Перайсьці да зьместу

Скідальскае паўстаньне (1939)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скідальскае паўстаньне
Дата: 17—20 верасьня 1939 (85 гадоў таму)
Месца: Скідаль
Прычына: апалячваньне пасьля Рыскага падзелу 1921 году
Вынік: Чырвоная армія вызваліла паўстанцаў
Тэрытарыяльныя
зьмены:
Чырвоная армія заняла Скідаль
Супернікі
Камуністычная партыя Заходняй БеларусіДзяржаўная паліцыя Польшчы і Польскае войска
Камандуючыя
М. Літвін
Колькасьць
231 чалавек100 жаўнераў і паліцыянтаў
Страты
31 забіты

Скі́дальскае паўста́ньне — антыпольскае выступленьне Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі 17—20 верасьня 1939 году ў мястэчку Скідаль.

Адбылося ў часе паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, якая знаходзілася пад уладай Польскай Рэспублікі пасьля Рыскага падзелу 1921 году.

17 верасьня 1939 году мясцовыя сябры Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі раззброілі польскіх вайскоўцаў і паліцыю ў Скідалі. Рэвалюцыйны камітэт Скідалю ў складзе 8 сябраў накіраваў ганцоў у ваколічныя вёскі, каб абвясьціць пра ўсталяваньне савецкай улады. У выніку да паўстанцаў далучыліся вяскоўцы. 18 верасьня з Горадні ў Скідаль накіравалі вайсковы эшалён, але паўстанцы перахапілі яго і забралі зброю. Польскіх вайскоўцаў паўстанцы адпусьцілі. Тады польскі добраахвотны атрад заняў Скідаль, а Рэвалюцыйны камітэт адступіў у лес. У Скідалі польскі добраахвотны атрад закатаваў 31 паўстанца. У ноч на 20 верасьня паўстанцы выйшлі зь лесу і рушылі з боем да Скідаля. Тым часам, у Скідаль накіравалі польскую коньніцу з артылерыяй. Палякі паланілі 200 скідзельцаў, якіх павялі да вёскі Котра на расстрэл. Па дарозе іх перапыніла частка Чырвонай арміі, якая вызваліла палонных[1].

У 1940 годзе савецкі суд асудзіў некалькі польскіх здушальнікаў Скідальскага паўстаньня[1].

  1. ^ а б Маргарыта Ўшкевіч. «Чым важны пасыл 17 верасьня? Нацыя хацела аб’яднацца» // Зьвязда : газэта. — 26 жніўня 2021. — № 164 (29533). — С. 6. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]