Давыд-Гарадок
Давы́д-Гарадо́к[2] (трансліт.: Davyd-Haradok) — горад раённага падпарадкавання ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Насельніцтва ▼5 715 чал. (1 студзеня 2024)[1].
Горад
Давыд-Гарадок
| ||||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 35 км на паўночны ўсход ад Століна, за 280 км ад Брэста, каля ракі Гарынь. Старычнае возера Сешка.
Гісторыя
правіцьПаводле археалагічных звестак, узнік у пачатку XII ст. Мяркуюць, што заснаваў яго валынскі князь Давыд Ігаравіч, які ў 1100 г. атрымаў Пагарынне. Закладзены на былым гарадзішчы ў сутоках рэк Гарынь і Няпраўда (перасохла). Звонку горад быў умацаваны ровам, валамі і драўлянымі абарончымі сценамі. Раскопкамі праведзенымі ў 1937—1938 гг. польскім археолагам Р. Якімовічам і ў 1967 г. беларускім археолагам П. Ф. Лысенкам, выяўлены рэшткі шматлікіх жылых і гаспадарчых пабудоў, дваровых памостаў і вулічных маставых XII ст. Галоўная вуліца ўяўляла сабой насціл з колатых плашак, пакладзеных на каркасную аснову з падоўжных і папярочных лаг. Астатнія вуліцы мелі больш простую канструкцыю. Усе пабудовы размяшчаліся ўздоўж вуліц і падзяляліся парканамі на асобныя сядзібы. Выяўлены рэшткі двухкамернай царквы з пахаваннямі ў дубовых трунах-калодах.
Вялікае Княства Літоўскае
правіцьПершае ўпамінанне Давыд-Гарадка ў дакументах адносіцца да XIV ст. З XV ст. часта ўпамінаецца ў хроніках ВКЛ. Вядомы імёны князёў Івана, Юрыя, Дзмітрыя, Міткі Давыдавіча, пасля смерці якога горадам валодаў князь Свідрыгайла. Пасля смерці апошняга ў 1452 г. частка ўдзела трапіла да ўдавы Свідрыгайлы Ганны (валодала да 1486 г.), частка адышла да Турава. З канца XV ст. Давыд-Гарадок быў уладаннем вялікага князя, з 1523 г. належаў каралеве Боне Сфорцы, з 1551 г. — Радзівілам. Паводле ўскосных звестак, меў магдэбургскае права.[3] З 1569 г. у складзе Кіеўскага ваяводства. З 1579 г. цэнтр ардынацыі, з 1586 г. уваходзіў у Клецкую ардынацыю. У 1631 г. у Давыд-Гарадку 365 двароў, гандлёвая плошча, 12 вуліц, Давыд-Гарадоцкі замак. Пад час Казацка-сялянскай вайны (1648—1651) адбылося Давыд-Гарадоцкае паўстанне. У 1653 г. — 348 двароў. Падчас вайны Расіі з Рэчы Паспалітай 1654—1667 гг. расійскі атрад князя Валконскі разбіў тут войскі Рэчы Паспалітай і спаліў горад. У 2-й палове XVII—XVIII стст. Давыд-Гарадок прыйшоў у заняпад. У 1675 г. тут 235 двароў.
У складзе Расійскай імперыі
правіцьЗ 1793 года Давыд-Гарадок у складзе Расійскай імперыі, з 1795 года павятовы горад Мінскай губерні, меў герб на чорным полі выява ракі з сярэбранай прыстанню і 2 брамамі, да якіх набліжаецца залаты карабель з таварам. З 1796 года Давыд-Гарадок — мястэчка Мазырскага павета. У 1836 годзе местачкоўцы былі вызвалены з прыгоннай залежнасці і пераведзены ў мяшчанскае званне[4]. З пераводам яго жыхароў эканамічнае жыццё ажывілася, пачала дзейнічаць суднаверф, пашырыліся гандлёвыя сувязі з Вільняй, Варшавай, гарадамі Валыні і Бесарабіі. З 1875 года Давыд-Гарадок уваходзіў у Нясвіжскую ардынацыю.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Давыд-Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года заняты Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшоў у склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР.
У складзе Польскай Рэспублікі
правіцьУ час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.
З 1921 у складзе Польшчы, дзе становіцца цэнтрам размяшчэння батальёна Корпуса аховы памежжа «Давыд-Гарадок».
Другая сусветная вайна
правіцьЗ 1939 года — у БССР. З 1940 — горад, цэнтр Давыд-Гарадоцкага раёна.
Вялікая Айчынная вайна
правіцьЗ 7 ліпеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года Давыд-Гарадок акупаваны нямецкімі войскамі. Акупанты зрабілі у горадзе лагер для грамадзянскага насельніцтва[5]. У ліпені 1943 — 1944 гадах у горадзе дзейнічаў акупацыйны гарнізон (каля 200—300 чал.)[6].
Летам—восенню 1943 года савецкія партызаны неаднаразова паспяхова нападалі на нямецкі гарнізон.
