Дар’я Уладзіміраўна Домрачава

беларуская біятланістка
(Пасля перасылкі з Дар’я Домрачава)

Да́р’я Уладзі́міраўна До́мрачава (у дакументах Домрачэва; нар. 3 жніўня 1986, Мінск) — выдатная беларуская біятланістка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка (2014, 2018) і двухразовая чэмпіёнка свету (2012 і 2013 гады), заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Уладальніца некалькіх малых Крыштальных глобусаў, пераможца Кубка свету па біятлоне ў сезоне 2014/15. Самая тытулаваная спартсменка Беларусі ў гісторыі зімовых Алімпійскіх гульняў. Герой Беларусі[4]. Член нацыянальнай каманды з 2005 года. Першая сярод жанчын-біятланістак, каму ўдалося на Алімпійскіх гульнях розных гадоў заваяваць чатыры залатыя ўзнагароды[5].

Біятлон
Дар’я Домрачава
Агульная інфармацыя
Мянушка Беларуская ракета
Нарадзілася 3 жніўня 1986(1986-08-03)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост/Вага 168 см/58 кг
Сямейнае становішча замужам
Захапленні музыка, танцы, падарожжы, снаўборд
Прафесія спартыўны інструктар
Адукацыя Вышэйшая школа турызму (БДЭУ)
Тытулы
Алімпійскі чэмпіён 4 (2014(3),2018)
Чэмпіён свету 2 (2012, 2013)
Кубак свету 1 (2014/15, 2-е месца ў сезонах 2011/12 і 2012/13).
Кубак свету, гонкі праследавання 1 (2012)
Кубак свету, масавы старт 3 (2011, 2012, 2014)
Трапнасць стральбы
Паводле даных за 2011—2012
Агульная трапнасць 83%
Лежачы 84%
Стоячы 83%
Кар’ера (Кубак свету)
Перамог 34
Асабістых подыумаў 81 ( x 34 + x 23 + x 24)
Подыумаў у эстафетах 8 ( x 1 + x 4 + x 3)
Алімпійскія гульні
Бронза Ванкувер 2010 індывідуальная гонка 15 км
Золата Сочы 2014 гонка праследавання 10 км
Золата Сочы 2014 індывідуальная гонка 15 км
Золата Сочы 2014 мас-старт 12,5 км
Срэбра Пхенчхан 2018 мас-старт 12,5 км
Золата Пхенчхан 2018 эстафета 4x6 км
Чэмпіянаты свету
Срэбра Эстэрсунд 2008 змяшаная эстафета
Срэбра Ханты-Мансійск 2011 мас-старт 12,5 км
Бронза Ханты-Мансійск 2011 эстафета 4x6 км
Срэбра Рупольдзінг 2012 спрынт 7,5 км
Золата Рупольдзінг 2012 праследаванне 10 км
Золата Нове-Места 2013 мас-старт 12,5 км
Срэбра Хохфільцэн 2017 праследаванне 10 км
Універсіяды
Срэбра Інсбрук 2005 эстафета 3x6 км
Золата Турын 2007 спрынт 7,5 км
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Банска 2007 спрынт 7,5 км
Золата Банска 2007 эстафета 4x6 км
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ордэн «За асабістую мужнасць»
Ордэн «За асабістую мужнасць»
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзяцінства і юнацтва

правіць

Нарадзілася ў сям’і архітэктараў. Праз 4 гады разам з бацькамі з’яжджае ў Сібір у горад Нягань, галоўным архітэктарам якога была маці Дар’і. Дзяўчынка была вельмі актыўнай, паспела пазаймацца танцамі і баскетболам, а ў 1992 годзе, услед за старэйшым братам, пачала займацца лыжнымі гонкамі. Праводзячы практычна ўвесь свой час на трэніроўках, зборах і спаборніцтвах, Дар’я вучылася ў школе на «добра» і «выдатна». Летнія вакацыі праводзіла ў сваім родным горадзе Мінску.

У 1999 годзе пачала займацца біятлонам і лічылася адной з самых таленавітых біятланістак і лыжніц. Нягледзячы на гэта, скончыла гімназію, дзе вучылася ў эканоміка-прававым класе, і паступіла на 2-і курс цюменскага ўніверсітэта, факультэт — спартыўны менеджмент.

Спартыўная кар’ера

правіць

Па сямейных абставінах Дар’я прыехала ў Мінск, дзе атрымала прапанову ад старэйшага трэнера жаночай зборнай выступаць за Беларусь. Дар’я пагадзілася і з’ехала з Нягані, пачаўшы трэніравацца са зборнай Беларусі. Затым каля 6 месяцаў прыйшлося дамагацца права выступаць за Беларусь, а не Расію, вырашальным фактарам стала беларускае пасведчанне аб нараджэнні. На той момант Домрачава ўжо была шматразовай чэмпіёнкай Расіі сярод юніёраў і прызёрам спаборніцтваў еўрапейскага ўзроўню.

