Антан Берналак
А́нтан Бе́рналак (славацк.: Anton Bernolák; 3 кастрычніка 1762, вёска Сланіца — 15 студзеня 1813, Нове Замкі) — славацкі філолаг і каталіцкі святар. Першым кадыфікаваў літаратурную славацкую мову.
Антан Берналак | |
---|---|
славацк.: Anton Bernolák | |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1762[1][2] ці 4 кастрычніка 1762[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 студзеня 1813[1][4][…] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, каталіцкі святар, пісьменнік, філолаг |
Навуковая сфера | лінгвістыка |
Альма-матар | |
Вядомы як | Аўтар першай кадыфікацыі славацкай мовы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям'і земана-землеўладальніка на Орвае. Навучаўся ў 1774—1778 гг. у гімназіі ў Ружамберку, пазней у Браціславе, Трнаве і ўрэшце тэалогію ў Вене. У 1787 годзе скончыў навучанне ў семінарыі ў Браціславе. Працаваў сакратаром архібіскупа, пасля быў святаром у новых Замках. У 1787 годзе выдаў першую кнігу на славацкай мове, у 1790 годзе першую граматыку, заснаваную на заходнеславацкіх дыялектах.
Зноскі
- ↑ а б Anton Bernolák // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Anton Bernolák // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Bernolak, Anton von // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 1. — S. 331.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антан Берналак