Шатландская гэльская мова

(Пасля перасылкі з Гэльская мова)

Гэ́льская шатла́ндская мова (саманазва: Gàidhlig, [ˈkaːlikʲ], часам вядомая як гэ́льская) — мова гайдэльскай падгрупы астраўной групы кельцкай галіны індаеўрапейскай сям’і моў[2], у асноўным распаўсюджаная ў Шатландыі і ў невялікіх супольнасцях па-за яе межамі. Разам з блізкароднаснымі ірландскай і мэнскай мовамі паходзіць ад старажытнаірландскай мовы, якая, у сваю чаргу, паходзіць ад архаічнаірландскай мовы (таксама вядомая як агамічная ірландская, прымітыўная ірландская).

Шатландская гэльская мова
Саманазва Gàidhlig
Краіны Шатландыя (Вялікабрытанія), Канада
Рэгіёны Шатландыя, востраў Кейп-Брэтан, Новая Шатландыя, Глэнгары
Афіцыйны статус Шатландыя
Арганізацыя, якая рэгулюе Bòrd na Gàidhlig[d]
Агульная колькасць носьбітаў 58552 (2001)
Статус ёсць пагроза знікнення[d][1]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўропы

Індаеўрапейская сям’я

Кельцкая галіна
Гайдэльская група
Пісьменнасць лацініца
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 гэл 170
ISO 639-1 gd
ISO 639-2 gla
ISO 639-3 gla
WALS gae
Atlas of the World’s Languages in Danger 411
Ethnologue gla
LINGUIST List gla
ABS ASCL 1101
ELCat 3049
IETF gd
Glottolog scot1245
Вікіпедыя на гэтай мове
Працэнтныя долі носьбітаў гэльскай шатландскай мовы ад насельніцтва рэгіёнаў Шатландыі

Перапіс насельніцтва Вялікабрытаніі 2011 года засведчыў, што на шатландскай гэльскай мове здольныя размаўляць 57 375 чалавек, што складае 1,1 % ад насельніцтва Шатландыі, старэйшага за 3 гады[3]. Вынікі перапісу адлюстроўваюць скарачэнне носьбітаў мовы прыкладна на 1 275 чалавек у параўнанні з 2001 годам, аднак у сучасным шатландскім грамадстве прыкладаюцца намаганні па адраджэнні мовы і адзначаецца рост колькасці маладых носьбітаў гэльскай шатландскай мовы. У Шатландыі мова распаўсюджана ў асноўным на паўночным захадзе краіны, т.зв. Хайлендзе («высакагор’е»). Найбольш трывалыя пазіцыі мова мае на Знешніх Гебрыдскіх астравах — невялікім архіпелагу на паўночны захад ад Хайленда. Па-за межамі Шатландыі найбольш прыкметны арэал распаўсюджання мова мае на ўсходзе Канады, а менавіта на востраве Кейп-Брэтан, у акрузе Глэнгары (Антарыа) і ізаляваных раёнах правінцыі Новая Шатландыя, у меншай ступені — у іншых рэгіёнах краіны. У Канадзе пражывае прыкладна 1 500 носьбітаў гэльскай шатландскай мовы (пераважна ў Новай Шатландыі), з іх прыблізна для 350 чалавек мова з’яўляецца роднай[4][5].

Гэльская шатландская мова не мае афіцыйнага статусу ў Еўрапейскім Саюзе і Вялікабрытаніі. Тым не менш мова знаходзіцца пад абаронай паводле ратыфікаванай Вялікабрытаніяй Еўрапейскай Хартыі рэгіянальных моў[6]. Апрача гэтага, з 2005 года мова афіцыйнае прызнана ў Шатландыі згодна з Актам гэльскай шатландскай мовы і мае афіцыйны орган па развіцці мовы — Раду па гэльскай мове (Bòrd na Gàidhlig)[7].

Тэрміналогія

правіць

Назва гэльскай шатландскай мовы ў беларускай мове ў асноўным звязаная з вопытам запазычанняў англійскага паходжання.

Найбольш распаўсюджана ў беларускім ужытку назва гэ́льская шатла́ндская мова і яе варыяцыі. Апроч традыцыйнай назвы ўжываюцца таксама прыметнікі шатла́ндская і гэ́льская. Аднак, першая назва можа патрабаваць кантэксту або ўдакладнення, каб пазбягнуць блытаніны з іншай традыцыйнай мовай Шатландыі — шатландскай германскай мовай. Другая назва, у сваю чаргу, таксама зрэдку можа адносіцца да ірландскай мовы.

Гэльскую шатландскую мову не трэба блытаць з шатландскай германскай мовай, якая належыць да германскае галіны і распаўсюджана ў раўніннай, паўднёва-ўсходняй частцы Шатландыі. Гэтая мова паходзіць ад стараанглійскіх гаворак, прынесеных у Сярэднявеччы на поўдзень Шатландыі і да XV ст. мела саманазву Inglis (літ. «англійская мова»), тады як гэльская шатландская ўпаміналася ў стараанглійскіх дакументах словам Scottis (літ. «шатландская мова»). З канца XV ст. пры пашырэнні германскіх гаворак у нізіннай Шатландыі апошняе слова паступова перайшло на шатландскія германскія гаворкі, у той час як гэльская шатландская мова стала пазначацца як Erse (літ. «ірландская мова»)[8]. Гэтая назва, зрэшты, у гэтым значэнні не выкарыстоўваецца ў сучаснай англійскай і шатландскай германскай мовах.

Класіфікацыя

правіць

Шатландская кельцкая мова — адна з моў індаеўрапейскай сям’і моў і адносіцца да кельцкае галіны[2].

Падрабязная класіфікацыя моў унутры кельцкае галіны дагэтуль з’яўляецца прадметам дыскусій, што таксама адлюстроўваецца на палажэннях аб дакладным становішчы шатландскай мовы адносна астатніх кельцкіх моў. Шэраг навукоўцаў, грунтуючыся на наяўнасці агульных інавацый, прапаноўвае падзел кельцкае галіны на кантынентальную і астраўную групы, уключаючы ў склад апошняй брыцкія і гайдэльскія мовы, у склад апошніх, у сваю чаргу, уваходзіць у тым ліку і шатландская мова[9][10]. Згодна з іншым пунктам гледжання, на аснове захаванасці праіндаеўрапейскага *kʷ, кельцкія мовы падраздзяляюцца на дзве групы — Q-кельцкую, у мовах якой праіндаеўрапейскае *kʷ захавалася ў той ці іншай ступені, і P-кельцкую, у якой гэты гук перайшоў пераважна ў губны. Гэтая гіпотэза адносіць да Q-кельцкай групы ў тым ліку і гайдэльскія мовы[10].

Нягледзячы на спрэчны характар размяшчэння гайдэльскай групы ўнутры кельцкае галіны, уласна правамоцнасць вылучэння таксона гайдэльскіх моў з’яўляецца агульнапрызнанай сярод кельтолагаў. Некаторыя марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці шатландскай і мэнскай моў падштурхоўваюць некаторых лінгвістаў разглядаць шатландскую і мэнскую мовы як бліжэйшыя адна да адной, чым шатландская або мэнская да ірландскай, з гэтай прычыны ўнутры гайдэльскай групы часам вылучаецца ўсходнегайдэльская падгрупа, у склад якой уключаюцца шатландская і мэнская. Тым не менш існуе вялікі спектр фаналагічных і сінтаксічных асаблівасцей, дзякуючы якім можна казаць аб больш блізкім характары шатландскай мовы да ірландскай, чым да мэнскай[11]. Уласна гайдэльская група аб’ядноўвае мовы, якія ўзніклі як вынік распаду старажытнаірландскай мовы і з-за гэтага значна бліжэйшыя адна да адной, чым да любой з іншых кельцкіх моў[12].

Лінгвагеаграфія

правіць
 
Працэнтная доля насельніцтва Шатландыі ўзростам больш за 3 гады, якія паводле звестак перапісу насельніцтва 2011 года пазначылі сваё валоданне гэльскай шатландскай мовай.
 
Гэльскія тэрыторыі на паўднёвым усходзе Канады.

Распаўсюджанне

правіць

Паводле звестак перапісу насельніцтва Вялікабрытаніі 2011 года, у Шатландыі пражывала 57 375 носьбітаў гэльскай шатландскай мовы старэй за 3 гады, што складае 1,1 % ад насельніцтва рэгіёна. У параўнанні з вынікамі перапісу 2001 года гэтая колькасць меншая на 1 275 чалавек, што сведчыць пра скарачэнне колькасці носьбітаў мовы. Аднак у перыяд між 1991 і 2001 гадамі гэта скарачэнне было значна большым (каля 7 300 чалавек). У 2011 годзе колькасць жыхароў Шатландыі, якія мелі тыя ці іншыя веды шатландскай кельцкай мовы, склала 87 056 чалавек, што менш на 6 226 у параўнанні са звесткамі мінулага перапісу[3][13]. Пры гэтым тэмпы скарачэння колькасці носьбітаў гэльскай шатландскай мовы значна запаволіліся ў параўнанні з іншымі гадамі. З улікам звестак XIX ст. робяцца высновы, што заняпад мовы маглі паскорыць адсутнасць у Шатландыі прыходаў, дзе гэльскамоўнае насельніцтва складала б больш за 75 % ад насельніцтва, а таксама адсутнасць у асноўнай Шатландыі прыходаў, дзе гэльскамоўнае насельніцтва складала б больш за 25 %. Звесткі 2013 года па перапісе вучняў Шатландыі засведчылі, што 525 шатландцаў школьнага ўзросту, якія вучацца ў дзяржаўных школах, размаўляюць на гэльскай шатландскай мове дома як на асноўнай мове, што адрозніваецца ад звестак трохгадовае даўніны, калі такіх вучняў налічвалася 606[14][15].

Для параўнання, колькасць носьбітаў шатландскай мовы ў Шатландыі паводле звестак перапісу 2001 года складала 58 652 чалавек[16].

Найбольш трывалыя пазіцыі мова захоўвае на архіпелагу Знешніх Гебрыдскіх астравоў, дзе доля носьбітаў гэльскай шатландскай складае 61,1 % ад насельніцтва астравоў, а таксама ў вёсцы Кілмуйр  (англ.) (востраў Скай, больш за 50 %). За межамі архіпелага вылучаюцца астравы Тайры (47,8 %), Скай (36,8 %), Разей (36,1 %), Лісмар (28,8 %)[17][18]. Увогуле, з 900 прыходаў Шатландыі дзевяць маюць больш за 50 % гэльскамоўных у насельніцтве. Па-за асноўнымі гэльскамоўнымі рэгіёнамі гэльскамоўныя часта аказваюцца ізаляванымі ад іншых носьбітаў мовы, у выніку чаго не існуе вялікіх магчымасцей па яе выкарыстанні. Як і ў большай часткі кельцкіх моў, практычна поўны гэльскі моналінгвізм ёсць толькі сярод дзяцей дашкольнага ўзросту і ў рэгіёнах гэльскамоўнай большасці. Тым не менш, нягледзячы на тое, што Знешнія Гебрыдскія астравы з’яўляюцца рэгіёнам найбольш трывалага выкарыстання мовы, пачынаючы з 1970-х гадоў адзначаецца тэндэнцыя звужэння галін карыстання мовай і ў гэтым рэгіёне[19][20].

Колькасць носьбітаў

правіць

Ніжэй прыведзена табліца храналагічнага змянення насельніцтва Шатландыі і змянення долі ў ім аднамоўных носьбітаў гэльскай шатландскай мовы[21].

Год Насельніцтва Шатландыі Аднамоўныя носьбіты Гэльска-англійскія білінгвы Разам
1755 1 265 380 289 798 22.9 % Невядома Невядома
1800 1 608 420 297 823 18.5 % Невядома Невядома
1881 3 735 573 231 594 6.1 % Невядома Невядома
1891 4 025 647 43 738 210 677 5,2 %
1901 4 472 103 28 106 202 700 4,5 %
1911 4 760 904 8 400 183 998 3,9 %
1921 4 573 471 9 829 148 950 3,3 %
1931 4 588 909 6 716 129 419 2,8 %
1951 5 096 415 2 178 93 269 1,8 %
1961 5 179 344 974 80 004 1,5 %
1971 5 228 965 477 88 415 1,7 %
1981 5 035 315 82 620 1,6 % 82 620 1,6 %
1991 5 083 000 65 978 1,4 % 65 978 1,4 %
2001 5 062 011 58 652 1,2 % 58 652 1,2 %

Перапіс насельніцтва Шатландыі 2011 года засведчыў, што 87 056 чалавек з узростам больш за тры гады мела пэўныя веды мовы, што склала каля 1,9 % ад насельніцтва Шатландыі (у 2001 годзе — 92 400 чалавек). Паводле звестак перапісу 2001 года, большасць носьбітаў пражывала ў дарадчых акругах Знешнія Гебрыдскія астравы (паўночны захад), Хайленд (поўнач, цэнтр) і Аргайл і Б’ют (захад). У параўнанні з 1991 годам паводле звестак на 2001 год колькасць асоб, якія маглі размаўляць на шатландскай мове, скарацілася на 11 %, але на 7,5 % павялічылася колькасць асоб, якія маглі чытаць на мове, пісаць — на 10 %. З усіх тагачасных 92 400 чалавек носьбітамі шатландскай мовы з’яўляліся 63 % (гл. вышэй). Параўноўваючы з 1991 годам, назіралася тэндэнцыя павелічэння долі асоб, якія ведаюць мову, сярод дзяцей узростам ад пяці да дзевяці гадоў, пры гэтым адзначаецца спад гэтага ж паказчыка сярод дзіцячага насельніцтва Знешніх Гебрыдскіх астравоў. Найбольшую долю носьбітаў шатландскай мовы з усіх рэгіёнаў Шатландыі мае прыход Барвас на паўночным захадзе Знешніх Гебрыдскіх астравоў, дзе гэты паказчык склаў 75 %[22]. Больш новыя звесткі на 2011 год сведчаць аб павелічэнні колькасці носьбітаў мовы сярод насельніцтва маладзейшага за дваццаць гадоў[23].

У той жа час каля 45 % носьбітаў шатландскай мовы пражывае ў Лоўлендзе, асабліва ў агламерацыі Глазга, дзе іх колькасць складае 11 тыс. чалавек, але агулам гэта насельніцтва складае толькі каля 1 % ад насельніцтва Лоўленду[24][25].

У канадскай правінцыі Новая Шатландыя пражывае каля 500—1000 носьбітаў гэльскай шатландскай мовы, якія ў асноўным з’яўляюцца людзьмі пажылога ўзросту і з’яўляюцца нашчадкамі бежанцаў XVIIIXIX стагоддзяў, якія, у сваю чаргу, былі вымушаны эміграваць у выніку т.зв. «Хайлендскіх зачыстак» — прымусовых дэпартацый шатландскіх горных кланаў. Наогул у Канадзе паводле звестак перапісу насельніцтва 2011 года пражывае прыкладна 1 500 носьбітаў мовы (пераважна ў правінцыі Новая Шатландыя), з якіх каля 350 чалавек вызначае шатландскую мову як родную[4][5].

