Горкі
Го́ркі[2] (трансліт.: Horki, руск.: Горки) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Горацкага раёна, на рацэ Проні. За 86 км ад Магілёва, 3 км ад чыгуначнай станцыі Пагодзіна на лініі Орша—Крычаў. Вузел аўтамабільных дарог на Оршу, Магілёў, Чавусы, Мсціслаў, Смаленск. Насельніцтва 34 553 чал. (2017)[3].
Горад
Горкі
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьРаздзел трэба цалкам перапісаць. |
Вялікае Княства Літоўскае
правіць- 1544: першыя згадкі пра Горкі ў «Літоўскай метрыцы», вядомыя як сяло, уладанне князя Друцкага-Горскага.
- XVI ст.: у складзе Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
- XVII—XIX стст.: мелі назву Горы-Горкі.
- 1584: належалі Сапегам
- 1619: атрымалі ад Ільва Сапегі «Статут аб вольнасцях», «малое магдэбургскае права».
- 1643: узнікла яўрэйская абшчына.
- 1654—1667: падчас «Невядомай вайны» мясцовыя жыхары, як і многія тысячы жыхароў іншых беларускіх зямель, прымусова пераганяліся на ўсход, перадаваліся ў прыгон маскоўскім служылым людзям, прадаваліся ў рабства.
- Сакавік 1659: горацкія жыхары, які ўзняліся на ўзброеную барацьбу з усходнімі захопнікамі, доўга трымалі ў аблозе ў Вялікіх Гарах атрад маскоўскіх салдат.
- 1676: у Горках існавалі праваслаўнае брацтва і школа.
- 1683: налічвалі 510 будынкаў, існавала 2 прадмесці — Казіміраўская Слабада і Зарэчча.
- 1700—1721: у часы Паўночнай вайны знаходзіліся ў зоне ваенных дзеянняў. У ліпені-жніўні 1708 тут размяшчаліся расійскія войскі на чале з А.Меншыкавым і Б. Шарамецьевым, 9 ліпеня — 16 жніўня 1708 у Горках быў Пётр I. Узгорак, дзе знаходзілася стаўка расійскага цара, атрымаў назву Пятрова гара.
- 1717: горад з навакольнымі землямі набыў князь А. Меншыкаў і валодаў да высылкі ў Сібір у 1727 годзе.
Расійская імперыя
правіць- 1772: у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Аршанскага павета.
- 1799: у Горках і навакольных вёсках быў расійскі паэт Г. Дзяржавін і напісаў тут вершы «Горкі», «Млынар», «Вішы» і інш.
- У канцы ХVIII стагоддзя: сталі ўласнасцю графа Л. Салагуба.
- 1809: у Горы-Горацкім маёнтку пачала дзейнічаць мануфактура з фарбавальняй.
- 1828: за невыкананне абавязкаў па забеспячэнні арміі Кутузава ў 1812 г. харчаваннем, расійскі ўрад вырашыў канфіскаваць Горы-Горацкі маёнтак у Л.Салагуба.
- 15 жніўня 1840: адбылося ўрачыстае адкрыццё Горыгорацкай земляробчай школы (з 1848 — Горыгорацкі земляробчы інстытут).
- Канец XIX ст.: дзякуючы працы Эдуарда Рэга, прафесара батанікі, па праекце італьянскага архітэктара А. Кампіёні на тэрыторыі Горацкага інстытута быў закладзены дэндрарый.
- 1852: выйшаў першы том «Запісак Горыгорацкага земляробчага інстытута». У перыёдыку размяшчаліся матэрыялы па працы вучэбнай фермы, адлюстроўваліся дасягненні сельскагаспадарчай навукі таго часу.
- 1857: у горадзе ўтвораны легальны прафесарска-студэнцкі клуб. Яго ўдзельнікі абмяркоўвалі надзённыя пытанні і будучую сялянскую рэформу па адмене прыгоннага права.
- 26 снежня 1861: горад, цэнтр павета.
