : Наука и техника, 1980. — 144 с.
Спасылкі
правіць- Парк «Курасовщина». История с продолжением Архівавана 11 студзеня 2015. // mk.by
- Парк Курасовщина обустроят для скейтбордистов // blizko.by
- «Солнечная долина» Архівавана 31 кастрычніка 2020. // s-dolina.by
- Парк Курасовщина // tuda-suda.by
- Парк Курасовщина // park-kurasovshhina.chatoff.by
- Парки Минска: зеленые уголки города Архівавана 28 верасня 2016. // svobodno.by
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Курасоўшчына (парк)