Вуліца Карыцкага (Мінск)
Вуліца Карыцкага — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Названа ў гонар Сяргея Дзям’янавіча Карыцкага (1913—1944), камандзіра кавалерыйскага эскадрона, Героя Савецкага Саюза.
Вуліца Карыцкага Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Завадскi |
Працягласць | 260 м |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Партызанская |
Апісанне
правіцьВуліца Карыцкага забудоўвалася ў 1950-я і 1960-я гады. Вуліца злучае вуліцы Пляханава і Жылуновіча.
На скрыжаванні з Пляханава знаходзіцца Мінскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій камунальнай гаспадаркі, на скрыжаванні з Жылуновіча — кінатэатра «Камсамолец»
Цэнтральная частка вуліцы забудавана двухпавярховымі дамамі, а каля скрыжаванняў — трохпавярховымі.
На доме № 1 у 1985 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Транспарт
правіцьПа вуліцы няма руху грамадскага транспарту, але на вуліцы Пляханава ёсць аднайменны прыпынак — Карыцкага, дзе спыняюцца тралейбусы № 35 і № 56.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх