Перайсьці да зьместу

Сіра Ісіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сіра Ісіі
石井 四郎
Сіра Ісіі ў 1932 годзе
Дата нараджэньня 25 чэрвеня 1892(1892-06-25)[1][2]
Месца нараджэньня Сібаяма, Японская імпэрыя
Дата сьмерці 9 кастрычніка 1959(1959-10-09)[1][2] (67 гадоў)
Месца сьмерці Токіё
Прычына сьмерці рак гартані[d]
Месца вучобы
Занятак лекар, мікрабіёляг, ваенны злачынец, катавальнік
Навуковая сфэра біялёгія
Месца працы Імпэратарская армія Японіі

Сіра Ісіі (25 чэрвеня 1892, Сібаяма9 кастрычніка 1959) — японскі мікрабіёляг, генэрал-лейтэнант Імпэратарскае арміі Японіі.

Нарадзіўся ў вёсцы Сібаяма, акруга Самбу, прэфэктура Ціба. Вывучаў мэдыцыну ў Імпэратарскім ўнівэрсытэце Кіёта. У 1922 годзе атрымаў прызначэньне ў 1-ы армейскі шпіталь і мэдыцынскую школу ў Токіё. Праз два гады перайшоў зваротна ў унівэрсытэт Кіёта. У 1928—1930 гадох ажыцьцявіў дасьледчую паездку ў заходнія краіны, дзе займаўся вывучэньнем эфэктаў біялягічнае й хімічнае зброі. Місія Сіра была прызнана надзвычай пасьпяховай, і неўзабаве ён трапіў пад патранат ваеннага міністра Садаа Аракі.

Дасьледаваньні біялягічнае зброі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1932 годзе Сіра пачаў экспэрымэнты зь біялягічнай зброяй у выглядзе сакрэтнага праекту японскае арміі ў крэпасьці Жонгма. У 1936 годзе ля Харбіна быў разгорнуты лягер Атрада 731. Дасьледаваньні былі засакрэчаныя, і для атводу вачэй атрад займаўся пошукамі ў галіне абеззаражаньня вады. 9 лютага 1939 году ў Токіё Сіра прачытаў лекцыю аб бактэрыялягічнай зброі ў вялікай канфэрэнц-зале ваеннага міністэрства. Таксама перад гледачамі была праведзена вівісэкцыя.

З 1940 году Сіра быў прызначаны начальнікам упраўленьня біялягічнае зброі Квантунскае арміі, таксама працаваў у бактэрыялягічным дэпартамэнце Ваенна-мэдыцынскае акадэміі. У 1942 годзе пачаліся выпрабаваньні бактэрыялягічнае зброі, для якіх выкарыстоўваліся кітайскія ваеннапалонныя й мірныя жыхары. Раўналежна атрадам 731 праводзіліся досьледы па заражэньню людзей з дапамогай розных мікраарганізмаў, правакаваліся аборты, сардэчныя прыступы, абмаражэньня. У 1942—1945 гадох Сіра быў галоўным ваенным лекарам 1-е японскае арміі.

У канцы Другое сусьветнае вайны быў арыштаваны амэрыканцамі, аднак у 1946 годзе атрымаў імунітэт у абмен на дадзеныя аб дасьледаваньнях біялягічнае зброі, заснаваных на экспэрымэнтах над людзьмі[3]. У выніку Сіра так і ня быў пакараным за ваенныя злачынствы. Паводле высказваньняў ягонае дачкі Харумі, Сіра памёр у Японіі ад раку горла[4]. Паводле іншых зьвесткаў, ён пераехаў у Мэрылэнд, дзе працягнуў свае дасьледаваньні[5].

  1. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1065059485 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ а б Bibliothèque nationale de France Shirō̄ Ishii // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ Gold, Hal. Unit 731 Testimony, Charles E Tuttle Co., 1996. P. 109.
  4. ^ Daughter’s Eye View of Lt. Gen Ishii, Chief of Devil’s Brigade, Japan Times, 29 August 1982
  5. ^ Drayton, Richard (May 10, 2005). «An Ethical Blank Cheque: British and US mythology about the second world war ignores our own crimes and legitimises Anglo-American war making». The Guardian. Retrieved June 4, 2009.
  • Barenblatt, Daniel. A Plague Upon Humanity: the Secret Genocide of Axis Japan’s Germ Warfare Operation, HarperCollins, 2004.
  • Gold, Hal. Unit 731 Testimony, Charles E Tuttle Co., 1996.
  • Williams, Peter. Unit 731: Japan’s Secret Biological Warfare in World War II, Free Press, 1989.
  • Harris, Sheldon H. Factories of Death: Japanese Biological Warfare 1932-45 and the American Cover-Up, Routledge, 1994.
  • Endicott, Stephen and Hagerman, Edward. The United States and Biological Warfare: Secrets from the Early Cold War and Korea, Indiana University Press, 1999.
  • Handelman, Stephen and Alibek, Ken. Biohazard: The Chilling True Story of the Largest Covert Biological Weapons Program in the World—Told from Inside by the Man Who Ran It, Random House, 1999.
  • Harris, Robert and Paxman, Jeremy. A Higher Form of Killing : The Secret History of Chemical and Biological Warfare, Random House, 2002.
  • Barnaby, Wendy. The Plague Makers: The Secret World of Biological Warfare, Frog Ltd, 1999.