Дыялекты

правіць

Сучасная гэльская шатландская мова можа згадвацца як высакагорна-шатландская мова ў мэтах адрознення захаваных на цяперашні час дыялектаў мовы ад раўнінных дыялектаў, у большасці сваёй амаль або поўнасцю страчаных у нашыя часы. Адзіным дыялектам гэльскай шатландскай мовы, які захоўваўся да Новага часу, ёсць галоўэйскі дыялект, які быў распаўсюджаны на паўднёвым захадзе шатландскага Лоўленда пры мяжы з Англіяй. Станам на XVIII ст. большая частка носьбітаў гэльскай шатландскай мовы ў Лоўлендзе перайшлі на шатландскую германскую мову. На карысць гістарычнай прысутнасці носьбітаў мовы з’яўляецца адзіная этымалогія тапонімаў былых і сучасных гэльскамоўных рэгіёнаў.

Па паведамленнях Джэймса Крайтана, апошнім месцам Лоўленда, дзе гэльская шатландская мова найдаўжэй захоўвала свае пазіцыі, было сяло Бар у сучасным графстве Эйршыр (крыху на поўнач ад крайняга паўднёвага захаду Шатландыі)[26]. Тым не менш, Крайтан не пазначыў дакладнае даты знікнення мовы ў гэтым паселішчы. Апрача гэтага, зніклі дыялекты па абодва бакі праліва Стрэйтс-оф-Мойл (між Ірландыяй і Шатландыяй), якія па сваіх рысах лічацца пераходнымі шатландска-ірландскімі гаворкамі.

Літаратурная гэльская шатландская мова ў сучасным разуменні ўтворана на аснове гаворак, распаўсюджаных у рэгіёнах, якія лічацца найбольш прадстаўнічымі гэльскамоўнымі рэгіёнамі — вострава Скай і архіпелага Знешніх Гебрыдскіх астравоў. Гэльскае шатландскае маўленне гэтых астравоў (за выключэннем астравоў Аран і Кінтайр) класіфікуецца як адна з асноўных дыялектных груп мовы. Між іншым, маўленне гэтых астравоў мае ўласныя асаблівасці (напрыклад, рэалізацыя /r/ як [ð] на востраве Льюіс і, на думку некаторых даследчыкаў, наяўнасць слядоў скандынаўскай фаналогіі). З іншага боку, амаль зніклыя на цяперашні час дыялекты ўсходу Шатландыі (напрыклад, усходняй часткі графства Сазерлэнд) захоўваюць некаторыя архаічныя рысы, страчаныя на захадзе арэалу мовы.

Гэльская шатландская мова дагэтуль застаецца досыць блізкай ольстэрскаму дыялекту ірландскай мовы, а паўднёвыя дыялекты мовы ўтвараюць з ім дыялектны кантынуум. Так, дыялект вострава Ратлін між узбярэжжамі Ірландыі і Шатландыі фактычна ўяўляў сабой пераходнае шатландска-ірландскае маўленне. Некаторыя рысы супрацьпастаўляюць гэльскую шатландскую мову і ольстэрскі дыялект ірландскай мовы іншым, больш паўднёвым дыялектам ірландскай мовы: напрыклад, у гэльскай шатландскай мове і ольстэрскім дыялекце адмоўная часціца мае выгляд cha, у заходніх і паўднёвых дыялектах ірландскай мовы — .

Гісторыя

правіць
 
Мовы Шатландыі ў XII ст.:      Гайдэльскамоўныя тэрыторыі      Старажытнаскандынаўска-гайдэльскія двухмоўныя тэрыторыі      Стараангламоўныя тэрыторыі      Кумбрыйскамоўныя тэрыторыі

Першымі носьбітамі кельцкіх моў на тэрыторыі сучаснай Шатландыі лічацца брыты, якія насялялі ў асноўным паўднёвую, раўнінную частку рэгіёна; у прыватнасці, імі быў заснаваны Эдынбург. На тэрыторыі Шатландыі быў створаны адзін з найстаражытнейшых брыцкіх паэтычных пісьмовых помнікаў — паэма Годадын.

Паводле сучаснае гістарыяграфіі лічыцца, што гаворкі, якія леглі ў аснову гэльскай шатландскай мовы, з’явіліся ў Шатландыі прыкладна ў IV ст. н.э., калі перасяленцамі з вострава Ірландыя на захадзе Шатландыі было заснавана каралеўства Дал Рыяда[27][28], што грунтуецца ў асноўным на звестках пісьмовых помнікаў ІХХ стст. н.э. Тым не менш, у апошні час некаторыя даследчыкі аспрэчваюць гэтую версію з-за адсутнасці археалагічных і тапанімічных доказаў на карысць міграцыі продкаў носьбітаў гэльскай шатландскай мовы ў гэты рэгіён[29]. Напрыклад, на думку археолага Э. Кэмпбела, між поўначчу Ірландыі і захадам Шатландыі існавалі сталыя марскія злучэнні, якія дазволілі ўтварыцца агульнай архаічнай мове, досыць ізаляванай ад лінгвістычнага развіцця, якое адбывалася на ўсход ад Хайленда[29]. Выказваюцца гіпотэзы, паводле якіх гаворкі, што леглі пазней у аснову шатландскай кельцкай мовы, з’явіліся ў Шатландыі значна раней[30]. Брыцкае насельніцтва магло захоўвацца ў рэгіёне прыкладна да VI ст. н.э., але потым на поўдні яно саступіла германскім плямёнам, на захадзе — гайдэльскім, продкам носьбітаў гэльскай шатландскай мовы. Па засваенні гайдэламі з Ірландыі поўдня Шатландыі і прасоўванні далей пашырылася назва Шатландыя, якая паходзіла ад лацінскага Scotus — «ірландзец»[31].

Прыкладна XII ст. датуецца вылучэнне гэльскай шатландскай мовы з папярэдніх гайдэльскіх гаворак. Іншыя лінгвісты адносяць адасабленне шатландскай кельцкай мовы не раней чым на пачатак XIV ст.[32] Існуюць адваротныя палажэнні, згодна з якімі гэты працэс пачаўся ўжо па прыбыцці гэлаў у Шатландыю[33].

З ростам уплыву дзяржавы Дал Рыяда, утворанага ў ІХ ст. каралеўства Шатландыя, а таксама царквы гэльская шатландская мова паступова стала асноўнай мовай Шатландыі, выцесніўшы кумбрыйскую (поўдзень) і пікцкую (усход, цэнтр) мовы[34]. Пануючы статус мовы падтрымліваўся т.зв. Каралеўствам Астравоў, якое кантралявала астравы на захад ад Шатландыі і часткі гістарычнага рэгіёна Ольстэр да XVI ст.

У рэшце рэшт гэльская шатландская мова выцесніла пікцкую мову ў цэнтр і поўнач Шатландыі. Прыкладна з гэтага перыяду і да самага канца XV ст. гэльская шатландская мова стала вядомай як шатландская мова; прынята лічыць, што з сярэдзіны гэтага ж стагоддзя гэльскую шатландскую мову можна лічыць асобнай, але іншыя даследаванні адзначаюць, што мова заставалася імаверна ўзаемназразумелай з ірландскай[35]. Прыблізна з часу наступнага стагоддзя мова стала згадвацца пад прыметнікам Erse, якім пазначалася таксама ірландская мова, у той час як тэрмін шатландская мова стаў перамяшчацца на значэнне германскіх стараанглійскіх дыялектаў. Пазначэнне ірландскай і гэльскай шатландскай моў адным словам было звязана з выкарыстаннем адукаванай часткай ірландцаў і шатландцаў агульнай пісьмовай мовы — класічнай гэльскай мовы, розніца ўнутры якой не дасягала вялікіх маштабаў. Са знікненнем класічнай гэльскай мовы з адукацыі ў абедзвюх краінах стала пераважаць размоўнае маўленне. Гэта стала прычынай павелічэння разыходжання ў народнай гаворцы, што пацягнула за сабою павелічэнне адрозненняў у пісьмовых мовах.

Распаўсюджванне шатландскай германскай (потым — англійскай) мовы ў Лоўлендзе і набегі вікінгаў па ўсёй тэрыторыі края (у тым ліку на Гебрыды, дзе становішча мовы наймацнейшае) моцна аслабілі пазіцыі гэльскай шатландскай мовы, якая трапіла пад англійскі і скандынаўскі ўплывы. Акрамя вялікага пласта лексічных запазычванняў, са скандынаўскімі мовамі звязваюць узнікненне супрацьпастаўлення глухіх прыдыхальных з глухімі непрыдыхальнымі, якое ўзнікла замест супрацьпастаўлення глухіх і звонкіх — падобныя з’явы назіраюцца таксама ў ісландскай, фарэрскай мовах і дыялектах кантынентальнай Скандынавіі.

Эканамічныя і палітычныя фактары, звязаныя з распаўсюджаннем на поўдні Шатландыі стараанглійскіх гаворак (якія пазней развіліся ў шатландскую германскую мову), абумовілі пачатак працэсу вымірання шатландскай кельцкай мовы ў Лоўлендзе (поўдзень краіны) з XIV ст.[35] З пачатку XV ст. у шатландскім грамадстве замацоўваецца няяўны падзел на пераважна германскамоўны Лоўленд (вядомы ў шатландскай мове як Galldachd) і галоўным чынам кельцкамоўны Хайленд (шатл. гэл.: Gàidhealtachd, літаральна «гэльская [тэрыторыя]»)[36].

Каля XVII ст. прынята вылучаць пачатак існавання мэнскай мовы, якая вылучылася з гаворак гэльскай шатландскай мовы. З гэтага ж стагоддзя многія шатландцы эмігравалі ў Канаду для працы на кампанію Гудзонава заліва. Некаторы час гэльская шатландская мова была трэцяй па колькасці носьбітаў мовай у Канадзе пасля англійскай і французскай, былі спробы надання ёй статусу трэцяй афіцыйнай мовы.

Гэльская шатландская мова назапасіла багатую вусную і пісьмовую традыцыю, будучы моваю бардаўскай культуры кланаў Хайленда на працягу многіх стагоддзяў; таксама ў мове захоўваецца шмат слядоў дафеадальнай племянной культуры. Пачынаючы з 1746 года, калі пад Кулодэнам адбылася бітва між шатландцамі-хайлэндцамі і ўрадавымі войскамі, улады новаўтворанае Вялікабрытаніі пачалі асабліва моцна праследаваць гэльскую мову. Стан мовы стаў пагаршацца таксама дзякуючы дзейнасці пасяленцаў у Хайлендзе, якая ўзмацнілася ў XIX ст.[37] Гэльская шатландская мова, як і іншыя кельцкія, доўгі час не мела афіцыйнага статусу і нават праследвалася (напрыклад, Актам аб адукацыі 1872 года забаранялася выкладаць на мове і нават размаўляць на ёй). Апрача таго, спаду выкарыстання мовы ў Хайлендзе спрыялі культурны ціск, міграцыі, ваенныя падзеі[38][39].

Першым перакладам Бібліі на гэльскую шатландскую мову лічыцца пераклад Роберта Керка, апублікаваны ў Лондане ў 1690 годзе, але гэтая версія не атрымала шырокага выкарыстання[40]. Першым шырокавядомым перакладам Бібліі на мову стаў пераклад Новага Запавету, выкананы Джэймсам Сцюартам Кілінскім і Дугалдам Б’юкененам у 1767 годзе. Адносна доўгая адсутнасць перакладу Бібліі на гэльскую шатландскую мову верагодна стала адным з фактараў заняпаду мовы[41]. Цікава, што ў перыяд між сярэдзінай XVI ст. і з’яўленнем першых вядомых перакладаў Бібліі на мову для мэт шатландскамоўных вернікаў выкарыстоўвалася Біблія на ірландскай мове.

Пачынаючы з цяперашняга часу адбываецца асаблівы росквіт гэльскай шатландскай мовы ў галіне мастацкай прозы[41]. На сёння некаторыя гэльскія шатландскія фразы (напрыклад, Alba gu bràth [ˈal̪ˠapə kə ˈpɾaːx] «Шатландыя назаўсёды») выкарыстоўваюцца ў Шатландыі як асаблівыя палітычныя поклічы.

Пісьменнасць

правіць

Алфавіт

правіць

У часы існавання старажытнага гайдэльскага дыялектнага кантынуума гайдэльскія плямёны выкарыстоўвалі агамічнае пісьмо, якое складалася з вертыкальных і гарызантальных рыс. Пасля хрышчэння Ірландыі сярод гэтых плямён распаўсюдзіўся лацінскі алфавіт. Сучасны шатландскі алфавіт складаецца з 18 літар:

Aa, Bb, Cc, Dd, Ee, Ff, Gg, Hh, Ii, Ll, Mm, Nn, Oo, Pp, Rr, Ss, Tt, Uu.

У якасці асобных літар могуць разглядацца дыграфы bh, ch, dh, fh, gh, ll, mh, ng, nn, ph, rr, sh, th.

У запазычанай лексіцы могуць выкарыстоўвацца літары j, k, q, v, w, x, y, z. Варта адзначыць, што ў адрозненне ад іншых пісьмовых моў Заходняй Еўропы, за выключэннем таксама ірландскай, літара c у спалучэннях ce і ci пазначае не свісцячы гук, а заднеязычны (часцей за ўсё [k]).

З XVII ст. да сярэдзіны XX ст. вельмі шырока выкарыстоўваўся т.зв. гэльскі шрыфт, які ўжываўся таксама ў ірландскай мове. На цяперашні час гэты шрыфт выкарыстоўваецца ў асноўным у дэкаратыўных мэтах. Раней існавала традыцыя наймення літар назвамі дрэваў (напрыклад, Aa — ailm «бяроза»), але падобны звычай выйшаў з ужытку.

Арфаграфія

правіць

Да XVIII ст. у Шатландыі ў якасці пісьмовай мовы гэлаў выкарыстоўвалася класічная гэльская мова. Арфаграфічныя разыходжанні ў гэльскай шатландскай і ірландскай пісьменнасцях узніклі пазней, што стала прычынай утварэння плюрыцэнтрычнай моўнай карціны. У 1767 годзе выхад Новага Запавету на гэльскай шатландскай мове фактычна замацаваў пісьмовыя нормы мовы. Арфаграфічная сістэма ўласна гэльскай шатландскай мовы мае працяглую гістарычную традыцыю і засноўваецца на этымалагічным прынцыпе (гл. прыклады ніжэй).