- 1862: у горадзе сфарміравалася падпольная студэнцкая арганізацыя, якая рыхтавалася да ўдзелу ў паўстанні К. Каліноўскага. У яе склад уваходзілі С. Віскоўскі, В. Дамарацкі, В. Антановіч, Р. Чарвінскі, З. Міткевіч, С. Дымкевіч і іншыя. Яны разам з іншымі студэнтамі адкрылі для сялянскіх дзяцей народную школу, выкладанне ў якой вялося на беларускай мове.
- 21 красавіка 1862: паўсотні студэнтаў зладзілі ў фальварку Шыманоўка палітычную акцыю, падчас якой спявалі патрыятычныя і рэвалюцыйныя песні.
- 24 красавіка 1863: атрад Л. Звяждоўскага, паплечніка К. Каліноўскага, вызваліў горад ад царскай улады, але паўстанне было задушана.[4]
- 1864: за ўдзел мясцовых студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні К. Каліноўскага 1863—1864 гг. інстытут у Горках зачынены і пераведзены ў Санкт-Пецярбург.
- 27 жніўня 1867: зацверджаны герб Горак «у залатым полі тры чорныя горкі, з іх вырастае па аднаму зялёнаму коласу».[5]
- 1873: каля вёскі Пнёўшчына на правым беразе ракі Лядня на складзеным з камянёў кургане быў знойдзены гранітны валун пірамідальнай формы з рунічнымі ці фінікійскімі надпісамі: «Помнік Ваала. Тут мы яго выдзеўбалі (высеклі)».
- Канец XIX ст.: у горадзе з’явіліся паштовая станцыя, аптэка, пачаў працаваць чыгуналіцейны завод, метэастанцыя.
- 1881: на земскія сродкі ў горадзе пракладзеныя два масты цераз Парасіцу і Проню.
ХХ стагоддзе
правіць- 1902: арганізаваная першая сацыял-дэмакратычная група.
- 1904: у горадзе працавала 10 гасцёвень і нумароў, 7 заезных дамоў, 5 шынкоў, харчэвень і чайных. Вуліцы асвятляла 45 ліхтароў. Тут працавала прыватная бібліятэка, таварыства дапамогі бедным, прыватная друкарня, чатыры царквы, пры адной з якіх дзейнічала школа граматы. Падобная школа абслугоўвала і яўрэйскае насельніцтва горада.
- 16 студзеня 1905: падчас мірнай дэманстрацыі супраць расійскага царызму забіты горацкія навучэнцы Ф.Ярафееў і П.Бруцэр.
- 1917: узнікла Секцыя вучняў горацкіх сельскагаспадарчых школ, якая займалася вывучэннем беларускай мовы, пашырэннем цікавасці мясцовага насельніцтва да нацыянальнай культуры, ладзіла выступленні маладзёжнага тэатра.
- 1919: у складзе Гомельскай, з 1922 у Смаленскай губерні РСФСР.
- 7 красавіка 1919: горацкія сярэднія сельгасустановы рэарганізаваныя ў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут.
- 10 кастрычніка 1919: пачала працаваць маладзёжная арганізацыя Беларуская секцыя студэнтаў. Яна мела на мэце пашыраць свядомасць паміж беларусамі, знаёміць з літаратурай, тэатральнымі творамі, гісторыяй, культурным і эканамічным становішчам Беларусі і дапамагаць беларускаму нацыянальнаму руху.
- 1921: пабудаваны будынак чыгуначнай станцыі «Беларускія Горкі» (з 1930 г. — «Пагодзіна»).
- 1924: вярнуліся ў склад БССР, цэнтр раёна.
- 28 лістапада 1925: горад наведалі народныя пісьменнікі Янка Купала і Якуб Колас.
- з ліпеня 1925 па снежань 1929 у Горках дацэнтам БДСГА працаваў Ян Серада, першы старшыня Рады БНР.
- 1926: У Горках жыў і працаваў загадчыкам кафедры беларускай мовы, літаратуры і гісторыі БДСГА Максім Гарэцкі.
- 22 кастрычніка 1930: Выйшаў першы нумар раённай газеты «Ленінскі шлях».
