Рыбалоўства
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/48/Kochi_fishermen.jpg/250px-Kochi_fishermen.jpg)
Рыбалоўства — прыватная або прамысловая лоўля рыбы і іншых водных жывёлаў. Пад рыбалоўствам таксама разумеюць паляваньне на іншых водных жывёлаў — малюскаў, кальмараў, васьміногаў, марскіх чарапах, жабаў, ракападобных.
Цягам стагодзьдзяў рыбалоўства было ў чалавека адным з галоўных спосабаў здабыцьця ежы. Цяпер прамысловае рыбалоўства выкарыстоўвае сучасныя тэхналёгіі, а некаторыя віды рыбаў, малюскаў і ракападобных вырошчваюцца на спэцыяльных фэрмах. Асабістае рыбалоўства застаецца адной з самых улюбёных спосабаў бавіць час і папулярным відам спорту (гл. спартовае рыбалоўства).