Трэці шлях (супольнасьць)
«Трэці шлях» — сеціўнае згуртаваньне беларускай моладзі лібэральнага кірунку, што імкнецца да ўсталяваньня народаўладзьдзя ў Беларусі пры дапамозе засьценнага ўплыву за мяжою.
У якасьці спосабу арганізацыі пры заснаваньні была абраная разьмеркаваная сеткавая структура, заснаваная на выкарыстаньні інфармацыйных тэхналёгіяў.
Пры заснаваньні, 21 жніўня 2004 году, налічвала 5 чалавек, сярод якіх былі магістранты зачыненага ў Менску Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, а таксама іх калегі. Акрамя зачыненьня ўнівэрсытэту, падставаю ўтварэньня паслужыла абвяшчэньне Аляксандрам Лукашэнкам супярэчнага Канстытуцыі рэфэрэндуму аб падаўжэньні сваіх прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў. У 2009 годзе мела сваіх прадстаўнікоў у Беларусі, ЗША, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Чэхіі, Швайцарыі, Швэцыі й Эстоніі[1].
Мэта, задачы й погляды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэта — мадэрнізаваньне Беларусі дзеля яе пасьпяховасьці й канкурэнтаздольнасьці на грунце лібэральных каштоўнасьцяў.
Задачы:
- утварэньне адзінага бачаньня будучыні Беларусі ў колах пасьпяховай беларускай моладзі, што мае скласьці эліту,
- стварэньне грамадзянскага руху з уплывовасьцю, дастатковаю для схіленьня дзяржаўнага ладу да разьвіцьця ў бок мэрытакратыі.
Погляды:
- Свабода асобы — права самастойна прымаць рашэньні,
- Адказнасьць — умова свабоды асобы,
- Прыватная ўласнасьць — аснова незалежнасьці асобы,
- Сьвядомая грамадзкая дзейнасьць — умова дабрабыту грамадзтва,
- Салідарнасьць — сумеснае сьцьвярджэньне й абарона супольных зацікаўленасьцяў,
- Разнастайнасьць — умова росквіту грамадзтва,
- Талерантнасьць — права на існаваньне разнастайных меркаваньняў, поглядаў і ладаў жыцьця,
- Дыялёг — аснова грамадзкай згоды,
- Сумленнасьць і адкрытасьць — прынцыпы існаваньня грамадзтва,
- Праца — умова самасьцьвярджэньня асобы й дабрабыту грамадзтва.
Прынцыпы:
- Ладжаньне дзейнасьці ад разуменьня свайго жаданьня да ўменьня яго ажыцьцявіць і скарыстаць вынік дасягненьня,
- Цярплівасьць у імкненьні да мэты,
- Памяркоўнасьць да іншых пры адначаснай патрабавальнасьці да сябе,
- Першаснасьць дапамогі ў ажыцьцяўленьні мэтаў іншых людзей перад яе пошукам зь іх боку,
- Дасягненьне посьпеху праз самапазнаньне й разьвіцьцё сваіх здольнасьцяў,
- Навучаньне з досьведу,
- Ініцыятыўнасьць — сродак пераадоленьня неспрыяльных абставінаў,
- Разуменьне значнасьці сваіх дзеяньняў,
- Пэўнасьць у сабе й сваёй дзейнасьці.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сайт (рас.)
- Жывы часопіс (рас.)
- ЛуНэт
- Мультклюб
- Бліжэй да сакавіка (I)(недаступная спасылка) (рас.)
- Любоў Лунёва. Расея адмовілася выдаць стваральніка мультфільмаў пра Лукашэнку(недаступная спасылка) // Радыё «Свабода». 29 сакавіка 2007
- Іна Студзінская. У Вашынгтоне праходзіць беларуская выстава «Мастацтва супраць дыктатуры»(недаступная спасылка) // Радыё «Свабода». 16 лютага 2009