- 12 ліпеня 1941: горад заняты нямецка-фашысцкімі войскамі.
- 6 кастрычніка 1941 фашысты расстралялі больш за 2500 членаў яурэйскай абшчыны.
- Ліпень 1942: гітлераўцы арыштавалі 75 удзельнікаў падпольнага супраціўлення ў горадзе.
- 26 чэрвеня 1944: падчас аперацыі «Баграціён» Горкі былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
-
Вуліца Вялікая Аршанская
-
Вуліца Паштовая
-
Вуліца Мсціслаўская
-
Вуліца Прафесарская
-
Зарэчча
-
Казіміраўская Слабада. Царква
-
Рынак
-
Сінагога
Пасляваенны перыяд
правіць- 1948: Горацкі сельскагаспадарчы інстытут рэарганізавалі ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
- 5 жніўня 1959: адкрылася паветраная лінія Горкі — Мінск, пачаў працаваць аэрапорт, які зараз не функцыянуе.[6]
- 1967: на рацэ Парасіца створанае першае штучнае возера ў горадзе.
- 1975: пабудаваны мемарыял «Тужлівая маці». Ля яго запалены «Вечны агонь».
- 1984: заснаваны раённы гісторыка-этнаграфічны музей.
- 1987: пачаў працаваць гарадскі стадыён.
- Канец 1980-х: арганізаваны незалежны «Клуб выбаршчыкаў» начале з Я.Мажугіным.
- 1999: выйшаў першы нумар прыватнай газеты «Региональные ведомости».
- 2007: пачаў працу сайт http://horki.info.
- 2009: выйшаў першы нумар агульнапалітычнай газеты «УзГорак».
Насельніцтва
правіцьЭканоміка
правіцьПрадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, харчовай і мясцовай прамысловасці.
- ААТ «Прэма»
- РУП «ІК-9» ДВП МУС Рэспублікі Беларусь
- РУВП «Магілёўхлебпрам» філіял «Горацкі хлебазавод»
- ААТ «Малочныя горкі»
- ААТ «Горкілён»
- «Скайфорэст»
- ПУП ФМПК «Вітраж»
- ПУВП «Праметэй» ПУ «АкваКрыстал»
Культура
правіцьДзейнічаюць 2 бібліятэкі, Горацкі раённы цэнтр культуры і Палац культуры БДСГА. На тэрыторыі горада для яго жыхароў створаная добраўпарадкаваная зона адпачынку — парк з сажалкамі.
Маецца добры вопыт працы школы мастацкіх рамёстваў. З’яўляецца месцам правядзення семінараў, навучання супрацоўнікаў школаў рамёстваў, якія працуюць у іншых раёнах.
Адукацыя
правіцьПяць сярэдніх (адна з іх гімназія), адна вячэрняя, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 6 дашкольных устаноў. Працуе Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.
Медыцына
правіцьГорацкая цэнтральная раённая бальніца, раённая паліклініка, паліклініка БДСГА, працуе сетка аптэк.
Медыі
правіцьСродкі масавай інфармацыі прадстаўленыя раённай газетай «Горацкі веснік» (тыраж 3 620 асобнікаў, перыядычнасць выпуску — 2 разы на тыдзень), газетай БДСГА «Савецкі студэнт» (тыраж 1 000 асобнікаў, перыядычнасць — 2 разы на месяц), раённым радыёвяшчаннем «Голас Горацкага краю» (выхад у эфір 9 разоў на тыдзень, агульны аб’ём вяшчання — 2 гадзіны 50 хвілін). У сетку кабельнага тэлебачання ўключана больш за 1,5 тыс. абанентаў. Разам з гэтым у Горках выдаецца прыватная агульнапалітычная газета «УзГорак» (тыраж 1 000 асобнікаў, перыядычнасць — 1 раз на тыдзень), штодзённа ў Інтэрнеце абнаўляецца сайт пра мясцовыя падзеі http://horki.info. Таксама свае сайты маюць Горацкая гімназія № 1 і Горацкі раённы выканаўчы камітэт.
Грамадскія аб’яднанні
правіцьЗабавы
правіць- Клуб «Парнас».
