Сяржант
Сяржа́нт — вайсковае ці спэцыяльнае званьне сяржанцкага саставу ва Ўзброеных Сілах, іншых войсках і вайсковых фармаваньнях Рэспублікі Беларусі і некаторых іншых краінаў. Рангам сяржант вышэйшы за малодшага сяржанта і ніжэйшы за старшага сяржанта.
Ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусі надаецца вайскоўцу, які да гэтага меў званьне малодшы сяржант, па заканчэньні выслугі дзевяць месяцаў у гэтым вайсковым званьні, калі ён займае пасаду, для якой штатам агадана вайсковае званьне сяржант ці больш высокае.
Перад вайсковым званьнем вайскоўца, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы дадаецца слова "гвардыі".
Вайсковае званьне рэзэрвіста дапаўняецца словам "рэзэрву".
Вайсковае званьне грамадзяніна, які складаецца ў запасе ці знаходзіцца ў адстаўцы, дапаўняецца адпаведна словамі „запасу“ ці „ў адстаўцы“.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)
- Закон Рэспублікі Беларусь пра воінскі абавязак і воінскую службу(недаступная спасылка)
- Палажэньне пра парадак праходжаньня вайсковай службы(недаступная спасылка)
|