Перайсьці да зьместу

Радзень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Radin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Rado + суфікс з элемэнтам -н- (-n-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Радзін, Рацін, Радэн
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Радзень»

Радзень (Радэн), Радзін, Рацін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Радзін або Рацін, пазьней Радэн (Radin[1], Rattin[1], Radden[2], Rhaden) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[4], германскага rad- 'рада'[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: данники на имя Ратина (20 кастрычніка 1500 году)[6]; под капланомъ его икаженскимъ людеи… а Ратиновича Юрка (1537 год)[7]; Jan Radin (2 сакавіка 1758 году)[8]; Edward Raden (1919—1939 гады)[9].

  • Ян Радзін — уласьнік зямлі ў ваколіцах Палангі на 1912 год[10]

Радзяневічы (Radzieniewicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[11].

Калінскія-Радзіновічы гербу Лук[12] — літоўскі шляхецкі род[13].

Радэн (Raden) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[14].

На 1906 год існавалі дзьве вёскі з назвай Рацінікі ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[15].

У гістарычнай Прусіі існуе вёска Раднікен.

  1. ^ а б Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 428.
  2. ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 348.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1207.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 560.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 21 (1536—1537). — Vilnius, 2019. P. 58.
  8. ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 35. — Вильна, 1910. С. 41.
  9. ^ Wykaz części majątków na Litwie Kowieńskiej w latach 1919—1939 w opracowaniu Jerzego Żenkiewicza pt. «Litwa na przestrzeni wieków i jej powiązania z Polską»
  10. ^ Землевладение в Курляндской губернии. — Митава, 1912. С. 227.
  11. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 389.
  12. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 305.
  13. ^ Uruski S. Rodzina, herbarz szlachty polskiej. T. 6. — Warszawa, 1909. S. 156.
  14. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 552.
  15. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 343.