Якасць зычнага гука на пісьме адлюстроўваецца наяўнасцю тых ці іншых галосных вакол зычнага (такім чынам, нярэдка літары для галоснага не маюць гукавога значэння, маючы толькі правапісныя функцыі).

Зычныя гукі падзяляюцца на «вузкія», да якіх адносяцца палаталізаваныя зычныя, і «шырокія», да якіх адносяцца велярныя і звычайныя зычныя. У сваю чаргу, падзел на «вузкія» і «шырокія» гукі ёсць і сярод галосных: да першых адносяцца e, i, да апошніх — a, o, u. Аб’яднанне гэтых заканамернасцей для галосных і зычных пакладзена ў аснову гэльскай арфаграфіі, што вядома як прынцып caol ri caol agus leathann ri leathann («вузкі з вузкім, шырокі з шырокім»), які патрабуе, каб перад спалучэннямі тыпу «зычны ў сярэдзіне слова + і або е» або «група зычных + і або е» стаялі літары i і e адпаведна. Гэтае правіла дзейнічае і адносна іншых галосных: калі пасля зычнага ў сярэдзіне слова або групы зычных ідзе галосны a, o або u, перад гэтым зычным або групаю зычных трэба пісаць a, o або u.

Палаталізаваны або непалаталізаваны характар зычнага пазначаецца тым ці іншым галосным поруч, пры гэтым у выпадку ўзнікнення магчымай неадназначнасці дадаюцца новыя галосныя літары, якія маюць нуль гука (напрыклад, параўн. вымаўленне t у слове slàinte [s̪lˠ̪aːɲtʲə], але bàta [paːʰt̪ə]). Гэтае правіла не закранае вымаўлення галосных: напрыклад, множны лік пазначаецца канчаткам -an, але ў адпаведнасці з правіламі ў некаторых сітуацыях (напрыклад, пасля gh) можа дадавацца e, якая не ўплывае на вымаўленне канчатка — bròg [prɔːk] «чаравік» > brògan [prɔːkən] «абутак», але taigh [tʰɤj] «дом» > taighean [tʰɛhən] «дамы́». Падобныя правілы выконваюцца і ў ірландскай мове, а правіла заканамернасці «вузкі з вузкім, шырокі з шырокім» захоўваецца ў ірландскай мове і пасля рэформы арфаграфіі (гл. далей). Падобным жа чынам, але з даданнем h, на пісьме пазначаецца леніцыя зычных.

У зменах, праведзеных Шатландскай экзаменацыйнай камісіяй пасля 1976 года, апісаныя вышэй правілы парушаныя ў напісанні канчаткаў дзеепрыметнікаў прошлага часу (напрыклад, togte замест традыцыйнага togta).

У часы Другой Сусветнай вайны адбылася рэформа ірландскага правапісу, якая пашырылася ў 1957 годзе прыбраннем т.зв. «ціхіх» літар, у выніку чаго ірландская пісьмовая мова ў пэўнай ступені аддалілася ад гэльскай (напрыклад, зніклі некаторыя дыграфы, якія ў гэтых пазіцыях захаваліся ў гэльскай шатландскай). У 1981 годзе па парадзе шатландскай адукацыйнай камісіі большая частка выданняў і пісьменнікаў прыняла т.зв. гэльскія арфаграфічныя канвенцыі, аднак іх сталі крытыкаваць некаторыя лінгвісты. Тым не менш, збольшага гэльскае шатландскае напісанне больш традыцыйнае ў параўнанні з ірландскім (напрыклад, гэльск. oidhche, ірл.: oiche «ноч», гэльск. суфікс назоўнікаў -chd замест ірл. -cht).

Падчас узнікнення пар галосных на пісьме часам узнікае неадназначнасць, калі нельга размежаваць функцыі галосных для вымаўлення або іх функцыі для дзеяння правілаў. У нефармальнай пісьменнасці могуць не ўказвацца ненаціскныя галосныя, рэдукаваныя ў маўленні (напрыклад, Tha mi an dòchas «я спадзяюся» > Tha mi ’n dòchas). Для асоб, добра знаёмых з прынцыпамі гэльскай арфаграфіі, маўленчая рэалізацыя пісьмовага тэксту ў цэлым з’яўляецца прадказальнай.

Адной з самых адметных рыс шатландскай пісьменнасці з’яўляецца ўжыванне дыграфаў з літараю h, якая адлюстроўвае леніцыю папярэдняга зычнага гука, у старых сістэмах пісьма леніцыя пазначалася кропкай унізе пад патрэбнай літарай. Падаўжэнне галоснага пазначаецца знакам гравіса (à, è, ì, ò, ù), дыграфамі (напрыклад, ao — [ɯː]) або праз наяўнасць іншых літар побач з галосным (напрыклад, u перад nn пазначае [uː]). Традыцыйныя арфаграфічныя сістэмы таксама выкарыстоўваюць знак акут для пазначэння якасці галоснага (á, é, ó), але сучасная літаратурная гэльская мова адмовілася ад гэтых літар. Некаторыя раннія пісьмовыя помнікі выкарыстоўвалі толькі знак акута на ўзор ірландскага алфавіта, асабліва ў XVIII ст.[42]

У розныя гістарычныя часы для запісу гэльскіх шатландскіх тэкстаў таксама выкарыстоўваліся арфаграфічныя сістэмы на аснове шатландскага варыянта англійскай мовы (не блытаць з шатландскай германскай мовай). Аднымі з узораў такіх пісьмовых помнікаў з’яўляюцца Кніга Дэна Лісмарскага і Фернаскі манускрыпт.

Лінгвістычная характарыстыка

правіць

Фанетыка, фаналогія

правіць

Гукавы лад гэльскай шатландскай мовы ў асноўным збліжаецца з адпаведнымі сістэмамі дыялектаў ірландскай мовы, найперш ольстэрскага. У той жа час гэльская шатландская мова мае шэраг своеасаблівых рыс, якія адрозніваюць яе ад ірландскай, у першую чаргу ў сістэме галосных і змычных зычных. Гэльская шатландская мова не мае стандартызаванай арфаэпіі, у гэтым артыкуле ў асноўным прыведзена апісанне гукавога ладу паўночна-заходніх дыялектаў Шатландыі (Гебрыдскія астравы, востраў Скай, паўночна-заходні Хайленд) як тэрыторый, носьбіты якіх складаюць большасць ад сучасных носьбітаў гэльскай шатландскай мовы. Асаблівасцямі прасодыі ў гэльскай шатландскай мове можна лічыць замацаванасць націску на першым складзе (ініцыяльны націск) з наступнай рэдукцыяй у ненаціскных складах, а таксама сыходную (падаючую) інтанацыю ў большасці тыпаў сказаў, у тым ліку пытальных. Вялікую граматычную ролю маюць мутацыі зычных і палаталізацыя (гл. далей).

  • Галосныя:

Большая частка дыялектаў гэльскай шатландскай мовы мае 8—9 асноўных галосных гукаў-манафтонгаў ([i e ɛ a o ɔ u ɤ ɯ]), якія могуць адрознівацца па даўжыні або кароткасці. Галосныя [ə ɪ] рэдукаваныя і не могуць падаўжацца, галосная [a] мае розныя варыянты рэалізацыі як галосны пярэдняга або задняга рада ў залежнасці ад дыялекту або даўжыні галоснай. Некаторыя з галосных моцна назалізаваныя (набываюць насавое вымаўленне), але ўзоры асобных назалізаваных галосных досыць рэдкія. Апрача манафтонгаў адзначаецца параўнальна шырокая сістэма дадатковых галосных — каля дзевяці дыфтонгаў і некалькі трыфтонгаў.

Ніжэй прыведзены лад галосных гэльскай шатландскай мовы паводле іх месца артыкуляцыі[43][44].

Пярэдняга
рада
Ненапружаныя
пярэдняга рада
Сярэдняга
рада
Задняга
рада
неагубленыя неагубленыя агубленыя
Верхняга
пад’ёму
i ɯ u
Ненапружаныя
верхняга пад’ёму
ɪ
Сярэдне-верхняга
пад’ёму
e ɤ o
Сярэдняга
пад’ёму
ə
Сярэдне-ніжняга
пад’ёму
ɛ ɔ
Ніжняга
пад’ёму
a

Дыфтонгі падзяляюцца паводле месца артыкуляцыі іх першых і другіх кампанентаў. У гэльскай шатландскай мове прадстаўленыя наступныя дыфтонгі: [ei, əi, ai, ui, iə, uə, εu, ɔu, au, ia][45].

Дыялектныя адрозненні ў ладзе галосных параўнальна невялікія. На дыялектным узроўні прасочваецца неадрозненне /ɯː/ і /əː/ (паўднёвыя дыялекты), а таксама пар тыпу /e : ε/ або /ɔ : o/. Іншай дыялектнай рысай з’яўляецца хістанне рэалізацыі /a/ ў межах [æ ~ a ~ a], аналагічна ў дыялектах мяняецца рэалізацыя /ε/. Некаторыя з дыялектных адрозненняў вылучаюцца нават у пісьмовай мове (напрыклад, mios і meas «павага»)[46].

  • Зычныя:

Большасць зычных мае палатальныя і непалатальныя адпаведнікі, у тым ліку вялікі набор плаўных, насавых і дрыжачых. Непалаталізаваныя і палаталізаваныя зычныя традыцыйна ў гэльскай мове вядомыя як «шырокія» і «вузкія», а іх супрацьпастаўленне адыгрывае вялікую ролю ў словазмяненні. Гістарычна звонкія зычныя [b d̪ ɡ] страцілі звонкае вымаўленне, з-за чаго супрацьпастаўленне гэтых гукаў грунтуецца на наяўнасці або адсутнасці прыдыхання ([p t̪ k] і [pʰ t̪ʰ kʰ]). У медыяльнай[заўв 1] або фінальнай[заўв 2] пазіцыях слова выбухныя з наяўнасцю прыдыхання пераўтвараюцца ў прэаспіраваныя, гэта значыць зычныя з папярэднім прыдыханнем.

Як і ў ірландскай мове, для гэльскага шатландскага ладу зычных уласцівая карэляцыя па палаталізаванасці, падобная на беларускае сэнсаадрознівальнае значэнне проціпастаўлення мяккіх і цвёрдых. Пры гэтым у шматлікіх дыялектах у якасці палаталізаваных карэлятаў пярэднеязычных выбухных [t], [tʰ] выступаюць постальвеалярныя афрыкаты [ʧ], [ʤ]; тое ж датычыць і [ʃ], якая фаналагічна з’яўляецца палаталізаваным карэлятам [s] (апошняя з’ява характэрная для ўсіх дыялектаў), а велярызацыю маюць толькі зычныя /n̪ˠ l̪ˠ rˠ/, што адрозніваецца ад ірландскай, дзе велярызаваную артыкуляцыю маюць усе «шырокія» зычныя. Большасць даследчыкаў мяркуе, што ў большай частцы гэльскіх шатландскіх дыялектаў карэляцыя па палаталізаванасці не распаўсюджваецца на губныя зычныя[47]. Палаталізаваныя карэляты адсутнічаюць у зычных /p pʰ m f v/, але іх колішняя прысутнасць відаць дзякуючы слядам перад або пасля галосных задняга рада (beul /pial̪ˠ/ «рот», але beò /pjɔː/ «жывы»). Традыцыйна палаталізаваныя гэльскія шатландскія зычныя ў кельталогіі пазначаюцца знакам апострафу (напрыклад, m′).

У цэлым развіццё палаталізаваных губных можна прадставіць наступным чынам[48].

  • У пачатковай пазіцыі:
    • Перад пярэднімі галоснымі выступаюць як непалаталізаваныя: beum [peːm] «рот»;
    • Перад непярэднімі галоснымі выступаюць як спалучэнні губных і [j] або кароткага пераходнага гука, адпаведнага пярэдняму галоснаму: beàrn [pjaːrn] або [pɛaːrn] «адтуліна»;
  • У непачатковай пазіцыі:
    • У канцы слова пасля націску даюць спалучэнне «[i] + непалаталізаваны губны», часам з уздзеяннем на папярэдні галосны: cnàimh [krãĩv] або [krɛ̃ːv] «косць»;
    • Між галоснымі і ў канцы слоў пасля ненаціскнога галоснага часцей за ўсё ўтвараюць простыя непалаталізаваныя губныя, але часам таксама спалучэнне «[i] + непалаталізаваны губны»: caibe [kʰɛpə] «рыдлёўка».

У радзе дыялектаў, найперш паўднёвых, ёсць гартанная змычка. Яна ўзнікае пасля галосных, у асноўным у тых жа становішчах, калі ў іншых дыялектах галосныя падаўжаюцца перад санантамі. Сананты перад выбухнымі могуць аглушацца, з іншага боку — званчэць, асабліва пасля «моцных» санантаў (calltainn [kʰauLdəNʲ] «арэшнік»).

Ніжэй прыведзены лад зычных у гэльскай шатландскай мове паводле іх месца артыкуляцыі.

Лабіяльныя Пярэднеязычныя Сярэднеязычныя Глатальныя
Зубныя Альвеалярныя Палатальныя Велярныя
Выбухныя pʰ   p t̪ʰ   t̪ tʲʰ   tʲ kʲʰ   kʲ kʰ   k
Фрыкатывы f   v ʃ ç   ʝ x   ɣ h
Насавыя m n̪ˠ n ɲ
Апраксіманты l̪ˠ l ʎ j
Аднаўдарныя ɾ ɾʲ
Дрыжачыя
  • Дыялектныя змены:

Апрача стандартнага ладу зычных, у залежнасці ад дыялекту розную рэалізацыю могуць мець /tʲʰ, ɾʲ, ɲ, l̪ˠ/, таксама дыялектныя адрозненні маюць аспірацыя (прыдыхальнае вымаўленне пасля зычных) і прэаспірацыя (прыдыхальнае вымаўленне перад зычнымі)[49][50][51]: рэалізацыя /tʲʰ/ можа прымаць варыянты [tʃʰ] ці [tɕʰ], /ɲ/ — [nʲ], /ɾʲ/ — [ð] (апошняе — на Гебрыдскіх астравах, гл. вышэй). Асноўны гэльскамоўны арэал (паўночны захад Шатландыі, а таксама астравы на захад ад рэгіёна) мае стандартную рэалізацыю /l̪ˠ/, у той час як на паўднёвы ўсход ад гэтага рэгіёна, у рэгіёнах Арднамерхан, Мойдарт, Лахабер, Лоўрн, Бадэнах гэты гук рэалізоўваецца агублена — [l̪ˠw] або [wl̪ˠ], на паўднёвы захад ад гэтых рэгіёнаў даная фанема атрымлівае вакалізаваную рэалізацыю ў выглядзе [u̯ˠ], яшчэ на паўднёвы захад (раён заліва Ферт-оф-Лорн) — [ð] альбо [ðˠ], амаль на самым поўдні гэльскамоўнага арэала, на востраве Айлэй, фанема рэалізоўваецца як [t̪ˠ] або [t̪ˠl̪ˠ]; урэшце, на крайнім захадзе арэала, на архіпелагу Сент-Кілда, была распаўсюджана поўнасцю губная рэалізацыя як [w] або [ʊ̯]. У якасці выключэння зафіксаваныя рэалізацыі [l̪ˠw] і [l̪ˠv] (паўночна-заходняе ўзбярэжжа Шатландыі).

