Томас Кранмэр
Томас Кранмэр | |
Thomas Cranmer | |
Род дзейнасьці | Арцыбіспуп Кентэрбэрыйскі |
---|---|
Дата нараджэньня | 2 ліпеня 1489 |
Месца нараджэньня | Эслактан, Ангельшчына |
Дата сьмерці | 21 сакавіка 1556 |
Месца сьмерці | Оксфард, Ангельшчына |
Прычына сьмерці | спаленьне[d] |
Грамадзянства | ангелец |
Месца вучобы | |
Занятак | англіканскі сьвятар, тэоляг, кананіст, каталіцкі біскуп |
Месца працы | |
Бацька | Thomas Cranmer[d][3] |
Маці | Agnes Hatfield[d][3] |
Подпіс | |
Томас Кранмэр (па-ангельску: Thomas Cranmer; 2 ліпеня 1489, Эслактан, Ангельшчына — 21 сакавіка, 1556, Оксфард, Ангельшчына) — лідэр ангельскай Рэфармацыі й арцыбіскуп Кэнтэрбэрыйскі падчас панаваньня Генрыха VIII, Эдўарда VI, і на працягу кароткага часу, Марыі I. Ён дапамог зьдзейсьніць роспуст Генрыха й Кацярыны Арагонскай, у выніку чаго адбылося аддзяленьне ангельскай царквы ад Сьвятога Стальцу. Разам з Томасам Кромўэлам ён падтрымаў прынцып Акту аб супрэматыі, у якой кароль лічыўся сувэрэнам над царквой у ягоным каралеўстве.
У час знаходжаньня Кранмэра на пасадзе арцыбіскупа Кэнтэрбэрыйскага ён быў адказным за стварэньне першых дактрынальных і літургічных структураў рэфармаванай англіканскай царквы. У адпаведнасьці з правіламі Генрыха Кранмэр ня вырабіў шмат радыкальных пераменаў у царкве ў сувязі з барацьбой за ўладу паміж рэлігійнымі кансэрватарамі й рэфарматарамі. Тым ня менш, ён пасьпеў выдаць зборнік службаў «Exhortation and Litany».
Калі Эдўард уступіў на пасад, Кранмэр быў у стане садзейнічаць буйным рэформам. Ён напісаў і склаў першыя два выданьні «Кнігі агульных малітваў», поўнай літургіі для ангельскай царквы. З дапамогай некалькіх кантынэнтальных рэфарматараў, якім Томас даў прытулак, ён распрацаваў новыя дактрынальныя стандарты ў такіх галінах, як эўхарыстыя, сьвятарскі цэлібат, роля выяваў у месцах пакланеньня й шанаваньня сьвятых. Кранмэр апублікаваў новыя дактрыны праз «Малітоўнік», «Пропаведзі» й іншыя публікацыі.
Пасьля ўступленьня на сталец каталіцкай каралевы Марыі I Кранмэр быў арыштаваны па абвінавачваньні ў здрадзе й герэзіі. Зьяўляючыся зьняволеным на працягу двух гадоў і пад ціскам царкоўных уладаў, ён зрабіў некалькі пакаяньняў, аднак у дзень свайго пакараньня сьмерцю ён зьняў свае пакаяньні, не адвярнуўшыся ад прынцыпаў ангельскай Рэфармацыі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Томас Кранмэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Працы Томаса Кранмэра. Open Library. (анг.)
- The execution of Archbishop Thomas Cranmer (1556). EnglishHistory.net (анг.)
- Біяграфія Томаса Кранмэра. BBC (анг.)
- Letter from Cranmer on Henry VIII's divorce. Center for Medieval Studies (анг.)