Першым буйным міжнародным стартам за зборную Беларусі стаў чэмпіянат свету сярод юніёраў 2005 года, дзе ў першай гонцы (індывідуальнай) стала 40-ой. На адным з рубяжоў адваліўся дыёптар, у выніку чаго на трэцяй стральбе было дапушчана пяць промахаў з пяці магчымых. Аднак, наступныя дзве гонкі — спрынт і праследаванне Домрачава выйгравае. Праз год з аналагічнага першынства Дар’я павезла толькі бронзу за гонку праследавання.

У Кубку свету дэбютавала 1 снежня 2006 года (сезон 2006/07) у рамках 1-ага этапу ў шведскім Эстэрсундзе ў спрынтарскай гонцы, паказаўшы 16-ы вынік (стаўшы 2-ой з 5-і беларускіх спартсменак). На юніёрскім першынстве свету 2007 года ў яе двойчы атрымалася прыйсці да фінішу другой: у спрынце і праследаванні. Срэбаны прызёр чэмпіяната свету 2008 у змешанай эстафеце.

 
Дар’я Домрачава на Чэмпіянаце свету ў Эстэрсундзе, 2008

У сезоне 2008/09 пачала рэгулярна пападаць у дзесяць лепшых па выніках гонкі. На этапе ў Оберхофе, у гонцы з масавага старту з Дар’яй адбыўся кур’ёз. Узначальваючы гонку і прыйдучы на 2-і агнявы рубеж першай, замест стральбы лежачы, адстралялася стоячы (відэа). Трапленні не былі залічаныя і ёй прыйшлося сысці з дыстанцыі. Нягледзячы на такое здарэнне, ужо ў рамках 5-га этапу Кубка свету ўпершыню патрапіла на подыум у асабістай гонцы — Дар’я заняла 3-е месца Архівавана 26 студзеня 2009.. Пасля гэтага поспеху рушылі ўслед яшчэ два подыумы. Найлепшую пазіцыю ў сезоне заняла 22 студзеня 2009 года падчас спрынту ў Антэрсельве, фінішаваўшы другой.

18 лютага 2010 года падчас зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 у індывідуальнай гонцы на 15 км Домрачава прыйшла трэцяй. Атрымала перамогі на этапе Кубка свету 2009—2010 у Контыялахты (Фінляндыя) у спрынце і пас’юце (гонцы праследавання), Кубка свету 2011—2012 у індывідуальнай гонцы ў Эстэрсундзе (Швецыя). Пераможца заключнай гонкі з масавым стартам Кубка свету 2010—2011 (Хальменколен, Нарвегія).

Срэбраны прызёр Чэмпіяната свету 2011 (Ханты-Мансійск, Расія) у гонцы з масавым стартам і бронзавы прызёр у эстафеце. Уладальніца Малога Крыштальнага Глобуса ў мас-стартах.

4 сакавіка 2012 года Дар’я Домрачава выйграла залаты медаль чэмпіянату свету па біятлоне ў гонцы праследавання (Рупольдынг, Германія). 18 сакавіка 2012 года беларуская біятланістка ў Ханты-Мансійску (Расія) выйграла мас-старт на 12,5 км, заключную гонку апошняга этапа Кубка свету па біятлоне 2012 года. Дар’я Домрачава атрымала Малы крышталёвы глобус у гонцы праследавання, а таксама Малы крышталёвы ў мас-старце; вялікі крышталёвы глобус у сезоне 2011-12 узяла Магдалена Нойнер, другое месца ў агульным заліку Кубка свету — у Дар’і Домрачавай.

У 2013 годзе стала чэмпіёнкай свету ў мас-старце (Нове-Места, Чэхія).

 
Паштовая марка Беларусі
 
Дар’я Домрачава на Алімпійскім п’едэстале, Сочы, 15.2.2014

Упершыню стала алімпійскай чэмпіёнкай 11 лютага 2014 года, выступіўшы ў гонцы праследавання на дыстанцыі 10 км на Алімпійскіх гульнях — 2014 у Сочы. Заняўшы 9 месца і саступіўшы па выніках спрынту ад 9 лютага 2014 года пераможцу гэтай праграмы Анастасіі Кузьміной 31,8 с, сярэбранаму прызёру Вользе Вілухінай 11,9 с, бронзаваму прызёру Віце Семярэнцы 10,1 с, Домрачава пасля другой стральбы захапіла лідарства ў гонцы, прычым далей, пасля кожнага агнявога рубяжа толькі ўмацоўвала лідарства. І толькі на апошнім, 4 агнявым рубяжы, лідыруючы больш чым на 40 секунд, Дар’я дазволіла сабе прамахнуцца апошнім 20-м выстралам, што зусім не перашкодзіла ёй выйсці на апошні круг абсалютным лідарам і з гонарам узяць у рукі сцяг сваёй краіны на фінішнай прамой.