Дыялектнае драбленне таксама ўласцівае аспірацыі і прэаспірацыі. Выбухныя фортыс /pʰ, t̪ʰ, tʲʰ, kʲʰ, kʰ/ у большасці дыялектаў перасоўваюць уласную аспірацыю перад зычным у выпадку знаходжання ў сярэдзіне слова пасля націскнога склада[50]. Прэаспірацыя адрозніваецца па сіле прыдыхання ([ʰ] або [h]), іншыя глатальныя мяняюцца ў залежнасці ад віду наступнай зычнай (напрыклад, [ç] перад «вузкімі», [x] — перад «шырокімі»)[52]/, іншай своеасаблівасцю прэаспірацыі з’яўляецца яе іерархічны характар: у выпадку наяўнасці прэаспірацыі перад /pʰ/, яна таксама ўзнікае і перад зычнымі c, t. На крайняй поўначы, а таксама ў цэнтральнай Шатландыі прэаспірацыя адсутнічае наогул, на захадзе — [xk xt xp] разам [çkʲ çtʲ çp], у паўднёвай частцы цэнтра — [xk xt hp] разам з [çkʲ çtʲ hp], на паўднёва-заходніх астравах — [xk ht hp] і [çkʲ htʲ hp], востраў Льюіс і г.д. — [ʰk ʰt ʰp], паўднёвы захад — [xk] і [çkʲ] без аспірацыі t, p.

Нягледзячы на адсутнасць у літаратурнай гэльскай шатландскай мове звонкіх зычных [b d̪ ɡ], у многіх дыялектах іх звонкае вымаўленне ўзнікае праз другасную артыкуляцыю пасля насавых зычных (напрыклад, taigh [t̪ʰɤj] «дом», але an taigh [ən̪ˠ d̪ɤj] «[іменна гэты] дом»; tombaca [t̪ʰomˈbaʰkə] «тытунь»), іншая дыялектная з’ява — тэндэнцыя да поўнай назалізацыі выбухных леніс /p, t, tʲ, kʲ, k/ (напрыклад, doras [t̪ɔrəs] «дзверы», але an doras [ə n̪ˠɔrəs] «[іменна гэтыя] дзверы»). У некаторых устойлівых выразах гэтая змена адбылася ў якасці трывалай заканамернасці з прычыны страты сувязі з першапачатковым словам (напрыклад, an-dràsta «цяпер» ад an tràth-sa «у гэты момант»). У іншых дыялектах (у прыватнасці, на востраве Льюіс) спалучэнні насавых зычных з выбухнымі рэалізоўваюцца як насавыя з рыпучай фанацыяй, адпаведныя зыходнаму выбухному па наяўнасці прыдыхання, якое пасля насавога рэалізоўваецца як [ɦ][53]. Карэляцыя паводле прыдыхальнасці нейтралізуецца на карысць непрыдыхальных пасля зычных (sgian «нож», olc «зло»), а таксама ў пазіцыі пасля ненаціскнога галоснага.

Паводле іншых мовазнаўцаў, у дыялектах Льюіса спалучэнні, дзе на канцы слова прысутнічае насавая зычная, а ў пачатку наступнага слова — выбухная, рэалізоўваюцца як /mh nh ŋh/ перад глухімі (напрыклад, nan cat /nə ŋhat/ «катоў», seann taigh /ʃεuN həj/ «стары дом») і як /m n ŋ/ — перад звонкімі (напрыклад, am balach /(ə)maLəx/ «хлопец»)[54]. Іншыя дыялекты сярод падобных спалучэнняў маюць толькі звонкія варыянты, але ў іх яны адрозніваюцца паводле наяўнасці або адсутнасці прыдыхання (напрыклад, [ŋg] або [ŋgʰ])[55].

Асаблівыя рысы маюць сцячэнні /rt/ (можа рэалізоўвацца як [ɽst], [ʂt] ці [ʈ]) і /xt/ (у сучаснай мове заўсёды адбываецца прагрэсіўная асіміляцыя ў /xk/, пры тым што гэльская тапаніміка захоўвае сведчанні ранняга вымаўлення, напрыклад, корань рада тапонімаў Auchter-)[56][57].

  • Эпентэза:

Гэльскай шатландскай мове ўласцівая паслядоўная эпентэза (устаўка) галосных фанем паміж радам суседніх зычных, што характэрна таксама для шатландскай германскай мовы і шатландскага варыянта англійскай мовы. Эпентэза галоснай адбываецца пасля між гукамі, якія пазначаюцца літарамі l, n, r, і гукамі, якія пазначаюцца як b, bh, ch, g, gh, m, mh; а таксама між гукамі, якія пазначаюцца літарай m, і гукамі, якія пазначаюцца як l, r, s, ch; эпентэтычная галосная на пісьме не адлюстроўваецца (tarbh [t̪ʰaɾav] «бык», Alba [al̪ˠapə] «Шатландыя»). Вядома спарадычная эпентэза галосных у іншых пазіцыях (напрыклад, Glaschu /kl̪ˠas̪əxu/ «Глазга»).

  • Элізія:

Для галоснай шва (у IPA пазначаецца як [ə]) вядомая зваротная з’ява — элізія, выпадзенне фанемы ў вызначанай пазіцыі слоў ці фразы. У гэльскай шатландскай мове элізія шва адбываецца пры наяўнасці наступнага слова, ініцыяльная фанема якога з’яўляецца любой галоснай (напрыклад, duine [ˈt̪ɯɲə] «чалавек», але an duine agad [ən̪ˠ ˈt̪ɯɲ akət̪] «вашыя людзі»). Таксама вядомае выпадзенне ініцыяльнага s у назоўніках жаночага роду, калі між назоўнікам і пэўным артыклем устаўляецца t (гл. ніжэй).

  • Прасодыя:

Націск пераважна мае ініцыяльную пазіцыю (замацаваны на першым складзе): drochaid [ˈt̪rɔxɪtʲ] «мост», у ненаціскным складзе могуць існаваць толькі галосныя, якія пазначаюцца спалучэннямі і літарамі a, ai, e, ea, ei, i. Націск не нясуць на сабе прыназоўнікі, злучнікі, пэўны артыкль і паказчыкі прыналежнасці, што дазваляе іх разглядаць як клітыкі адносна слоў, да якіх дапасаваныя гэтыя часціны мовы[57].

У большасці тыпаў сказу, у тым ліку ў пытальных, адзначаецца сыходная (падаючая) інтанацыя. Тон прадстаўлены толькі ў дыялектах вострава Льюіс (поўнач Гебрыдскіх астравоў) і графства Сазерлэнд (поўнач Шатландыі)[58][59], але асаблівасцю льюіскіх гаворак з’яўляецца вельмі рэдкае існаванне мінімальнай пары для тонавых адрозненняў (розныя фанемы ў адной пазіцыі): напрыклад, fitheach [fi.əx] «крумкач», але fiach [fiəx] «абавязак». Тонавыя адрозненні не ўласцівыя іншым дыялектам гэльскай шатландскай мовы і блізкароднаснай ірландскай[60].

Марфалогія

правіць

Гэльская шатландская мова мае флектыўную марфалогію, існуе граматычны род. Аналагічна іншым гайдэльскім мовам граматычную ролю маюць заканамернасці змены зычных фанем у той ці іншай граматычнай форме, вядомыя пад тэрмінам мутацыі зычных. Сярод іншых адметнасцей вылучаецца шырокае выкарыстанне прыназоўнікаў для выражэння ўласнасці.

  • Мутацыі зычных:

На ўзор іншых гайдэльскіх моў і, у прыватнасці, старажытнаірландскай мовы, вялікае граматычнае значэнне адыгрывае набор заканамернасцей змены зычных, сярод якіх леніцыя (прыдыханне) і палаталізацыя (перамяшчэнне артыкуляцыі на мяккае нёба, у кельталогіі таксама вядомая як афекцыя). Гэтыя змены маюць строгую паслядоўнасць у дачыненні да свайго гукавага выгляду, арфаграфічнага адлюстравання і прымянення.

Так, леніцыя не адбываецца перад галоснымі і перад сцячэннямі sg, sm, sp, st і часта абумоўленая наяўнасцю рада службовых слоў перад словаформай; леніцыя ініцыяльных l, n, r не пазначаецца на пісьме, фаналагічна леніцыя гэтых жа фанем не адбываецца ў часціцах або ў акружэнні іншымі леніцызаванымі зычнымі, гэта правіла дзейнічае і для /s̪/ перад /m p t̪ k/. Пры наяўнасці побач з леніцызаваным зычным гомарганічнай зычнай (зычнай, якая мае такое ж месца артыкуляцыі) леніцыя не адбываецца, пры гэтым з зубнымі гэтая заканамернасць з’яўляецца шырокаўжывальнай (напрыклад, air an taigh salach «у гэтым брудным доме»), з велярнымі і лабіяльнымі гэты працэс мае выключна гістарычны, даўні этымалагічны характар (напрыклад, Caimbeul — уласнае імя). Лабіяльныя зычныя /m p b f v/ не маюць фанематычнага адрознення між «вузкімі» і «шырокімі» формамі, але ў пазіцыі перад або пасля галосных задняга рада гістарычна «вузкія» лабіяльныя зычныя ўтвараюць спалучэнні з лабіяльнага і ёта. У ініцыяльнай пазіцыі [j] мае пазіцыю пасля зычнага, у медыяльнай — перад. Гэтае ж галоснае акружэнне выклікае пераход /tʲʰ/ і [ʃ] > /hj/.

Пры наяўнасці перад «вузкай» галоснай сцячэння зычных гэтая галосная палаталізуе ўсё сцячэнне зычных (напрыклад, uisge /uʃkʲə/ «вада»), у ініцыяльных сцячэннях палаталізуецца толькі зычная перад «вузкай» галоснай (напрыклад, grian «сонца», дзе палаталізаваным ёсць толькі /r/)[56].

Усе леніцызаваныя зычныя маюць замацаваныя адпаведнікі, якія замяняюць першапачатковыя зычныя пры леніцыі[61]:

Першапачатковыя Пасля леніцыі
Шырокія Вузкія На пісьме Шырокія Вузкія
[p] [pj] b bh [v] [vj]
[kʰ] [kʲʰ] c ch [x] [ç]
[t̪] [tʲ] d dh [ɣ] [ʝ]
[f] [fj] f fh «ціхія» зычныя
[k] [kʲ] g gh [ɣ] [ʝ]
[l̪ˠ] [ʎ] l [l̪ˠ] [l]
[m] [mj] m mh [v] [vj]
[n̪ˠ] [ɲ] n [n] [n]
[pʰ] [pʰj] p ph [f] [fj]
[rˠ] r [ɾ]
[s̪] [ʃ] s sh [h] [hj]
[t̪ʰ] [tʲʰ] t th [h] [hj]

Палаталізацыя ў шатландскай гэльскай мове тычыцца найперш змены рэалізацыі фінальнай зычнай фанемы, але не закранае фінальныя галосныя (напрыклад, bàta «лодка») і фінальныя палаталізаваныя зычныя (sràid «вуліца»). З гісторыі фаналогіі гэльскай шатландскай мовы палаталізацыю можна растлумачыць як рэліктавы ўплыў страчаных галосных пярэдняга рада пасля зычных; гэтак жа леніцыя ініцыяльнай зычнай фанемы магла першапачаткова быць выклікана дзякуючы фінальнай галоснай папярэдняга слова, якая таксама была страчана[62][63][64][65]. Некаторыя страчаныя фінальныя зычныя таксама праяўляюць свае сляды ў сучаснай гэльскай шатландскай мове, вяртаючыся ў некаторых сінтаксічных канструкцыях (напрыклад, пасля рада азначальнікаў, гл. ніжэй)[66][67]. У іншых выпадках дзякуючы леніцыі могуць узнікаць зычныя, якія звычайна ніколі не стаяць у пачатку слова ([h x ç ɣ ʝ v l n ɾ ɾʲ]).

Ніжэй прыведзеныя некаторыя ўзоры леніцыі і палаталізацыі фанем у гэльскай шатландскай мове:

  • Леніцыя: beag > bheag «маленькі», snog > shnog «прыгожы»;
  • Палаталізацыя: òran > òrain «песня», ùrlar > ùrlair «паверх». У некаторых выпадках палаталізацыя цягне за сабою больш істотныя змены фанетычнага аблічча слова (напрыклад, fiadh «алень» > féidh).
  • Назоўнік:

Гэльскія шатландскія назоўнік і займеннік адрозніваюцца паводле двух родаў, жаночага і мужчынскага, а таксама трох лікаў — адзіночнага, парнага і множнага.

Невялікая колькасць слоў, якія былі ніякага роду, страцілі ніякі род, але набылі паводзіны адразу двух родаў у залежнасці ад кантэксту. Напрыклад, слова am muir «мора» ў некаторых дыялектах вызначаецца як слова мужчынскага роду ў назоўным склоне, у родным — як слова жаночага роду (na mara). Пэўная колькасць іншых назоўнікаў старажытнага ніякага роду атрымала паказчыкі жаночага або мужчынскага роду ў залежнасці ад дыялекту[68]. Адзначаюцца ўласныя склонавыя парадыгмы адносна нядаўна засвоеных запазычанняў і паступовае разбурэнне склонавых парадыгм жаночага.

Граматычныя абмежаванні мае таксама змена назоўнікаў па ліку. Напрыклад, парны лік магчымы толькі пры дапасаванні з колькасным лічэбнікам «два»[69], уласна парная форма адзначаецца толькі ў назоўніках жаночага роду (шляхам палаталізацыі фінальнага зычнага), парныя формы назоўнікаў мужчынскага роду ідэнтычныя адзіночнай. Утварэнне множных форм магчыма пры дапамозе палаталізацыі, суфіксацыі (часцей за ўсё пры ўдзеле суфікса -(e)an, гл. вышэй) або спалучэння абодвух спосабаў адразу[68].

Гэльскі шатландскі назоўнік таксама скланяецца па чатырох склонах: назоўным, родным, давальным (таксама вядомы як прэпазіцыйны) і клічным. Склон маркіруецца як зменамі ў гукавым ладзе слова (напрыклад, леніцыяй або палаталізацыяй пэўных фанем) або шляхам суфіксацыі. Функцыі адсутнага ў мове вінавальнага склону ўскладзеныя на назоўны склон адносна дзейніка і дапаўнення, функцыя давальнага звужана да прымянення гэтага склону толькі ў становішчы пасля прыназоўніка, клічны склон выражаецца выключна шляхам палаталізацыі ў назоўніках мужчынскага роду адзіночнага ліку, формы жаночага роду назоўніка адзіночнага ліку зліваюцца з адпаведнымі формамі назоўнага склону.

