Перайсьці да зьместу

Eschrichtiidae

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Eschrichtiidae
шэры кіт (Eschrichtius robustus)
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадПарнакапытныя (Artiodactyla)
ІнфраатрадКітападобныя (Cetacea)
СямействаEschrichtiidae
Бінамінальная намэнклятура
Eschrichtiidae
Ellerman & Morrison-Scott, 1951
Арэал
сучасны арэал

Eschrichtiidae (шэракітовыя) — сямейства клясы сысуноў, уключае 1 сучасны род і 1 сучасны від — шэры кіт (Eschrichtius robustus). Выкапныя Eschrichtiidae былі знойдзены ва ўсіх асноўных акіянічных басэйнах Паўночнага паўшар’я, і, як мяркуюць, сямейства ўзыходзіць да позьняга міяцэна. Сёньня шэрыя кіты ёсьць толькі ў паўночнай частцы Ціхага акіяна, але папуляцыя была і ў паўночнай частцы Атлантыкі, да знішчэння эўрапейскімі кітабойцамі тры стагоддзі таму.

Eschrichtiidae

  • род Eschrichtius
    • від шэры кіт (Eschrichtius robustus)
    • від †Eschrichtius akishimaensis
  • вымерлыя роды: †Archaeschrichtius, †Eschrichtioides і †Gricetoides