Вэнтспілс

горад у Латвіі

Вэ́нтспілс[3] (был. Вінда́ва, лат.: Гук Ventspils, ням.: Windau) — горад на паўночным захадзе ў Латвіі, порт на Балтыйскім моры. Ляжыць на рацэ Вэнце, ад якой і атрымаў сваё імя (у перакладзе з латышскай мовы Ventspils — замак на рацэ Вэнта). 189 км ад Рыгі. Мае насельніцтва ў 39 600 чалавек (перапіс 2004 г.).

Горад
Вэнтспілс
лат.: Ventspils
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статус
горад рэспубліканскага падпарадкавання
Рэгіён
Каардынаты
Старшыня гарадской думы
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Віндава
Плошча
  • 51,08 км² (1 студзеня 2024)[1]
  • 57,96 км² (1 студзеня 2024)[1]
Вышыня цэнтра
0 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 32 634 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LV-36(01-21)
Афіцыйны сайт
Вэнтспілс на карце Латвіі
Вэнтспілс (Латвія)
Вэнтспілс

Першая летапісная згадка — 1290 г. У сярэднявеччы Вэнтспілс быў ганзейскім горадам.

Вэнтспілс — важны незамярзаючы марскі порт, транзытны пункт для нафты і іншых мінеральных рэсурсаў з Расіі, Калійных соляў з Беларусі. Даходы порту зрабілі Вэнтспілс самым заможным горадам у Латвіі. Ад Вэнтспілса да шведскага Нінесхамна рэгулярна ходзіць паром.

Буйны турыстычны цэнтр. У горадзе знаходзіцца старажытны замак Лівонскага ордэна, у сценах якога сёння размяшчаецца сучасны музей. У горадзе ёсць універсітэт (Venstpils Augstskola). Баскетбольная каманда з Вэнтспілса шмат разоў была чэмпіёнам краіны. Вэнтспілскі аэрапорт — адзін з чатырох у Латвіі.

Гісторыя

правіць

Горад быў заснаваны ў XIII стагоддзя Тэўтонскім ордэнам. Ролю важнага гандлёвага цэнтра Вэнтспілс пачаў адыгрываць яшчэ ў Сярэднявеччы, калі быў прыняты ў Ганзейскі саюз. У часы Лівонскага ордэна і Курляндскага герцагства Вэнтспілскі, або Віндаўскі замак быў рэзідэнцыяй гарадскога фогта. Росквіт горада прыпадае на час кіравання курляндскага герцага Якаба (1642—1681 г.) з роду Кетлераў, тады ў вусці ракі Вэнта была пабудавана буйная караблебудаўнічая верф, вакол горада сталі будавацца зброевыя майстэні, даменныя печы, салетравыя і цагляныя мануфактуры, стаў развівацца гандаль з Заходняй Еўропай, пераважна з Галандыяй. Герцагская палітыка грунтавалася на ідэях меркантылізму — прыбытак з экспарту прадукцыі сельскай гаспадаркі, такой як збожжа і лён, расходавалася на будаўніцтва мануфактур і фабрыкаў. Курляндскія караблі (гл. Флот Курляндыі) з Віндавы хадзілі ў Афрыку і Амерыку.

Вэнтспілс мае пляж блакітнага сцяга, а таксама некалькі турыстычных аб’ектаў: замак Лівонскага ордэна, лютэранскую царкву сярэдзіны XIX стагоддзя і іншыя.

Клімат

правіць

У Вэнтспілсе марскі клімат з мяккай зімой і халаднаватым летам.

Клімат Вэнтспілса (1977 - 1991)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 6,9 13,2 12,5 23,8 28,9 30,9 30,4 37,8 27,8 22,0 11,0 8,6 37,8
Сярэдні максімум, °C 0,1 1,3 3,6 9,3 15,1 18,3 20,1 20,2 16,7 12,4 5,9 2,2 10,5
Сярэдняя тэмпература, °C −2,6 −3,3 0,1 3,6 9,8 13,4 16,1 16,2 12,4 8,6 3,9 −0,3 6,5
Сярэдні мінімум, °C −7,8 −9,1 −3,7 1,8 7,3 11,0 14,3 14,0 9,6 4,9 0,2 −6,4 3,0
Абсалютны мінімум, °C −23,4 −26,4 −15,2 −3,6 0,1 3,6 8,7 7,4 1,3 −6,3 −10,8 −24,7 −26,4
Тэмпература вады, °C 0,5 0,4 0,8 4,5 9,8 13,1 16,5 17,2 13,7 9,4 4,7 1,4 7,7
Крыніца: ЕСІМА

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
1897 7 127 [4]
1920 8 205 [4]
1925 16 384 [4]
1935 15 671 [4]
1959 27 420 [4]
1970 40 467 [4]
Год Колькасць
1979 47 782 [4]
1989 50 646
1989 50 438 [4]
2000 43 928 [4]
2005 43 806
2011 38 750
Год Колькасць
2012 41 998
2015 36 274
2016 39 861 [5]
2017 35 362 [6]
2019 34 377 [7]
2020 33 906 [8]
Год Колькасць
2021 33 372 [9]
2022 32 955 [10]
2023 32 948 [11]
2024 32 634 [2]

Нацыянальны склад насельніцтва горада на 2011 год[12]:

Нацыянальнасць Колькасць,
чал. (2011)
%
Латышы 22 045 56,89 %
Рускія 11 136 28,74 %
Беларусы 1673 4,32 %
Украінцы 1693 4,37 %
Палякі 396 1,02 %
Літоўцы 319 0,82 %
Іншыя 1488 3,84 %

Гарады пабрацімы

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

правіць
  1. а б в г Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumāCentral Statistical Bureau of Latvia. Праверана 30 ліпеня 2024.
  2. а б Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā)Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 19 чэрвеня 2024.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 176-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Латвійскай Рэспублікі на беларускую мову»
  4. а б в г д е ё ж з http://pop-stat.mashke.org/latvia-cities.htm
  5. Office of Citizenship and Migration Affairs — 1990.
  6. Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 11 верасня 2017.
  7. Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 2 чэрвеня 2019.
  8. Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 19 лютага 2021.
  9. Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 15 чэрвеня 2021.
  10. Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) 2021 - 2022Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 28 снежня 2022.
  11. Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) 2021 - 2022Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 2 кастрычніка 2023.
  12. Даныя афіцыйнага статыстычнага партала Кабінета міністраў Латвіі Архівавана 5 снежня 2012. (недаступная спасылка)

Спасылкі

правіць