- Кавярня «Шанс».
- Кавярня «Адпачынак».
- Піцэрыя «Время есть».
- Кавярня «Лакомка».
- Кавярня «Звездочет».
- Кавярня «Овертайм».
- Кавярня «Ташир».
- Кавярня «Версаль».
- Піцэрыя «Гурман»
Інфармацыя для турыстаў
правіцьУ горадзе знаходзіцца дэндралагічны парк і батанічны сад БДСГА. Працуе спартыўны комплекс з басейнам, атлетычным залам, саўнай, стадыёнам. Дзейнічае кінатэатр «Крыніца». Спыніцца можна ў гасцёўні «Проня» або ў гасцёўні БДСГА.
Музеі
правіць- Горацкі гісторыка-этнаграфічны музей.
- Музей Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
- Мастацкая галерэя.
- Музей-кабінет Максіма Гарэцкага (корпус № 4 Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі).
Забудова
правіцьТэрыторыю сучаснага горада рэчкі Проня, Капылка і Парасіца, а таксама чыгунка падзяляюць на 3 жылыя раёны: індывідуальнай забудовы, раён акадэміі і прамысловы. У цэнтральнай частцы размяшчаецца капітальная 1—2- і 3—5-павярховая забудова, 3—5-павярховыя будынкі знаходзяцца ў мікрараёне і ў паўночнай частцы. Раён БДСГА забудаваны 3—9-павярховымі жылымі дамамі.
Славутасці
правіць- Комплекс будынкаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (ХІХ — ХХ стст.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000433
- Свята-Ушэсцеўская царква (1845—1850 гады) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000436
- Адміністрацыйны будынак па вуліцы Горкага, 1 (канец XIX — пачатак XX ст.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000434
- Адміністрацыйны будынак па вуліцы Крупскай, 3 (канец XIX — пачатак XX ст.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000435
- Будынак стаматалагічнай паліклінікі (канец XIX — пачатак XX ст.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000437
- Надмагільны камень удзельніку паўстання 1863—1864 гадоў В. Дамарацкаму.
- Царква евангельскіх хрысціян «Міласэрнасць»
- Царква хрысціян веры евангельскай «Благодать»
Страчаная спадчына
правіць- Свята-Мікалаеўская царква (1849), у 1930-я гады перабудавана ў бібліятэку сельскагаспадарчай акадэміі.
- Касцёл Св. Андрэя Баболі (XVIII ст.).
Вядомыя асобы
правіць- Лаўрэнцій Сямёнавіч Абецэдарскі (1916—1975) — доктар гістарычных навук, прафесар член-карэспандэнт АПН СССР.
- Дзмітрый Іванавіч Азарэвіч (1848—1912) — юрыст, гісторык рымскага і візантыйскага права.
- Галіна Віктараўна Асмалоўская нар.15.12.1936 г. — прафесар, Заслужаная артыстка Беларусі.
- Таццяна Сяргееўна Асмалоўская (нар. 1958) — беларуская палітык.
- Інэса Васілеўна Байцова (нар. 1935) — беларуская архітэктар.
- Рагнеда Іванаўна Бельская нар.26.11.1928 г.- кандыдат хімічных навук, лаурэат Дзяржаўная прэмія БССР.
- Міхаіл Гапеевіч Булахаў (нар. 1919) — доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР.
- Уладзімір Іванавіч Бычкоў
- Валянцін Васільевіч Валуеў нар.25.08.1936 г. — доктар эканамічных навук.
- Ігар Робертавіч Вільдфлуш нар.7.05.1940 г.- доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
- Азалій Майсеевіч Вільнер (1898—1984) — доктар ветэрынарных навук, прафесар.
- Наталля Аляксандраўна Вяткіна (нар. 1987) — беларуская лёгкаатлетка.
- Валянціна Уладзіміраўна Гаруновіч (нар. 1952) — беларускі архітэктар.
- Якаў Сямёнавіч Гугель (1895—1937) — савецкі гаспадарчы кіраўнік, начальнік будаўніцтва Магнітагорскага металургічнага камбіната, камбіната «Азовсталь» (горад Марыупаль).