У сучаснай гутарковай гэльскай шатландскай мове назіраецца тэндэнцыя да паступовага спрашчэння склонавых парадыгм.

Назоўнікі размяркоўваюцца па класах скланення з існаваннем пэўнага рада лексем, якія не ўпісваюцца ў тыпы скланенняў і ўяўляюць сабою выключэнні з гэтай заканамернасці. Гэтых класаў налічваецца пяць, кожны клас мае тры падвіды. У тры падвіды класа I ўваходзяць назоўнікі мужчынскага роду на o-аснову, жаночыя на ā-аснову, ніякія на o-, u-асноў; класа II — мужчынскія і жаночыя на r-аснову, мужчынскія і жаночыя на i-аснову, мужчынскія і жаночыя на k-аснову; класа III — мужчынскія на o-, u-асновы і жаночыя на ā-аснову, мужчынскія і жаночыя на u-аснову, мужчынскія і жаночыя на іншыя зычныя асновы; класа IV — мужчынскія і жаночыя на i- аснову і жаночыя на ī-аснову, жаночыя на i-, ī-асновы і ніякія на s-асновы, класа V — мужчынскія на io-аснову, жаночыя на iā- аснову і мужчынскія і жаночыя назоўнікі на n-аснову. Клас V мае таксама чацверты падвід, у якую ўваходзяць некаторыя іншыя назоўнікі[70].

  • Займеннік:

Асабовыя займеннікі гэльскай шатландскай мовы на ўзор назоўнікаў адрозніваюцца паводле родаў, адрозніваючыся ад апошняга магчымасцю адрознення толькі паводле двух лікаў (адзіночны, множны), а таксама паводле ступеней ветлівасці (другая асоба) і моцнасці. Граматычны род выяўляецца толькі ў формах трэцяй асобы адзіночнага ліку. Як і ў беларускай мове, другая асоба займеннікаў адрозніваецца паводле дзвюх ступеней ветлівасці, а множная форма sibh «вы» можа ўжывацца як форма ветлівага звароту ў адзіночным ліку. У сваю чаргу, займеннікі маюць своеасаблівыя ўзмоцненыя формы, якія выражаюць вызначаную стылістыку ў сказе.

Ніжэй прыведзены пералік гэльскіх шатландскіх назоўнікаў паводле асобы, ліку і моцнасці.

простыя узмоцненыя
адз.л. 1 ас. mi mise я
2 ас. thu thusa ты
3 ас. м.р. e esan яго
ж.р. i ise яе
мн.л. 1 ас. sinn sinne мы, нас
2 ас. sibh sibhse вы
3 ас. iad iadsan мы, іх

Узмоцненыя формы выкарыстоўваюцца для патрэбнага кантэксту сказа і выражаюцца пры дапамозе прыназоўніка ise або шляхам шэрага разнастайных займеннікавых канструкцый. Напрыклад, Tha i bòidheach «яна прыгожая», але Tha ise bòidheach «[іменна] яна прыгожая»; an taigh aicese «[іменна] яе конь», chuirinn-sa «[іменна] я паставіў бы», na mo bheachd-sa «[іменна] на маю думку».

  • Прыметнік:

Прыметнік у гэльскай шатландскай мове змяняецца паводле ліку і склону, што магчыма толькі ў формах адзіночнага ліку прыметніка. Множны лік прыметнікаў характарызуецца адзінай формай для мужчынскага і жаночага родаў, склоны пазначаюцца выключна шляхам леніцыі зычных у залежнасці ад патрэб кантэксту. Прыметнік дапасоўваецца з азначаным назоўнікам у родзе, ліку і склоне[71].

  • Лічэбнік:

Колькасныя і парадкавыя лічэбнікі ад 1 да 10 шатландскай мовы маюць па чатыры формы ў залежнасці ад назоўнікаў, для якіх лічэбнікі з’яўляюцца азначэннямі. Кожная з гэтых форм адпаведна выкарыстоўваецца пры простым падліку прадметаў (напрыклад, aon ghille), простым пералічэнні лічбаў (напрыклад, a h-aon), пералічэнні прадметаў пры пэўным артыклі (a’ cheud ghille, an dar(n)a gille, an ceathramh gille), у чацвёртую форму ставяцца лічэбнікі ў колькасным значэнні пры пералічэнні людзей (aonar «адзін [чалавек]», ceathrar «чатыры [чалавекі]»)[72]. У некаторых дыялектах чацвертая форма выкарыстоўваецца адносна ўсіх адушаўлёных прадметаў[69].

Аналагічна беларускай мове, у залежнасці ад разраду кожны лічэбнік мае дадатковы корань. Так, лічэбнікі 11—19 маюць нескланяльны корань deug «дзесяць», назоўнікі ад 20 да 99 — fichead «дваццаць». Усе гэтыя займеннікі не маюць чацвёртае формы, для выражэння яе значэння выкарыстоўваецца трэцяя (напрыклад, an ceudamh gille ’s a h-aon «сто адзін хлопец»). Варта адзначыць, што корань fichead можа выкарыстоўвацца таксама для лічэбнікаў ад 100 да 199[69][72].

  • Займенныя азначэнні:

Гэльскай шатландскай мове ўласціва выкарыстанне асаблівых займенных азначэнняў, якія выступаюць у ролі прыналежных займеннікаў і значэннем блізкія да беларускіх «мой, ваш, іхні» і г.д. Гэтыя часціны мовы выкарыстоўваюцца перш за ўсё для пазначэння валодання неад’емнымі прадметамі як часткі цела, члены сям’і і пад. Некаторыя займенныя азначэнні аказваюць леніцыю азначанага слова, перад азначаным словам, што пачынаецца з галоснай фанемы, у займенным азначэнні адбываецца элізія (выпадзенне гуку) або даданне эпентэтычнага (устаўнога) зычнага.

Ніжэй прыведзеныя прыклады ўжывання займенных азначэнняў у гэльскай шатландскай мове. Сімвалы +L азначаюць леніцыю ініцыяльнай фанемы наступнага слова.

перад зычнай перад галоснай прыклад
адз.л. 1 ас. mo+L m' mo mhàthair «мая маці», m' athair «мой бацька»
2 ас. do+L d' (або t') do mhàthair «твая маці», d' athair «твой бацька»
3 ас. м.р. a+L a a mhàthair «яго маці», athair «яго бацька»
ж.р. a a h- a màthair «яе маці», a h-athair «яе бацька»
мн.л. 1 ас. ar ar n- ar màthair «наша маці», ar n-athair «наш бацька»
2 ас. ur ur n- ur màthair «ваша маці», ur n-athair «ваш бацька»
3 ас. an/am an am màthair «іх маці», an athair «іх бацька»

Азначэнне трэцяй асобы множнага ліку an зазнае асіміляцыю ў am перад зычнымі падобнай артыкуляцыі b, p, f, m. Эпентэтычныя n- і h- адлюстроўваюць колішнюю прысутнасць фінальнага зычнага, зніклага ў іншых формах слова, формы ar, ur паходзяць з гістарычных форм роднага склону множнага ліку, якія заканчваліся на насавы зычны[73]. Паказчык адзіночнага ліку ў жаночым родзе a паходзіць ад фінальнай формы -s, адзіным рэфлексам якога з’яўляецца прыставачнае h- у становішчы перад наступным галосным[74][75].

Указанне валодання патэнцыйна адчужальным прадметам выражаецца прыназоўнікам aig (гл. вышэй): an taigh aige «яго дом» (літаральна «дом на ім»), an leabhar agam «мая кніга» (літаральна «кніга на мне»).

  • Артыкль:

На ўзор іншых кельцкіх моў гэльскай шатландскай мове ўласцівая наяўнасць артыклю, які выкарыстоўваецца ў словаспалучэнні для выражэння распаўсюджанасці, унікальнасці прадметаў і г.д. Ёсць толькі пэўны артыкль, няпэўны артыкль адсутнічае (напрыклад, taigh «дом», an taigh «[іменна гэты] дом»). Форма артыкля змяняецца ў залежнасці ад граматычнай катэгорыі азначаемага слова (лік, род, склон). Ніжэй прыведзены пералік заканамернасцей, паводле якіх змяняецца артыкль за выключэннем выпадкаў гукавой асіміляцыі наступнага слова. У сваю чаргу, атрыманая форма артыкля можа змяняцца і далей у залежнасці ад першай фанемы наступнага слова.

Змена артыкля ў залежнасці ад граматычнай катэгорыі слова:

адз.л. мн.л.
м.р. ж.р.
Н.с. AN AN +L NA
Д.с. AN +L
Р.с. AN +L NA NAN
у назоўным склоне мужчынскага роду адзіночнага ліку
AN an t- перад галосным
am перад b, f, m, p
an паўсюль
у назоўным і давальным склонах жаночага роду адзіночнага ліку, родным і давальным склонах мужчынскага роду адзіночнага ліку
AN +L a' +L перад b, c, g, m, p
an +L перад f
an t- перад s + галосная, sl, sn, sr
an паўсюль (перад d, n, t, l, r, sg, sm, sp, st і галоснай)
у родным склоне жаночага роду адзіночнага ліку, назоўным і давальным склонах множнага
NA na перад зычнай
na h- перад галоснай
у родным склоне множнага ліку
NAN nam перад b, f, m, p
nan паўсюль

Некаторыя назоўнікі мужчынскага роду з ініцыяльнай галоснай, а таксама назоўнікі жаночага (часам таксама мужчынскага) з ініцыяльным s маюць прыстаўное t, якое размяшчаецца паміж пэўным артыклем і словаформай. У апошнім выпадку вымаўленне s страчваецца, але сама літара застаецца на пісьме — такім чынам, у падобных выпадках s не нясе гукавое нагрузкі; прыстаўное t пішацца асобна ад артыкля і праз злучок ад словаформы: напрыклад, sràid «вуліца», але an t-sràid «[іменна гэтая] вуліца», у апошняй форме гук, што пазначаўся літарай s, выпаў. Прыстаўное t пішацца гэтым жа чынам і ў назоўніках мужчынскага роду з ініцыяльнай галоснай (напрыклад, ìm «масла», але an t-ìm «[іменна гэта] масла»)[76]. Гэтая ж мадэль словазмянення распаўсюджваецца часткова таксама на грэчаскія і лацінскія запазычанні.

Формы пэўнага артыкля ўзыходзяць да рэканструяванае пракельцкай формы *sindo-, sindā-. Ініцыяльная s была страчана ўжо ў старажытнаірландскі перыяд, захаваўшыся, аднак, у некаторых форм прыназоўнікаў, першапачатковая d знайшла сваё адлюстраванне ў форме an t- і страце фінальнай галоснай, выкліканай леніцыяй. Форма na h-, у сваю чаргу, уяўляе сабой рэфлекс першапачатковай фінальнай -s[77][78].

  • Дзеяслоў:

Як і ў большасці натуральных моў, у гэльскай шатландскай мове ёсць няправільныя дзеясловы, якіх усяго налічваецца дванаццаць[79]. Пераважная частка іншых дзеясловаў утвараецца згодна з прадказальнымі словаўтваральнымі парадыгмамі, але шматскладовыя дзеясловы, якія заканчваюцца на латэральны зычны, адхіляюцца ад падобных парадыгм з-за сінкопы (выпадзенне ненаціскнога гука або групы гукаў у пэўнай сітуацыі).

Формы дзеясловаў могуць мець сінтэтычныя формы, якія ўжываюцца для абазначэння асоб (абмежаваная колькасць), часу, ладу і стану (актыў, пасіў), як правіла, у падобных выпадках дзеяслоў не маркіраваны паводле асобы, што патрабуе абавязковага ўжывання займеннікаў у сказе. Акрамя сінтэтычных форм, магчыма ўтварэнне аналітычных (або перыфрастычных), якія выкарыстоўваюцца надзвычай часта і выражаюць час, від і мадальнасць.

У цэлым гэльскі шатландскі дзеяслоў змяняецца па трох асобах (першая, другая, трэцяя), трох ліках (адзіночны, парны, множны) і двух станах (актыўны, пасіўны). Ёсць адрозненне па часе, пры гэтым вылучаюцца звычайныя часы (будучы, умоўны, прэтэрыт) і зборныя (плюсквамперфект, будучы закончаны, цяперашні закончаны, прошлы закончаны, умоўны закончаны). Толькі адзін дзеяслоў — bi, які выкарыстоўваецца для пазначэння стану, дзеяння, якасці дзейніка або пазначэння нейкай няпэўнай рэчы, якая мае стан, дзеянне або ажыццяўляе гэта дзеянне — мае паказчык нязборнага цяперашняга часу. Апроч гэтых адрозненняў існуюць незалежны, умоўны і залежны лады. Незалежны лад ужываецца ў галоўнай частцы сказу адносна сцвярджальных дзеясловаў, умоўны — у гэтым жа значэнні, але ў даданым сказе, залежны — у даданых сказах адносна несцвярджальных дзеясловаў. Асаблівасцю відавой і часавай сістэм гэльскай шатландскай мовы з’яўляецца яе прыкметнае адрозненне ад падобных сістэм у блізкароднаснай ірландскай мове і яе слабая вывучанасць мовазнаўцамі.

Істотную ролю адыгрываюць аддзеяслоўныя назоўнікі (напрыклад, бел. чытанне), якія выкарыстоўваюцца ў перыфрастычным сказе ў пазіцыі перад прыназоўнікам у значэнні выказніка асновы сказа. Наогул, гэльскі шатландскі аддзеяслоўны назоўнік характарызуецца паводле склону (як і ў беларускай мове) і роду, у безасабовых сказах маючы ўласцівасці адначасова назоўніка і дзеяслова. У іншых відах сказа функцыя гэльскага шатландскага аддзеяслоўнага назоўніка блізкая канструкцыям нямецкай мовы.

