Кетэ Кольвіц
Кетэ Кольвіц (ням.: Käthe Kollwitz, нар. Шміт; 8 ліпеня 1867, Кёнігсберг — 22 красавіка 1945, Морыцбург, Саксонія) — нямецкая мастачка, графік і скульптар.
Кетэ Кольвіц | |
---|---|
ням.: Käthe Kollwitz | |
Імя пры нараджэнні | Käthe Kollwitz |
Дата нараджэння | 8 ліпеня 1867 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 22 красавіка 1945 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Карл Кольвіц[d][5] |
Дзеці | Hans Kollwitz[d] і Peter Kollwitz[d] |
Род дзейнасці | мастак-гравёр, рысавальнік, літограф, мастак-плакатыст, ілюстратарка, скульптарка, аўтабіёграф, дызайнер, графік, мастачка, архітэктурны чарцёжнік, артыстка |
Жанр | партрэт[3] і фігуратывізм[d][3] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм[6] |
Уплыў | Ludwig von Herterich[d] |
Уплыў на | Kate Steinitz[d] і Marianne Fiedler[d] |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Віла Рамана[d] (1906) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКетэ Кольвіц нарадзілася 8 ліпеня 1867 г. у Кёнігсбергу. 1885—1890 гг. вучоба ў Штаўфер-Берна ў Берліне і Хертэрыха ў Мюнхене. У 1890 годзе першыя афорты. У 1891 годзе выйшла замуж за ўрача Карла Кольвіца, які пасяліўся на поўначы Берліна. У 1892 годзе нарадзіўся сын Ханс. У тым жа годзе Кольвіц была на прэм'еры спектакля «Ткачы» па п'есе Герхарда Гаўптмана, якая паслужыла штуршком для серыі яе графічных работ «Паўстанне ткачоў» (1895—1898). У 1896 годзе нарадзіўся сын Петэр. У 1898 годзе серыя «Паўстанне ткачоў» была паказана на «Вялікі Берлінскай мастацкай выставе». У 1898—1903 гг. выкладчык у жаночым мастацкім вучылішчы ў Берліне. У 1902—1908 гг. выканала серыю афортаў «Сялянская вайна». У 1904 годзе жыла ў Парыжы. У 1907 годзе, атрымаўшы прыз «Віла Рамана», жыла ў Фларэнцыі. У 1910 годзе першыя спробы ў галіне скульптуры. У 1914 годзе на вайне загінуў яе сын Петэр. У 1917 годзе Паўль Касірэр арганізаваў яе юбілейную выстаўку. У 1919 годзе Кольвиц атрымала званне прафесара. У 1922—1925 гг. стварыла серыю гравюр на дрэве «Вайна» і «Пралетарыят». У 1927 годзе наведала Маскву. У 1928 годзе стала кіраўніком мастацкай майстэрні графікі ў Прускай Акадэміі мастацтваў. У 1933 годзе пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў была вымушаная пакінуць Акадэмію мастацтваў. У 1934—1935 гг. стварыла серыю літаграфій «Смерць». У 1936 годзе было негалосна забаронена выстаўляць яе працы. У 1940 годзе памёр яе муж Карл Кольвіц. У 1943—1944 гг. эвакуацыя ў Нордхаўзен, а затым пераезд у Морыцбург пад Дрэздэнам па запрашэнні прынца Эрнста Генрыха Саксонскага. Кетэ Кольвіц памерла 22 красавіка 1945 на 77 годзе жыцця.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118564943 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Кольвиц Кете // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в Artnet — 1998.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ https://www.kollwitz.de/biografie Праверана 30 кастрычніка 2021.
- ↑ Blumberg N. Käthe Kollwitz // Encyclopædia Britannica
- ↑ https://sammlung.staedelmuseum.de/de/person/berliner-secession Праверана 26 ліпеня 2019.
Літаратура
правіць- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.392
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кетэ Кольвіц
- Музей Кетэ Кольвіц у Кёльне (ням.)
- http://www.dhm.de/museen/kollwitz/english/home.htm Архівавана 5 снежня 2008.
- http://www.nmwa.org/collection/profile.asp?LinkID=511 Архівавана 31 сакавіка 2012.