- Леанід Антановіч Дазорцаў нар.12.03.1931 г.- кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР.
- Бен Зільберт (1893—1939) — амерыканскі мастак
- Людміла Фёдараўна Знаменская — заслужаная настаўніца БССР.
- Саламон Маркавіч Кантар (1898, Горкі — 1958, Ленінград) — савецкі жывапісец і графік. Выкладчык Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1930-34), Ленінградскага мастацка-педагагічнага вучылішча (1937-41; 1945-47).
- Пётр Самсонавіч Касовіч (28.09.1862 −26.08.1915) — прафесар Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі, Маскоўскага ўніверсітэта, Пецярбургскага ляснога інстытута.
- Сяргей Вітальевіч Касьяненка (нар. 1956) — доктар сельскагаспадарчых навук.
- Ганна Аляксандраўна Ключарава (нар. 30.01.1949) — доктар медыцынскіх навук, прафесар.
- Уладзімір Іванавіч Кумачоў (нар. 1941) — доктар тэхнічных навук, прафесар.
- Іван Іосіфавіч Купчынаў (1909—1988) — доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР.
- Уладзімір Маісеевіч Ліўшыц (нар. 1946) — беларускі філасаф, паліталаг, краязнавец.
- Васіль Мікітавіч Лубяка (1891—1950) — доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР, акадэмік АН БССР.
- Барыс Якаўлевіч Магаліф (1927—2006) — кампазітар, педагог, паэт, кінаакцёр.
- Леанід Барысавіч Наймарк (1912—1994) — доктар сельскaгаспадарчых навук, прафесар.
- Ігнат Іванавіч Півуноўскі (нар. 1930) — доктар тэхнічных навук, прафесар.
- Леў Эммануілавіч Разгон (1908—1999) — рускі пісьменнік, крытык, праваабаронца.
- Ізраіль Мендэлевіч Разгон (1905—1987) — доктар гістарычных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР.
- Анатоль Яўхiмавiч Сержанаӯ (нар. 13.02.1926) — савецкі матэматык.
- Аляксандр Яўгенавіч Слука (нар. 1923) — доктар геаграфічных навук, прафесар.
- Ігар Сяргеевіч Цітовіч (1917—1985) — вучоны ў галіне машынабудавання. Член-карэспандэнт АН БССР.
- Анатоль Васільевіч Цішковіч (нар. 1921) — доктар тэхнічных навук, прафесар.
- Марк Залманавіч Фрейдзін (нар. 1932) — кандыдат эканамічных навук, прафесар, заслужаны эканаміст БССР.
- Марыя Ціханаўна Чайка (1929—1997) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ У Горках ушанавалі памяць ваяра-каліноўца // Horki.info, 25.03.2008
- ↑ Горкі // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ Транспарт г. Горкі // Магілёўская абласная бібліятэка
- ↑ Горки // Горкі // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ г. Горки (Могилевская область) // Belarus.by
- ↑ Горки // Вялікая Савецкая Энцыклапедыя (3 выданне)
- ↑ Горки // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Афіцыйны сайт Горацкага райвыканкама
Літаратура
правіцьКнігі i брашуры
- Горкі // Анатоль Цітоў. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.)/Анатоль Цітоў — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Горкі // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991. — 303 с.: фота. — ISBN 5-341-00240-7.
- Horki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 125
- Горки // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
- Лившиц В. М. Горки. Историко-экономический очерк. Минск: «Беларусь», 1984. — 80 с., ил.