Як і ў многіх іншых індаеўрапейскіх мовах, сярод дзеясловаў прадстаўленыя дзеясловы-звязкі, якія прымяняюцца ў мэтах сувязі між дзейнікам і выказнікам у сказе, дакладная колькасць і функцыя гэльскіх шатландскіх дзеясловаў-звязак дагэтуль з’яўляецца прадметам спрэчак. Абодва дзеясловы-звязкі ў гэльскай мове, bi і is, маюць аднолькавае літаральнае значэнне «быць», аднак ужываюцца ў розных мэтах: так, першы дзеяслоў-звязка мае функцыі пазначэння валодання, другі — маркіруе назоўнік або займеннік у функцыі камплемента або робіць сэнсаадрознівальны акцэнт на той ці іншы член сказа[80]. Дзеля апісання займенніка або прыназоўніка з назоўным камплементам функцыі bi могуць быць ускладзеныя на дзеяслоў-звязку tha, разам з чым адбываецца скарачэнне прыназоўніка (напрыклад, Tha Iain ’na shaighdear «Іен — салдат», літаральна ёсць Іен у салдаце), або на звязку is (Is saighdear Iain, літаральна «ёсць салдат Іен»), пры гэтым у апошнім выпадку традыцыйны парадак слоў VSO парушаецца, на замену чаму прыходзіць парадак слоў VOS (выказнік-дапаўненне-дзейнік). З іншага боку, дзеяслоў-звязка tha можа быць асэнсаваны як член сказа са значэннем часовага дзеяння (напрыклад, tha mi sgìth «я хворы»), is — як член сказа са значэннем трывалай уласцівасці (is Albannach mi «я шатландзец»).

Паводле рада граматычных нарысаў абодва дзеясловы-звязкі могуць разглядацца як два віды адзінага суплетыўнага дзеяслова, згодна з іншымі даследаваннямі is разглядаецца як асноўны дзеяслоў-звязка гэльскай мовы.

Маркіроўка часу адбываецца рознымі спосабамі. Азначэнне цяперашняга часу адбываецца пры дапамозе дзеяслова tha і аддзеяслоўнага назоўніка (або дзеепрыметніка): Tha mi a’ bruidhinn «я кажу», літаральна — я на гутарцы. Простая прошлая форма дзеясловаў утвараецца чынам леніцыі ініцыяльнага зычнага (напрыклад, bruidhinn [ˈpri.ɪɲ] «казаць», але bhruidhinn mi [ˈvri.ɪɲ mi] «я казаў»), што адрозніваецца, напрыклад, ад беларускай мовы, дзе маркіроўка часу дзеясловаў адбываецца чынам змены канчатка. Існуе магчымасць змены дзеяслова для выражэння будучага часу без дапаможнага дзеяслова буду (напрыклад, Bruidhnidh mi «я казацьму»), гэтая ж канструкцыя пазначае таксама сказы са значэннем частаты дзеяння, даданне дзеяслова bi і аддзеяслоўнага назоўніка надае значэнне паўсядзённага дзеяння або будучага часу.

Кожны дзеяслоў, як і ў іншых гайдэльскіх мовах, мае залежную і незалежную формы, кожны час дзеяслова мае дзве адпаведныя формы. Залежную форму атрымлівае дзеяслоў, што прымяняецца пасля часціц, у іншых становішчах дзеяслоў мае незалежную форму. У адрозненне ад ірландскай і мэнскай моў, у гэльскай шатландскай захоўваюцца сляды адрознення абсалютных і кан’юнктных і дэўтэранічных і протатанічных дзеясловаў, апошняя пара адрозніваецца адсутнасцю традыцыйнага цяперашняга часу правільных і няправільных дзеясловаў. Незалежныя формы дзеясловаў звычайна маюць канчатак -(a)idh[81][82]: òl, але òlaidh «вып’е»; cluinn, але cluinnidh «пачуе». У іншых няправільных дзеясловах адрозненне паводле залежнасці—незалежнасці, вядомае цяперашнім і прошлым часам, мае іншае паходжанне, беручы пачатак ад старажытнаірландскага адрознення дэўтэранічных і протатанічных дзеясловаў[81]: faic (зал.), але chì (незал.) «убачыць»; faigh (зал.), але gheibh (незал.) «атрымае».

  • Прыназоўнік:

Прыназоўнік у гэльскай мове можа быць простым і складаным, кожны прыназоўнік можа кіравацца толькі пэўным склонам, складаныя кіруюцца толькі родным склонам. Вялікая частка прыназоўнікаў могуць мець фінальны -s або -n у залежнасці ад артыкля (le Iain «з Іенам», але leis a’ mhinistear «з міністрам»; fo bhròn «смуткуючы» (літаральна пад смуткам), але fon a’ bhòrd «пад сталом»).

Як і асабістыя займеннікі, словазменныя прыназоўнікі маюць эмфатычныя формы, атрыманыя праз даданне адпаведных суфіксаў (напрыклад, agamsa, agadsa, aigesan, aicese, againne, agaibhse, acasan).

Пры суправаджэнні прыназоўніка ann an прыналежным азначэннем адбываецца зліццё апошняй фанемы першага і першай фанемы другога слоў, падобная з’ява ўласцівая і дзеяслоўнаму маркеру ag і спалучэнню a+L, у выніку чаго дзейнічае правіла леніцыі або эпентэзы. Напрыклад:

+ mo мой do твой a яго a ейны ar наш ur ваш an іхні
ann an у ’nam+L ’nad+L ’na+L ’na [h-] ’nar [n-] ’nur [n-] ’nan/'nam
ag ля, пры 'gam+L 'gad+L 'ga+L 'ga [h-] 'gar [n-] 'gur [n-] 'gan/'gam
a+L да

Сінтаксіс

правіць

Будова сказа падпарадкоўваецца схеме VSO (выказнік-дзейнік-дапаўненне)[83]. Гэтай схеме падпарадкаваныя ў тым ліку і пытальныя сказы і адмаўленне, ўзнікненне часціц перад дзеясловамі жорстка абмежавана. Азначэнне, як правіла, стаіць пасля азначанага, наяўнасць перад данай канструкцыяй пэўнага артыклю надае леніцыю як азначэнню, так і азначанаму (напрыклад, (air) breac mòr «на вялікай фарэлі», але (air) a’ bhreac mhòr «на [іменна гэтай] вялікай фарэлі»). У сваю чаргу, азначэнне можа стаяць перад азначаным словам, спараджаючы ў апошняга члена сказа леніцыю (напрыклад, seann chù «стары сабака», droch shìde «кепскае надвор’е», deagh thidsear «добры настаўнік»).

Пры выкарыстанні дзеяслова-звязкі tha для апісання назоўніка або прыназоўніка разам з назоўным камплементам, узнікае парушэнне парадку слоў у сказе і складанне схемы VOS (выказнік-дапаўненне-дзейнік), гл. вышэй. Як і ў іншых кельцкіх мовах, адсутнічае вялікі рад злучнікаў і прыслоўяў, функцыю якіх нясуць іншасказальныя ідыяматычныя канструкцыі.

Кіраванне прыназоўнікаў адбываецца ў давальным, родным і, радзей, у назоўным і вінавальных склонах, часта прыназоўнікі дзеляцца паводле склонаў, якія могуць кіраваць гэтымі часцінамі мовамі:

  • Толькі з назоўным склонам: eadar «між», gu(s) «да» (у значэнні часу), mar «як», gun «без»;
  • З давальным: air «на», aig «ля, каля, пры», anns/ann an «у», le(is) «з, са», ri(s) «да» (у значэнні накірунку);
  • З родным: tarsainn, trìd «праз, паўз», «падчас», chun «да» (у значэнні кірунку).

Большая частка простых прыназоўнікаў не дапасоўваецца да асабовых займеннікаў у сінтаксічных адносінах, замест гэтага займеннік прымае формы спражэння на ўзор дзеясловаў. Напрыклад:

+ mi мяне thu ты e яго i яе sinn мы sibh вы iad іх
aig ля agam agad aige aice againn agaibh aca
air на orm ort air oirre oirnn oirbh orra
le з leam leat leis leatha leinn leibh leotha
ann an у annam annad ann innte annainn annaibh annta
do да, для dhomh dhut dha dhi dhuinn dhuibh dhaibh

Лексіка

правіць

Большую частку лексічнага фонду гэльская шатландская мова падзяляе з іншымі кельцкімі, асабліва гайдэльскімі мовамі, што тлумачыцца агульным паходжаннем гэтых моў.

Акрамя ўласна кельцкай лексікі прысутнічае вялікая колькасць запазычанняў лацінскага (muinntir, Didòmhnaich), старажытнагрэчаскага (асабліва ў галіне рэлігійных тэрмінаў — eaglais, Bìoball), старажытнаскандынаўскага (eilean, sgeir), яўрэйскага (Sàbaid, Aba), французскага (seòmar) і шатландскага германскага (aidh, bramar) паходжання.

Апроч уласна гайдэльскай лексікі, гэльская шатландская мова ўтрымлівае запазычанні з іншых кельцкіх моў — брыцкіх, якія ад спрадвечнай гайдэльскай лексікі адрозніваюцца гукам /p/ на месцы гайдэльскага /k/. Часта, аднак, гэтыя запазычанні цяжка паддаюцца выяўленню з-за серыі ўзаемных запазычанняў, але іншыя словы (напрыклад, monadh) дакладна ідэнтыфікуюцца як брыцкія. Нярэдка брыцкі характар слова можна праверыць дзякуючы ірландскай мове, якая ў меншай ступені трапіла пад уплыў брыцкіх. Некаторыя з гэтых запазычанняў былі засвоены яшчэ ў перыяд старажытнаірландскай мовы праз пасрэдніцтва варыянта латыні, распаўсюджанага ў Вялікабрытаніі[84]. Наогул, доля брыцкіх запазычанняў і, акрамя іх, старажытнаскандынаўскіх і пікцкіх, даволі малая[85].

Як і ў большасці індаеўрапейскіх моў, засваенне неалагізмаў адбываецца запазычваннем каранёў лацінскага або грэчаскага паходжання, пры гэтым, у адрозненне ад вялікай часткі моў Еўропы, словы набываюць уласнае гэльскае напісанне: telebhisean «тэлебачанне», coimpiùtar «камп’ютар».

Асаблівае месца займаюць запазычанні англійскага паходжання, існаванне якіх абумоўлена гістарычнымі прычынамі. Шэраг даследчыкаў ставіць пытанне аб небяспецы эрозіі лексічнага фонду гэльскай мовы пад уплывам англіцызмаў[85].

Запазычанні гэтага паходжання падзяляюцца на параўнальна старыя, у якіх адбываецца прыстасаванне нягэльскай фанетыкі і словазмянення (напрыклад, seacaid [ʃεxkatʃ ~ ʃaxkεtʃ] «піджак», ад англ.: jacket), а таксама адносна новыя, дзе нярэдкім з’яўляецца перайманне неўласцівых гэльскай англійскіх фанем (напрыклад, wèire «провад», дзе існуе [w], ад анг. wire). Таксама могуць запазычвацца марфалагічныя маркёры разам з усім запазычаннем (na Tories «Торы» (традыцыйная назва брытанскай палітычнай партыі), побач з na Tòraidhean), але больш раннія запазычанні падобнай варыятыўнасці не маюць (напрыклад, a’ Chuigse «Вігі» (традыцыйная назва іншай брытанскай палітычнай партыі))[85]. У словаўтварэнні гутарковай мовы часта адзначаецца выкарыстанне англійскіх каранёў разам з гэльскімі афіксамі нават пры наяўнасці гэльскага літаратурнага адпаведніка (напрыклад, Tha mi a’ watcheadh an telly замест літаратурнага Tha mi a’ coimhead air an telebhisean «я глядзеў тэлебачанне»), падобныя з’явы ў мове адзначаліся яшчэ ў першай палавіне XIX ст. З павелічэннем ўплыву сярэдняй адукацыі на гэльскай шатландскай усё больш носьбітаў мовы знаёміцца з літаратурнай лексікай.

Статус

правіць
 
Дзвюхмоўны ўказальнік у Глазга

З сярэдзіны 1970-х гадоў у гісторыі шатландскай мовы адзначыўся новы этап па адраджэнні мовы, у выніку якога мова атрымала значную ўвагу з боку ўрада Шатландыі. Былі прадпрынятыя меры па пашырэнні афіцыйнага выкарыстання мовы ў рэгіёне[35].

Афіцыйныя функцыі

правіць

Адной з прычын заняпаду гэльскай шатландскай мовы стала працяглая адсутнасць мовы пры выкананні адміністрацыйных і адукацыйных функцый, а таксама даволі адмоўная палітыка з боку ўрада ў мінулым[86]. Мова не атрымлівала афіцыйнага прызнання, параўнальнага, напрыклад, з валійскай мовай, але з першымі прыкметамі істотнага скарачэння ўжытку мова атрымала ўвагу з боку шатландскага ўрада, калі ў 2005 годзе парламентам краіны быў прыняты Акт гэльскай шатландскай мовы. Акт зацвердзіў заснаванне органа па развіцці гэльскай шатландскай мовы (Bòrd na Gàidhlig[заўв 3]) з мэтай забеспячэння надання гэльскай шатландскай мове афіцыйнай увагі, роўнай з англійскай, і садзейнічання ў выкарыстанні і засваенні мовы. Разам з гэтым, паводле акта прадпісваецца складанне г.зв. нацыянальнага плана гэльскай шатландскай мовы, які павінен быць прапанаваны на зацвярджэнне міністрамі ўрада Шатландыі, рэкамендацый па развіцці адукацыі на мове, а таксама патрабаванне стварэння ўмоў па выкарыстанні гэльскай шатландскай мовы ў іншых ведамствах і ўстановах, калі гэтага патрабуе Рада[7]. Пасля кансультацыйнага перыяду па ўвядзенні акта Рада атрымала заканадаўчыя функцыі.

На кансультацыйнай стадыі ўзніклі дыскусіі наконт надання мове статусу роўнага з англійскай, у выніку чаго камітэт па адукацыі спыніўся на фармулёўцы «ўвага, роўная англійскай», аднак яе юрыдычная моц няясная.

Акт быў прыняты ўсімі шатландскімі парламентарамі і быў падтрыманы шатландскімі палітычнымі сіламі. Між тым, некаторыя крытыкі Акта (напрыклад, Іман О’Грыбін) лічаць, што ў параўнанні з статусам валійскай мовы статус гэльскай шатландскай мовы досыць вузкі, таму, на думку крытыкаў, істотныя змены становішча мовы ў выніку намагання Рады наўрад ці адбудуцца.

Акрамя намаганняў урада Шатландыі, урад Вялікабрытаніі ратыфікаваў Еўрапейскую Хартыю рэгіянальных моў. Гэльская шатландская мова поруч з валійскай і ірландскай мовамі трапіла ў частку III Хартыі, што абавязвае ўрад краіны прымаць пакет мер у галінах адукацыі, судовага і адміністрацыйнага справаводства, СМІ і культуры, эканамічнага жыцця і г.д.[87]

10 снежня 2008 года з нагоды 60-годдзя Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека Камісія па правах чалавека ў Шатландыі здзейсніла першы пераклад на гэльскую шатландскую мову гэтай дэкларацыі[88].

Адукацыя

правіць

У 1872 годзе быў выдадзены Акт аб адукацыі ў Шатландыі, які, як лічыцца, цалкам ігнараваў наяўнасць гэльскай шатландскай мовы і прывёў да заняпаду мовы; актам, у прыватнасці, забаранялася размаўляць у класе на мове, практыкаваліся цялесныя пакаранні за размову па-гэльску[89].