Савецкі перыяд
правіцьЗ 1961 у Столінскім раёне.
Насельніцтва
правіць
|
Эканоміка
правіцьПрадпрыемствы машынабудаўнічай, харчовай прамысловасці. Гасцініца.
Славутасці
правіць- Касцёл Божага Цела (1935—1936);
- Давыд-Гарадоцкая Георгіеўская царква;
- Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (1913);
- Гарадзішча (XII—XIV ст.);
- Грунтавы магільнік, селішчы жалезнага веку, часоў Русі і позняга Сярэднявечча — археалагічныя помнікі — каля горада.
Цікавыя факты
правіць- У 1911—1915 гг. у Давыд-Гарадку дзейнічаў аматарскі гурток, які ладзіў у мястэчку беларускія вечарыны. Падчас вечарын чыталіся вершы беларускіх паэтаў, выконваліся народныя песні і ставіліся тэатральныя п’есы[13]
- У 1937 г. у Давыд-Гарадок прыязджаў вядомы беларускі дзеяч і гісторык А. Луцкевіч, які праводзіў апісанне архелагічных знаходак, знойдзеных падчас будаўнічых работ на гарадзішчы[14]
- У Давыд-Гарадку адбываецца дзеянне рамана «Развітанне на пачатку вясны»[15], які напісаў беларускі пісьменнік У. С. Глушакоў[16]
Вядомыя асобы
правіць- Алена Васілеўна Абрамчук (нар. 1988) — беларуская лёгкаатлетка.
- Віктар Іванавіч Валюшыцкі (нар. 1962) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Леанід Дранько-Майсюк (нар. 1957) — беларускі паэт.
- Георгій Васілевіч Марчук (нар. 1947) — беларускі пісьменнік, сцэнарыст і драматург. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
- Павел Аляксеевіч Матусевіч (нар. 1930) — вучоны ў галіне высокамалекулярных злучэнняў, доктар хімічных навук.
- Раіса Аляксееўна Місюра (нар. 1961) — беларускі медык.
- Трафім Трафімавіч Семянюк (нар. 1937) — беларускі архітэктар.
- Аляксей Аляксандравіч Цяслюк (нар. 1994) — беларускі футбаліст.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ а б в Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Малеч. Магдэбургскае права. Архівавана 9 ліпеня 2007. // Гістарычная брама № 6(10) 1998
- ↑ Соркіна, І. Мястэчкі Беларускага Палесся ў XIX — першай трэці XX стст. / Іна Соркіна // ARCHE Пачатак. — 2013. — № 4 (121). — С. 64. Са спасылкай на: Городские поселения в Российской империи / [сост. по приказанию М-ва внутренних дел]. — Санкт-Петербург: Тип. К. Вульфа, 1863. — VIII, 684 с. — С. 135.
- ↑ Справочник о немецко-фашистских лагерях, гетто, других местах принудительного содержания гражданского населения на временно оккупированной территории Беларуси в период Великой Отечественной войны 1941—1945 годов / Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь; [Авторы-составители: В. И. Адамушко, О. В. Бирюкова, М. И. Богдан и др.; Научный редактор В. И. Адамушко]. — Минск: Натако, 1998. — 80 с.: табл. — С. 7. — ISBN 985-6075-10-6. Са спасылкай на: Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі. — Ф. 7021. — Воп. 90. — Спр. 35. — Арк. 8.
- ↑ Козак, К. И. Германские и коллаборационистские потери на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны (1941—1944): анализ и итоги / К. И. Козак. — Минск: Логвинов И. П., 2012. — 373 с.: ил., табл. — С. 300. — ISBN 978-985-6991-10-6.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
- ↑ http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/publications/izdania/public_bulletin/index_7192/
- ↑ Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
- ↑ Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
- ↑ Горны Аляксандр. З гісторыі беларускага тэатральнага гуртка ў Давыд-Гарадку // Навіны Палесся. 3 мая 2013 Архівавана 5 лістапада 2018.
- ↑ Калоссе. 1937. № 2. С. 112—116
- ↑ Запрос: a001=«BY-SEK-163655» . Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Праверана 5 кастрычніка 2016. (руск.)
- ↑ Ключевые слова: «развітанне» . Web ИРБИС. Праверана 5 кастрычніка 2016.(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
правіць- Давид-Городок // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
- Давы́д-Гарадо́к // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 258. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Мацкевіч Юзаф. Пахаванні кіеўскіх князёў XII ст. Сенсацыйныя знаходкі ў Давыд-Гарадку // Наша слова.pdf № 32 (84), 9 жніўня 2023.; Цэгак-Галубовіч Хелена. Давыд-Гарадок - Пампеі Палесся // Наша слова.pdf № 31 (83), 2 жніўня 2023. // на pawet.net
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Давыд-Гарадок
- Геаграфічныя звесткі па тэме Давыд-Гарадок на OpenStreetMap
- Новыя падарожжы дылетанта — Давыд-Гарадок