- Лившиц В. М. Горки. Историко-экономический очерк. Минск: «Полымя», 1989, 95 с., ил. ISBN 5-345-00084-0
- Лившиц В. М. Белорусская сельскохозяйственная академия. Памятники и памятные горада. Соавт.: Добролюбов Н. Н. Минск: «Ураджай»,1990. — 93 с. ISBN 5-7860-0551-8
- Лившиц В. М. Горки. Фотоальбом. Автор текста. Минск: «Беларусь», 1991, с.110, цв. ил. ISBN 5-538-00738-Х
- Ліўшыц У. М. Горацкі гістарычна-этнаграфічны музей. Даведнік. Мінск: «Полымя», 1991. — 95 с., іл. ISBN 5-345-00376-9
- Ліўшыц У. М. Летапіс горада Горкі. Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1995, 103 с. *ISBN 985-6120-04-7
- Ліўшыц У. М. "Ішло ў бясмерце Горацкае гетта… " Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1995. — 24 с. ISBN 985-6120-06-3
- Ліўшыц У. М. Летапіс Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1836—1995 гг.). аўт.-склад. Горки: ред.-изд. отдел БСХА, 1995. — 208 с. ISBN 985-6120-11-Х
- Ліўшыц У. М. Раскопкі вакол горацкага «Парнаса. Літаратуразнаўчыя нарысы». Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 2001. — 194 с., ил. 20. ISBN 985-6120-44-6
- Ліўшыц У. М. Горкі: Старонкі гісторыі. Мінск: «Красико — принт», 2007. — 312 с., ил.16 л. ISBN 985-405-384-9
- Лившиц, В. М. Горецкая еврейская община : страницы истории / В. М. Лившиц. — Горки : Нацрат Илит, 2009. — 298 с.
- Лившиц, В. М. Евреи в Горках: судьбы и дела.— Горки-Нацрат Илит. Типография БГСХА.2012.-310с.
- Ліўшыц, У. М. У краі бярозавых гаёў. Аўтар тэксту/сааўтар А. В. Бяляцкі.- Магілёў. Магілёўская друкарня імя С.Собаля.-120с. ил. ISBN 978-985-6848-96-7
- Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3-х книгах. Книга 1. Учёные—земляки. — Горки: 2013.124 с.
- Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3-х книгах. Книга 2.Земляки -Герои Советского Союза, генералы вооруженных сил и внутренних сил СССР. — Горки: 2014.124 с.
- Стельмашонок И. М. Освобождение Горецкого района в годы Великой Отечественной войны. Горки:1994. 64 с.
- Стельмашонок И. М. Защищая Родину(из истории горецкого антифашисткого подполья и партизанского движения, участия воинов-земляков в борьбе с немецко-фашисткими захватчиками).Горки: 1995. 44 с.
- Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. Мінск:1996."Вышэйшая школа".589 с. ISBN 985-06-0180-9
Артыкулы ў энцыклапедыях
- Ліўшыц, У. М. Горкі//Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мінск.: 1996. Т. 3. — С. 89-91.
- Ліўшыц, У. М. Горы-Горацкая земляробчая школа//Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мінск.: 1996. Т. 3. — С. 93.
- Ліўшыц, У. М. Горы-Горацкі земляробчы інстытут //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мінск.: Т. 3. 1996. Т.3 — С. 93-91.
- Ліўшыц, У. М. Горацкі гістарычна-этнаграфічны музей //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т.- Мінск.: 1996. Т. 3.1966 — С. 86-87.
- Ліўшыц, У. М. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія// Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Мінск.: Т. 1. 1993. — С. 414—415.
- Ліўшыц, У. М. Горы-Горацкая земляробчая школа// Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: 1997. Т. 5.. — С. 367.
- Ліўшыц, У. М. Горы-Горацкі земляробчы інстытут//Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: 1997. Т. 5. 1997. — С. 367—368
- Ліўшыц, У. М. Горкі//Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, 1997. Т. 5.- С. 360.
- Ліўшыц, У. М. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія// Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: 1995. Т. 2. — С. 492.
- Ліўшыц Уладзімір. Горкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — С. 546
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горкі
- Геаграфічныя звесткі па тэме Горкі на OpenStreetMap
- Навіны горада Горкі
- Гісторыя горада Горкі
- Цікавыя мясціны горада Горкі
- м. Горкі на Radzima.org
- Горкі // Гарады Беларусі: паводле Малішэўскі У. А., Пабока П. М. Нашы гарады Архівавана 19 ліпеня 2010.
- Інтэрнэт-старонка рымска-каталіцкай парафіі Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Надвор’е ў горадзе Горкі