Першай сучаснай школай з выключна гэльскай шатландскай мовай навучання стала гэльская школа Глазга (Sgoil Ghàidhlig Ghlaschu), якая адкрылася ў 2006 годзе ў гэтым горадзе. Дадаткова існуе 61 часткова гэльскамоўная сярэднепачатковая школа, а таксама прыкладна дзесяць гэльскамоўных агульнаадукацыйных школ. Па звестках Рады па гэльскай мове, у 1985 годзе ў гэльскамоўныя сярэднепачатковыя школы было залічана 24 чалавекі, тады як у 2008 годзе — 2 092[90]. Тым не менш, нягледзячы на істотныя захады па абароне мовы, Вышэйшы крымінальны суд Шатландыі прыняў рашэнне супраць выкарыстання гэльскай шатландскай мовы падчас судовых пасяджэнняў[91].

У маі 2004 года ўрад правінцыі Новая Шатландыя (Канада) аб’явіў пра фінансаванне праграм па падтрымцы мовы і культуры шатландцаў-гэлаў у правінцыі, у прыватнасці, урадам правінцыі фінансуецца Упраўленне па гэльскіх справах. У мястэчку Максвіл (паўночны ўсход правінцыі Антарыа) гэльская шатландская мова факультатыўна выкладаецца штотыдзень. На Востраве Прынца Эдуарда сярэдняя школа Коланел-Грэй на цяперашні час прапаноўвае курсы па гэльскай шатландскай мове і гісторыі ва ўводным і глыбокім відах, што з’яўляецца першым выпадкам афіцыйнага выкладання мовы ў правінцыі. У правінцыі працуе Гэльская Рада Новай Шатландыі, якая ставіць на мэце садзейнічанне і ўмацаванне гэльскай культуры і мовы ў Прыморскіх правінцыях Канады (правінцыі на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Канады). Гэльскае таварыства за межамі Прыморскіх правінцый дзейнічае таксама ў Ванкуверы, у якім ладзяцца песенныя святы і сезонныя вячэрнія заняткі па гэльскай мове.

Еўрапейскі Саюз

правіць

У 2009 годзе між урадам Шатландыі і прадстаўніком Вялікабрытаніі ў ЕС Кімам Даракам быў падпісаны дагавор, згодна з якім было дазволена выкарыстоўваць гэльскую шатландскую мову ў зносінах між міністрамі ўрада Шатландыі і службовымі асобамі Еўрапейскага Саюза. Дагавор не надае мове статусу адной з афіцыйных моў Еўрасаюза, але дае права ўжываць мову ў афіцыйных паведамленнях, пераклад з мовы будзе ажыццяўляцца на сродкі ўрада Шатландыі. Станоўчую ацэнку дакументу далі тагачасны міністр культуры Майкл Расел і дзяржаўны сакратар па Шатландыі Джым Мерфі[92].

Унутры холдынга BBC існуе радыёвяшчальная служба на гэльскай шатландскай мове (Radio nan Gàidheal), а таксама адпаведны тэлевізійны канал, BBC Alba. Канал даступны на тэрыторыі ўсёй Вялікабрытаніі, а таксама краін Еўропы[93]. Канал супрацоўнічае са службамі BBC Scotland і MG Alba, апошняя з якіх з’яўляецца арганізацыяй, якая працуе ў мэтах пашырэння гэльскай шатландскай мовы ў вяшчанні і фінансуецца ўрадам Шатландыі[94]. Для гэтых службаў STV Central здымае ўласныя праграмы, якія транслююцца таксама і на ўласным тэлевізійным канале[94].

Да ўзнікнення бясплатнага вяшчання BBC Alba тэлегледачам былі даступныя гадзінныя штовячэрнія праграмы канала TeleG. Гэльскамоўныя перадачы таксама транслююцца на іншых аддзяленнях BBC і іншых незалежных камерцыйных каналах, як правіла з субцітрамі на англійскай мове. Служба STV North здымае некаторыя ненавінныя праграмы на мове.

Двухмоўныя шыльды

правіць
 
Узор двухмоўнага дарожнага ўказальніка з выкарыстаннем гэльскай шатландскай мовы (Мелкг, захад Шатландыі).

Двухмоўныя гэльска-англійскія дарожныя ўказальнікі, шыльды з назвамі вуліц, устаноў і рэкламныя шыльды паступова ўсталёўваюцца па ўсіх рэгіёнах, дзе распаўсюджана гэльская шатландская мова. У шматлікіх выпадках гэльскі надпіс паўтарае арыгінальнае напісанне тапоніма на гэльскай шатландскай мове, дублюючы засвоены, пераапрацаваны англійскі варыянт (напрыклад, Ràtagan і Ratagan, Loch Ailleart і Lochailort). Распаўсюджваюцца двухмоўныя шыльды на чыгуначных станцыях, пры гэтым яны ўстанаўліваюцца і ў Лоўлендзе.

Увядзенне шыльд, прадубляваных на гэльскай шатландскай мове ў асноўным выклікала станоўчую рэакцыю грамадскіх арганізацый, на думку якіх падобная практыка дазволіць выкарыстоўваць гэльскую шатландскую мову ў навігацыйных мэтах, аднак увядзенне падобных знакаў у мястэчку Каслтаўн (графства Кейтнес, паўночны ўсход Шатландыі) выклікала некаторыя супярэчнасці[95].

За апошнім часам Нацыянальнае картаграфічнае агенцтва Вялікабрытаніі стала разглядаць выпадкі памылковага напісання на картах. У 2004 годзе было аб’яўлена пра выпраўленне тапонімаў і стварэнне спецыяльнага камітэта з мэтай укаранення правільнага напісання гэльскіх тапонімаў.

Гэльская шатландская мова ў Канадзе не мае рэгіянальнага або федэральнага афіцыйнага статусу, але двухмоўныя дарожныя ўказальнікі ёсць на паўночным усходзе Новай Шатландыі і на востраве Кейп-Брэтан.

Царква

правіць
 
Шыльда Свабоднай Царквы Шатландыі, на якой інфармуецца пра правядзенне набажэнстваў як на англійскай, так і на гэльскай мове

Насельніцтва Знешніх Гебрыдаў у большасці сваёй адносіцца да прэсвітэрыян, у асноўным належачы да такіх царкоўных арганізацый як Царква Шатландыі, Свабодная Царква Шатландыі і Прэсвітарыянская Царква Шатландыі; жыхары астравоў Саўт-Уіст і Бара пераважна з’яўляюцца каталікамі. Усе гэтыя цэрквы маюць гэльскамоўныя кангрэгацыі на памянёных астравах. Акрамя гэтага, гэльскамоўныя прыходы Царквы Шатландыі ёсць у Хайлендзе, Эдынбургу і Глазга. Гэльскамоўныя набажэнствы ладзяць таксама Царква Св. Калумбы і Царква францысканцаў у Эдынбургу.

Гістарычныя адносіны між царквой і носьбітамі гэльскай шатландскай мовы былі даволі складанымі з прычыны частага выкарыстання англійскай мовы, што магчыма магло стаць адной з прычын скарачэння ўжытку мовы. Найбольшую царкоўную падтрымку мове ў цяперашні час аказвае Царква Шатландыі, аднак у апошні час яе прадстаўнікі аб’явілі пра скарачэнне выкарыстання гэльскай шатландскай мовы з-за недахопу гэльскамоўных святароў і планы па аб’яднанні кангрэгацый[96].

Найбольш прыкметнае ўжыванне гэльскай шатландскай мовы адзначаецца ў шатландскім таварыстве шынці[заўв 4] Camanachd Association, лагатып якой прадубляваны на гэльскай шатландскай мове. У сярэдзіне 1990-х гадоў Кельцкая Ліга — арганізацыя па папулярызацыі кельцкай самасвядомасці і культуры ў сучасных кельцкіх рэгіёнах, пачала кампанію па распаўсюджванні слова Alba (гэльская шатландская назва Шатландыі) у футболе і рэгбі. З 2005 года Шатландская футбольная асацыяцыя падтрымлівае выкарыстанне гэльскай шатландскай мовы на ўласных расцяжках у знак падтрымкі руху адраджэння мовы[97], падобную ініцыятыву арганізаваў Шатландскі саюз па рэгбі.

Некаторыя спартыўныя перадачы маюць уласныя трансляцыі на гэльскай шатландскай мове.

Вывучэнне мовы

правіць

Шатландская кваліфікацыйная камісія прапаноўвае два ўзроўні для навучання мовы: для навучэнцаў, эквівалентны праграмам вывучэння англійскай мовы іншаземцамі, і ўзровень для носьбітаў мовы, які мае вышэйшыя патрабаванні. Гэльская асацыяцыя, іншая арганізацыя па падтрымцы мовы, прапаноўвае тры ўзроўні для ацэнкі вуснага валодання мовы — «бронзавы», «сярэбраны» і «залаты». Праграма не атрымала шырокага прызнання, але яна патрабуецца для ўдзелу ў шэрагу конкурсаў.

Некаторыя шатландскія і ірландскія ўніверсітэты прапаноўваюць пэўнае вывучэнне гэльскай шатландскай мовы ў рамках вывучэння курсаў кельталогіі. У Шатландыі пры дапамозе курсаў гэльскай шатландскай мовы магчыма атрыманне навуковай ступені (Універсітэт Хайленда і Гебрыдскіх астравоў), апрача таго, ёсць іншыя навучальныя ўстановы з курсамі па мове і культуры гэльскамоўных шатландцаў.

Праграмы па гэльскай шатландскай мове і іншых кельцкіх мовах у Канадзе маюць універсітэт Св. Францыска Ксаверыя, Гэльскі каледж кельцкіх мастцтваў і рамёстваў і Кейп-Брэтанскі ўніверсітэт. У Расіі гэльская шатландская мова, культура і гісторыя вывучаюцца ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце.

Уплыў на іншыя мовы

правіць

Гэльская шатландская мова паўплывала на шатландскую германскую мову і шатландскі варыянт англійскай мовы як на мовы, якія ўжо некалькі стагоддзяў суіснуюць у маўленні шатландцаў. Тым не менш, нярэдка свой уплыў аказвала ірландская мова, таму праз блізкасць гэльскай і ірландскай моў цяжка размежаваць гэльскія і ірландскія запазычанні[98]. Большасць галін гайлэндскіх дыялектаў англійскай мовы (лексіка, марфалогія, фаналогія) таксама маюць адбіткі гэльскага ўплыву.

Некаторыя гэльскія шатландскія словы дзякуючы пасрэдніцтву англійскай мовы траплялі ў іншыя мовы Еўропы, у тым ліку і ў беларускую мову. Як правіла, гэтыя словы адносяцца да спецыфічных паняццяў гэльскай культуры і праз пасрэдніцтва англійскай мовы маюць значна змененае напісанне і вымаўленне, некаторыя словы могуць выводзіць сваю этымалогію з іншых моў, адносячыся да гэльскай шатландскай мовы як да мовы-пасрэдніка. Некаторыя прыклады з сучаснай беларускай мовы:

  • Бард. Найранейшае сведчанне з’яўлення слова ў англійскай мове прыпадае на XV ст. з прыкладным значэннем «вандроўны менестрэль, менестрэль-валацуга». Сучаснае значэнне слова бярэ свой пачатак з XVII ст., якое ў вялікай ступені звязана з антычнымі грэчаскімі і лацінскімі творамі (грэчаск. bardos, лац. bardus, напрыклад, у выкарыстанні Луканам). Лацінскае і грэчаскае значэнне слова, у сваю чаргу, паходзіць з гальскай мовы.
  • Клан. Праз англійскае clan, ад гэльскага шатландскага clann ([kʰlˠ̪an̪ˠ]) «дзеці, сям’я». Паходзіць, у сваю чаргу, ад старажытнаірландскага cland[98].
  • Слоган. Праз англійскае slogan, ад гэльскага шатландскага sluagh-ghairm ([s̪lˠ̪uəɣɤɾʲɤm]), «баявы кліч».
  • Стронцый. Назва хімічнага элемента другой групы пятага перыяду перыядычнае табліцы Мендзялеева. Ад назвы вёскі Стронтыен[заўв 5] на захадзе Шатландыі, дзе элемент быў упершыню знойдзены.
  • Віскі. Праз расійскую і англійскую мовы, назва алкагольнага напою, які паходзіць з Шатландыі. Ад англійскага whisky, у сваю чаргу — скарочаная форма whiskybae, ад гэльскага шатландскага uisge-beatha ([uʃkʲəˈpɛhə]), літаральна «вада жыцця». Гэльскі шатландскі арыгінал з’яўляецца калькай ад французскага eau de vie, якое, у сваю чаргу, скалькавана з лацінскага aqua vitae з тым жа значэннем[99].

Заўвагі

правіць
  1. Сярэдзіна слова.
  2. Канец слова.
  3. Далей — «Рада».
  4. Адзін з відаў хакею на траве.
  5. Англіфікаваная форма, транскрыпцыя з гэльскай шатландскай мовы — Строн-Эн-Ціен. Анг. Strontian, гэльск. Sròn an t-Sìthein.