На гэтай жа Алімпіядзе 14 лютага 2014 заваявала свой другі залаты медаль у індывідуальнай гонцы на 15 км, дапусціўшы 1 прамашку на другім агнявым рубяжы і паказаўшы выдатную хуткасць на дыстанцыі.

17 лютага 2014 года заваявала свой трэці Алімпійскі медаль. Удзельнічаючы ў мас-старце пад нумарам 2 і здзейсніўшы ўсяго адну прамашку, стала першай у гісторыі біятланісткай, якая заваявала тры залатыя алімпійскія медалі ў асабістых гонках (пры гэтым усе на адной Алімпіядзе). У гэты ж дзень Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прысвоіў Дар’і Домрачавай званне Героя Беларусі.

У сезон 2014/15 гадоў Дар’я Домрачава стала пераможцай Кубка свету па біятлоне.

Сезон 2015/16 прапускала з-за монануклеозу.

У красавіку 2016 года стала вядома, што Дар’я і нарвежскі біятланіст Уле-Эйнар Б’ёрндален чакаюць дзіця. 16 ліпеня 2016 года біятланісты пабраліся шлюбам у Нарвегіі. Дачка Ксенія нарадзілася ў Мінску 1 кастрычніка 2016 года.

З 2017 Дар’я Домрачава аднавіла ўдзел у спаборніцтвах. 12 лютага 2017 выйграла срэбраны медаль у гонцы праследавання на чэмпіянаце свету ў Хохфільцэне (Аўстрыя).

 
Дар’я Домрачава на этапе Кубка свету ў Оберхофе, 2018

8 снежня 2017, упершыню пасля свайго вяртання да ўдзелу ў гонках, Дар’я Домрачава здолела выйграць спрынт (на этапе Кубка свету ў Хохфільцэне). 21 студзеня 2018 яна выйграла гонку ў мас-старце, апошнюю на перадалімпійскім этапе Кубка свету па біятлоне, што завершыўся ў італьянскім Антхольцы. На Алімпіядзе-2018 выйграла залаты медаль у складзе эстафеты і срэбны ў біятлонным мас-старце на 12,5 кіламетра. У дзень перамогі на алімпійскіх гульнях Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Дар’ю Домрачаву і яе сябровак па камандзе ордэнамі «За асабістую мужнасць» [6].

9 сакавіка 2018, выйграўшы спрынт на этапе Кубка свету ў фінскім Контыялахты, Дар’я Домрачава апярэдзіла немку Урсулу Дызл і аднаасобна заняла трэцяе месца паводле колькасці перамог на этапах Кубка свету, якіх у актыве беларускі стала 31[7]. Затым 19 сакавіка Дар’я Домрачава заняла першае месца ў гонцы праследавання на наступным этапе Кубка свету па біятлоне ў нарвежскім Холменколене[8]. 23 сакавіка яна выйграла спрынтарскую гонку на этапе Кубка свету ў Цюмені. 25 сакавіка скончыла сезон пераможнай гонкай з масавага старту на заключным этапе Кубка свету па біятлоне ў Цюмені. Такім чынам Дар’я Домрачава па колькасці перамог у Кубках свету за кар’еру зраўнавалася з нямецкай біятланісткай Магдаленай Нойнер — па 34 вікторыі[9]. У сезоне Кубка свету па біятлоне 2017-18 Дар’я Домрачава размясцілася на трэцім месцы, уступіўшы толькі Настассі Кузьміной са Славакіі і фінцы Кайсе Мякярайнен[10].

25 чэрвеня 2018 чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар’я Домрачава абвясціла на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце аб завяршэнні кар’еры[11].

Трэнерская кар’ера

правіць

У верасні 2019 года Дар’я Домрачава і яе муж Уле-Эйнар Б’ёрндален падпісалі кантракт з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Кітая. Уле-Эйнар Б’ёрндален заняў пасаду галоўнага трэнера зборнай Кітая, а Дар’я Домрачава будзе рыхтаваць жаночую каманду[12].

Зноскі

Спасылкі

правіць