Валеўка
Ва́леўка[1] (трансліт.: Valieŭka, руск.: Валевка) — аграгарадок у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Нёўда, каля возера Свіцязь. Адміністрацыйны цэнтр Валеўскага сельсавета. Месціцца за 16 км на поўдзень ад Навагрудка, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня; на скрыжаванні аўтамабільных дарог Навагрудак — Баранавічы і Наваельня — Карэлічы.
Аграгарадок
Валеўка
| ||||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьВядомыя літоўскія адыменныя бяссуфіксныя прозвішчы Valis, Valys, адпаведны тапонім Valiai. З тапанімічным утваральнікам "-ўка" таксама назвы Гірдаўка, Лікоўка, Кайшоўка (< Girdžius, Likas, Kaišas).
Гісторыя
правіцьУпершыню згадваецца пад 1602 годам у «Гістарычных запісках» Фёдара Еўлашэўскага. Уваходзіла ў склад Новагародскага павета Новагародскага ваяводства.
У XVII стагоддзі Валеўка перайшла да роду Курчоў. У 1685 годзе ваявода берасцейскі Стэфан Курч заснаваў тут касцёл і кляштар дамініканцаў. Пазней Валеўка ва ўладанні Незабытоўскіх, якія пабудавалі грэка-каталіцкую Петрапаўлаўскую царкву. Пры Незабытоўскіх паселішчу нададзены статус мястэчка.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Валеўка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Райчанскай воласці Наваградскага павета. Станам на 1798 год тут было 20 двароў. У 1830 годзе расійскія ўлады канфіскавалі мястэчка. На 1886 год — 10 двароў, царкоўнапрыходская школа.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Валеўка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Навагрудскім павеце. У 1939 годзе мястэчка ўвайшло ў склад БССР, дзе 15 студзеня 1940 года зрабілася цэнтрам Валеўскага раёна, з 25 лістапада 1940 года — сельсавета Карэліцкага раёна. З 1955 года пры сярэдняй школе дзейнічае краязнаўчы музей. Станам на 1970 год у вёсцы было 139 двароў, на 1992 год — 990 двароў.
Насельніцтва
правіць- 1886 год — 126 чал.
- 1970 год — 434 чал.
- 1992 год — 2065 чал.[2]
Інфраструктура
правіцьУ Валеўцы працуюць 2 школы, бальніца, дом культуры, пошта.
Славутасці
правіць- Касцёл дамініканцаў (1685; цяпер царква Св. апосталаў Пятра і Паўла) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000445
- Капліца былой сядзібы ў Чамброве (1896) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000771
- Курганны могільнік, селішча (XII—XIII стагоддзі) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000444
Страчаная спадчына
правіць- Кляштар дамініканцаў (XVII ст.)
- Царква Св. апосталаў Пятра і Паўла (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)
Вядомыя асобы
правіць- Антон Восіпавіч Мухлінскі (1808—1877) — усходазнавец, педагог.
- Святлана Андрэеўна Кошур (нар. 1958) — краязнаўца, пісьменніца.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ ЭГБ 1994.
Літаратура
правіць- Шаблюк В. Валеўка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 207. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Walówka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. — S. 916—917.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 511. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валеўка
- Валеўка на сайце Radzima.org