Крыніцы

правіць
  1. UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.
  2. а б George McLennan. Scots Gaelic. A brief introduction. — Argyll Publishing, 1998. — С. 13. — 62 с. — ISBN 1874640 196.
  3. а б Data Warehouse (англ.). Scotland's Census 2011 (30 сакавіка 2014).
  4. а б 2011 Census of Canada: Topic-based tabulations (англ.). Statistics Canada (5 лістапада 2011). Праверана 14 жніўня 2014.
  5. а б NHS Profile, 2011 (англ.). Statistics Canada. (30 сакавіка 2014).
  6. Спіс рэгіянальных моў, зацверджаных краінамі-падпісантамі Хартыі (гл. частку, прысвечаную Вялікабрытаніі) (англ.)(недаступная спасылка). Афіцыйная старонка Савета Еўропы. Савет Еўропы (30 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2015. Праверана 14 чэрвеня 2015.
  7. а б Акт гэльскай шатландскай мовы (англ.). legislation.gov.uk (5 лістапада 2005). Праверана 30 сакавіка 2014.
  8. Tom McArthur. Companion to the Oxford English Dictionary. — Oxford University Press, 1994.
  9. John T. Koch. Insular Celtic // Celtic culture: a historical encyclopedia. — ABC-CLIO, 2006. — Т. 2. — С. 973.
  10. а б Anna Giacalone Ramat, Paolo Ramat. The Celtic Languages // The Indo-European Languages. — Taylor & Francis, 1998. — С. 352. — 526 с.
  11. John T. Koch. The Manx Language // Celtic culture: a historical encyclopedia. — ABC-CLIO, 2006. — Т. 2.
  12. John T. Koch. Goidelic // Celtic culture: a historical encyclopedia. — ABC-CLIO, 2006. — Т. 2. — С. 831.
  13. Scotland's Census Result Online (англ.)(недаступная спасылка). Scotland's Census (14 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2003. Праверана 14 чэрвеня 2015.
  14. Pupil Census Supplementary Data (англ.). Scottish government (5 лістапада 2013). Праверана 14 жніўня 2014.
  15. Pupil Census, Supplementary data (англ.). Афіцыйны сайт ураду Шатландыі. Урад Шатландыі (31 сакавіка 2014).
  16. News Release. Scotland's Census 2001 — Gaelic Report (англ.)(недаступная спасылка). General Register Office for Scotland. (30 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2013. Праверана 14 чэрвеня 2015.
  17. Duwe, Kurt. 20 // Gaidhlig (Scottish Gaelic) Local Studies / Muile, Tiriodh & Colla. — 2nd ed. — 2006. — С. 23.
  18. Duwe, Kurt. 17 // Gaidhlig (Scottish Gaelic) Local Studies / Gleann Comhann, Lios Mor & Aird Chatain. — 2nd ed. — 2006. — С. 27.
  19. MacKinnon, Kenneth. The Western Isles Language Plan: Gaelic to English language shift 1972–2001 / McLeod (ed.). — 2006. — С. 49-71.
  20. NicAoidh, Magaidh. Pròiseact Plana Cànain nan Eilean Siar: A’ chiad ìre — rannsachadh air suidheachadh na Gàidhlig anns na h-Eileanan Siar / McLeod (ed.). — 2006. — С. 75, 81.
  21. MacAulay, Donald. The Celtic Languages. — Cambridge University Press, 1992. — С. 141. — ISBN 0521231272.
  22. News Release. Scotland's Census 2001 — Gaelic Report (англ.)(недаступная спасылка). General Register Office for Scotland (23 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2013. Праверана 14 чэрвеня 2015.
  23. Growing up with Gaelic. 2011 census shows a rise the number of young Gaelic speakers (англ.)(недаступная спасылка). Scottish government (14 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2016. Праверана 14 чэрвеня 2015.
  24. MacKinnon, Kenneth. Gaelic in the 2001 census: a few green shoots amidst the gloom / ed. by J. Derrick McClure. — Doonsin’ Emerauds: New Scrieves anent Scots an Gaelic / New Studies in Scots and Gaelic. — Belfast: Cló Ollscoil na Banríona, 2004. — С. 24.
  25. 2001 Census. Gaelic Report (англ.)(недаступная спасылка). General Register for Scotland (23 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2014. Праверана 14 чэрвеня 2015.
  26. James Crichton. The Carrick Covenanters. — Cumnock: Office of Messrs. Arthur Guthrie and Sons Ltd..
  27. Jones, Charles. The Edinburgh history of the Scots language. — Edinburgh University Press, 1997. — С. 551. — ISBN 978-0-7486-0754-9.
  28. Nora Kershaw Chadwick, Myles Dyllon. The Celtic Realms. — Weidenfeld & Nicolson, 1972. — С. 66. — ISBN 978-0-7607-4284-6.
  29. а б Campbell, Ewan. 75 // Were the Scots Irish?. — Antiquity. — 2001.
  30. McLeod, Wilson. Divided Gaels: Gaelic Cultural Identities in Scotland and Ireland c.1200-c.1650. — Oxford: Oxford University Press, 2004. — С. 15.
  31. Donald MacAulay. The Celtic Languages. — Cambridge University Press, 1992. — С. 2. — 466 с.
  32. Jackson, Kenneth. 37 // Common Gaelic: The Evolution of the Goidelic Languages. — Proceedings of the British Academy. — 1951. — 71-97 с.
  33. Ó Buachalla, Breandán. Common Gaelic Revisited / ed. by Colm Ó Baoill and Nancy R. McGuire. — Rannsachadh na Gàidhlig 2000. — Aberdeen: An Clò Gaidhealach, 2002. — С. 1-12.
  34. W. F. H. Nicolaisen. Scottish Place-Names. — London: B. T. Batsford, 1986. — С. 133.
  35. а б в McLeod, Wilson. Gaelic in contemporary Scotland: contradictions, challenges and strategies. — University of Edinburgh. — С. 1.
  36. Gillies, William. Scottish Gaelic // The Celtic Languages / ed. by Martin J. Ball and Nicole Müller. — Routledge Language Family Series. — С. 230.
  37. Hunter, James. The Making of the Crofting Community. — 1976. — С. 178-179.
  38. Withers, Charles W. J. Gaelic in Scotland 1968-1981: The Geographical History of a Language. — Edinburgh: John Donald, 1984.
  39. MacKinnon, Kenneth. Gaelic: A Past and Future Prospect. — Edinburgh: Saltire Society, 1991.
  40. Ross, David. Scotland: History of a Nation. — Geddes & Grosset, 2002.
  41. а б Mackenzie, Donald W. 57 // The Worthy Translator: How the Scottish Gaels got the Scriptures in their own Tongue. — Transactions of the Gaelic Society of Inverness. — 1990-1992. — С. 168-202.
  42. O'Rahilly, T. F. Irish Dialects Past and Present. — Brown and Nolan, 1932. — С. 19. — ISBN 0-901282-55-3.
  43. MacAulay, Donald. The Celtic Languages. — Cambridge University Press, 1992. — С. 236.
  44. Bauer, M. Blas na Gàidhlig. — Akerbeltz, 2010. — ISBN 978-1-907165-00-9.
  45. MacAulay, Donald. The Celtic Languages. — Cambridge University Press, 1992. — С. 237.
  46. Gillies, William. Scottish Gaelic // The Celtic Languages / ed. by Martin J. Ball and Nicole Müller. — Routledge Language Family Series. — С. 237.
  47. Jackson, Kenneth Hurlstone. Palatalization of labials in the Gaelic languages. — Wolfgang Meid (ed.). — Innsbruck: Festschrift für Julius Pokorny, 1967. — С. 179-192.
  48. Gillies, William. Scottish Gaelic // The Celtic languages / Martin Ball, James Fife (ed.). — London, New York: Routledge, 1993. — С. 145-227.
  49. Ó Dochartaigh, C. Survey of the Gaelic Dialects of Scotland I-V. — Dublin Institute for Advanced Studies, 1997. — ISBN 1-85500-165-9.
  50. а б Silverman, Daniel. 39 // On the rarity of pre-aspirated stops. — Journal of Linguistics. — 2003. — С. 578-579.
  51. Borgstrøm, C. Hj. The dialects of the Outer Hebrides. — Oslo: Norwegian Universities Press, 1940.
  52. Silverman, Daniel. 39 // On the rarity of pre-aspirated stops. — Journal of Linguistics. — 2003. — С. 579.
  53. Ladefoged, P.; Ladefoged, J.; Turk, A.; Hind, K.; Skilton, St. J. Phonetic structures of Scottish Gaelic // Journal of the International Phonetic Association. — 1997.
  54. Gillies, William. Scottish Gaelic // The Celtic Languages / ed. by Martin J. Ball and Nicole Müller. — Routledge Language Family Series. — С. 252.
  55. Borgstrøm, C. Hj. The Dialects of the Outer Hebrides. — Oslo: Norwegian Universities Press, 1940. — С. 78-79, 173-174.
  56. а б Gillies, William. Scottish Gaelic // The Celtic Languages / ed. by Martin J. Ball and Nicole Müller. — Routledge Language Family Series. — С. 247.
  57. а б Gillies, William. Scottish Gaelic // The Celtic Languages / ed. by Martin J. Ball and Nicole Müller. — Routledge Language Family Series. — С. 248.
  58. Ternes (1980)
  59. Dorian (1978:60–1)
  60. Clement, R. D. Word tones and svarabhakti / Thomson, Derick S. — Linguistic Survey of Scotland. — University of Edinburgh, 1994. — С. 108.
  61. Gillies, William. Scottish Gaelic // The Celtic Languages / Ball, Martin J. and Fife, James, eds. — Routledge Language Family Descriptions. — London: Routledge, 1993. — ISBN 0-415-28080-X.
  62. Lewis, Henry; Holger Pedersen. A Concise Comparative Celtic Grammar / 3rd ed. — Göttingen: Vandenhoeck & Ruprecht, 1989. — С. 167ff. — ISBN 3-525-26102-0.
  63. Calder, George. A Gaelic Grammar. — Glasgow: Gairm, 1923. — С. 6. — ISBN 978-0-901771-34-6.
  64. Thurneysen, Rudolf. A Grammar of Old Irish. — Dublin: Dublin Institute for Advanced Studies, 1946. — С. 230ff. — ISBN 1-85500-161-6.
  65. Calder, George. A Gaelic Grammar. — Glasgow: Gairm, 1923. — С. 19. — ISBN 978-0-901771-34-6.
  66. Thurneysen, Rudolf. A Grammar of Old Irish. — Dublin: Dublin Institute for Advanced Studies, 1946. — С. 230, 236ff. — ISBN 1-85500-161-6.
  67. Calder, George. A Gaelic Grammar. — Glasgow: Gairm, 1923. — С. 13, 48. — ISBN 978-0-901771-34-6.
  68. а б Gillies, William. Scottish Gaelic // The Celtic Languages / ed. by Martin J. Ball and Nicole Müller. — Routledge Language Family Series. — С. 255.
  69. а б в Gillies, William. Scottish Gaelic // The Celtic Languages / ed. by Martin J. Ball and Nicole Müller. — Routledge Language Family Series. — С. 264.
  70. Gillies, William. Scottish Gaelic // The Celtic Languages / ed. by Martin J. Ball and Nicole Müller. — Routledge Language Family Series. — С. 258.
  71. Gillies, William. Scottish Gaelic // The Celtic Languages / ed. by Martin J. Ball and Nicole Müller. — Routledge Language Family Series. — С. 261.
  72. а б Gillies, William. Scottish Gaelic // The Celtic Languages / ed. by Martin J. Ball and Nicole Müller. — Routledge Language Family Series. — С. 263.
  73. Lewis, Henry; Holger Pedersen. A Concise Comparative Celtic Grammar / 3rd ed. — Göttingen: Vandenhoeck & Ruprecht, 1989. — С. 357. — ISBN 3-525-26102-0.
  74. Lewis, Henry; Holger Pedersen. A Concise Comparative Celtic Grammar / 3rd ed. — Göttingen: Vandenhoeck & Ruprecht, 1989. — С. 358. — ISBN 3-525-26102-0.
  75. Thurneysen, Rudolf. A Grammar of Old Irish. — Dublin: Dublin Institute for Advanced Studies, 1946. — С. 240, 441. — ISBN 1-85500-161-6.
  76. George McLennan. Scots Gaelic. A brief introduction. — Argyll Publishing, 1998. — С. 33. — 62 с. — ISBN 1 874640 196.
  77. Lewis, Henry; Holger Pedersen. A Concise Comparative Celtic Grammar / 3rd ed. — Göttingen: Vandenhoeck & Ruprecht, 1989. — С. 200. — ISBN 3-525-26102-0.
  78. Thurneysen, Rudolf. A Grammar of Old Irish. — Dublin: Dublin Institute for Advanced Studies, 1946. — С. 467. — ISBN 1-85500-161-6.
  79. Cox, Richard. Brìgh nam Facal. — Roinn nan Cànan Ceilteach, 1991. — ISBN 903204-21-5.
  80. MacAulay, D., Dochartaigh, C.Ó., Ternes, E., Thomas, A.R., & Thomson, R.L. The Celtic languages. — Cambridge: Cambridge University Press, 1992.
  81. а б Calder, George. A Gaelic Grammar. — Glasgow: MacLaren & Sons, 1923. — С. 219-229. — 352 с.
  82. Mackinnon, Roderick. Gaelic. — Teach Yourself Books. — London, 2009. — С. 49-50.
  83. Gillies, William. Scottish Gaelic // The Celtic Languages / ed. by Martin J. Ball and Nicole Müller. — Routledge Language Family Series. — С. 265.
  84. O Croinin, Daibhi. A New History of Ireland: Prehistoric and Early Ireland. — Oxford University Press. — С. 407-410, 436. — 1036 с. — ISBN 0198217374.
  85. а б в Gillies, William. Scottish Gaelic // The Celtic Languages / ed. by Martin J. Ball and Nicole Müller. — Routledge Language Family Series. — С. 299.
  86. Kenneth MacKinnon. Gaelic: A Past and Future Prospect. — Edinburgh: The Saltire Society, 1991.
  87. List of declarations made with respect to treaty No. 148 (гл. частку, прысвечаную Вялікабрытаніі) (англ.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Савета Еўропы. Савет Еўропы (2 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2011. Праверана 14 чэрвеня 2015.
  88. SHRC Celebrates 60 Years of the Universal Declaration (англ.). Старонка Камісіі па правах чалавека ў Шатландыі. Камісія па правах чалавека ў Шатландыі (12 кастрычніка 2008). Праверана 1 красавіка 2014.
  89. Pagoeta, Mikel Morris. Europe Phrasebook. — Lonely Planet, 2001. — С. 416. — ISBN 1-86450-224-X.
  90. Gael-force wind of change in the classroom // The Scotsman. — 2008.
  91. Wilson McLeod. Official Status for Gaelic: Prospects and Problems // Scottish Affairs. — 1997. Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2013.
  92. EU green light for Scots Gaelic // BBC News. — 2009.
  93. Help Receiving TV and Radio // BBC News.
  94. а б BBC ALBA Gaelic Digital Service // BBC Alba.
  95. Caithness councillors harden resolve against Gaelic signs // The Press and Journal. — 2008.
  96. Free Church plans to scrap Gaelic communion service // The Scotsman. — 2008.
  97. Gaelic added to Scotland strips // BBC News. — 2006.
  98. а б MacBain, Alexander. An Etymological Dictionary of the Gaelic Language. — 2009. — ISBN 978-1-116-77321-7.
  99. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / уклад. І. І. Лучыц-Федарэц [і інш.]; рэд. Г. А. Цыхун. — Мн.: Беларуская навука. — Т. 2. — С. 162. — 325 с.

Літаратура

правіць
  • Gillies, H. Cameron. Elements of Gaelic Grammar. — , reprint 2006. — Vancouver: Global Language Press, 1896. — ISBN 1-897367-02-3, 1-897367-00-7.
  • Gillies, William. Scottish Gaelic / Ball, Martin J. and Fife, James, eds. — The Celtic Languages (Routledge Language Family Descriptions). — London: Routledge, 1993. — ISBN 0-415-28080-X.
  • MacAoidh, Garbhan. Tasgaidh — A Gaelic Thesaurus. — N. Carolina: Lulu Enterprises, 2007.
  • McLeod, Wilson. Revitalising Gaelic in Scotland: Policy, Planning and Public Discourse. — Edinburgh: Dunedin Academic Press, 2006. — ISBN 1-903765-59-5.

Спасылкі

правіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
на гэльскай шатландскай