Улёф Пальмэ
Свэн Улёф Юакім Пальмэ (па-швэдзку: Sven Olof Joachim Palme, больш вядомы як Улёф Пальмэ, 30 студзеня 1927, Стакгольм — 28 лютага 1986, Стакгольм) — швэдзкі палітык, лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі Швэцыі з 1969 па 1986 і двойчы прэм’ер-міністар Швэцыі (з 14 кастрычніка 1969 году да 8 кастрычніка 1976 і з 8 кастрычніка 1982 г. да 28 лютага 1986).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1951 годзе скончыў Стакгольмскі ўнівэрсытэт. Прайшоў службу ў войску Швэцыі. Па адукацыі — юрыст і эканаміст; навучаўся ў Швэцыі і ЗША.
З жніўня 1944 году працаваў журналістам у газэце «Швэдзкая дзённая газэта» («Svenska Dagbladet»), цэнтральным друкаваным органе Кансэрватыўнай партыі Швэцыі.
Сябра Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Швэцыі (СДРПШ) з 1949 году. Актыўна ўдзельнічаў у Швэдзкім моладзевым руху. У 1953 годзе становіцца сакратаром тагачаснага прэм’ер-міністра Тагэ Эрляндэра. У 1958 годзе абіраецца ў Рыксдаг. У 1960-я гады займаў шэраг урадавых пасадаў: міністра без партфэлю (1963—1965), міністра транспарту (1965—1967), міністра асьветы і культуры (1967—1969). У 1969 годзе абіраецца старшынём СДРПШ.
У 1969—1976 гады — прэм’ер-міністар Швэцыі. Працягваў рэфарматарскі курс Эрляндэра, выступаў за спыненьне вайны ЗША ў Віетнаме.
У 1979—1980 гадах — старшыня Паўночнага савету.
Зь верасьня 1980 году ўзначальваў створаную ім міжнародную няўрадавую «Незалежную камісію па раззбраеньні і бяспецы» («Камісія Пальмэ»), якая распрацавала прапановы па стварэньні бязьядзернай зоны ў Цэнтральнай Эўропе і шэраг іншых рэкамэндацыяў для ААН.
З 1982 году ізноў прэм’ер-міністар Швэцыі.
Забойства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Улёф Пальмэ быў забіты ўвечары 28 лютага 1986 на вуліцы Свэавэген у цэнтры Стакгольму, калі ён разам з жонкай Лісбэт вяртаўся з кінатэатру дамоў. У забойстве палітыка быў абвінавачаны нейкі Крыстэр Пэтэрсан, аднак пазьней гэтыя абвінавачаньні былі зьняты: ён быў вызвалены й нават атрымаў кампэнсацыю ў памеры 300 000 кронаў. Справа аб забойстве Пальмэ не раскрыта дагэтуль.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г S Olof J Palme (шв.) — 1917.
- ^ а б в г Olof Palme // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б в г 19270130-0499 Palme, Sven Olof Joachim // Sveriges dödbok
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Palme i Vällingby, S Olof J // Two-Chamber Parliament 1867–1970. — 1985. — Т. 1. — С. 158.
- ^ а б https://books.google.se/books?id=kzcyEAAAQBAJ&pg=PT8&lpg=PT8&dq=%22olof+palme%22+%22Beskowska+skolan%22&source=bl&ots=Z1CCA_gUlk&sig=ACfU3U0z6EFX626TdgFEr72q5Sce4nv-JQ&hl=sv&sa=X&ved=2ahUKEwi0mpuL0Pf3AhXuSvEDHUvuA0sQ6AF6BAgUEAM#v=onepage&q=%22olof%20palme%22%20%22Beskowska%20skolan%22&f=false
- ^ а б Svea artilleriregementes församlings kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0005J/C/8 (1895-1927), bildid: 00025513_00072 — С. 68.
- ^ а б https://www.svt.se/nyheter/inrikes/nar-mordades-olof-palme
- ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Прамовы Уляфа Пальмэ (анг.) (ням.)