Павал I
Павал I | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 20 верасьня (1 кастрычніка) 1754[1][2][3], |
Памёр | 11 (23) сакавіка 1801[2][5] (46 гадоў) або 12 (24) сакавіка 1801[5][2][3] (46 гадоў), |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Аляксандар I Раманаў, Канстанцін Паўлавіч[d][6], Мікалай I, Аляксандра Паўлаўна[d], Алена Паўлаўна[d], Марыя Паўлаўна[d], Кацярына Паўлаўна[d], Вольга Паўлаўна[d], Ганна Паўлаўна Раманава[d], Міхаіл Паўлавіч[d], Сямён Афанасьевіч Вялікі[d], Марфа Паўлаўна Мусінава-Юр’ева[d] і неназваны сын Раманаў[d][7] |
Дынастыя | Гальштэйн-Готарп-Раманавы[d] |
Сужэнец | Натальля Аляксееўна[d] і Марыя Фёдараўна[d] |
Бацька | Пётар III |
Маці | Кацярына II |
Узнагароды | |
Подпіс |
Павал Пятровіч (1 кастрычніка [ст. ст. 20 верасьня] 1754, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя — 24 сакавіка [ст. ст. 12 сакавіка] 1801, Санкт-Пецярбург) — імпэратар Расейскай імпэрыі (1796—1801) з дынастыі Раманавых, сын Пятра III Фёдаравіча і Кацярыны II Аляксееўны.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхоўваўся ізалявана ад бацькоў пры двары сваёй бабулі Лізаветы, якая жадала зрабіць яго спадчыннікам замест Пятра III. Зь дзяцінства адрозьніваючыся слабым здароўем рос вельмі нэрвовым, уразьлівым і надмерна запальчывым, падазроным да навакольных яго людзям. З 1783 г. жыў у Гатчыне, дзе меў свой двор і невялікую армію. У 1794 г. Кацярына II вырашыла адхіліць свайго сына ад трона і перадаць яго старэйшаму ўнуку Аляксандру Паўлавічу, але сустрэла процідзеяньне з боку вышэйшых дзяржаўных саноўнікаў ды яе сьмерць 6 лістапада 1796 г. перашкодзіла гэтаму. У 1796 г. наведаў Койданаў. З гэтай нагоды ў сядзібным палацы магнатаў Радзівілаў быў дадзены ўрачысты абед.
Стаўшы імпэратарам пачаў з ломкі ўсіх парадкаў кацярынінскага праўленьня: пераймяноўваліся гарады, амніставаліся вязьні, у тым ліку удзельнікі паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі, скарачалася колькасьць губэрняў. Указам ад 12 сьнежня 1796 г. Полацкая і Магілёўская губэрні аб’ядноўваліся ў Беларускую з цэнтрам у Віцебску, а Віцебская і Слонімская ў Літоўскую з цэнтрам у Вільні. Пацьвердзіў кіраваньне і судаводзтва на былых землях ВКЛ на аснове Статуту ВКЛ 1588 году. З 1799 г. у Беларускай, Менскай ды Літоўскай губэрнях уводзілася пасада фіскалаў, якім ставілася ў абавязак «выведваць аб усялякіх злоўжываньнях улады і маўклівым уціску абывацеляў». Заканадаўча зацьвердзіў прынцып пераходу прастола па праве першародзтва па мужчынскай лініі. Праводзіў курс на ўзмацненьне рэжыму асабістай ўлады, а парадкі, заведзеныя ў Гатчыне, былі перанесеныя на ўсё расейскае войска. Асьцерагаючыся распаўсюджваньні ў Расеі ідэй Францускай рэвалюцыі забараніў выезд маладых людзей за мяжу на вучобу, быў цалкам забаронены імпарт кніг, ажна да нотаў, зачыненыя друкарні.
Быў прыхільнікам каталіцкай царквы і прыпыніў пачаты Кацярынай ІІ перавод уніятаў у праваслаўе ды нават прапанаваў рымскаму папу, зьневажанаму рэвалюцыянэрамі Францыі перасяліцца ў Расейскую імпэрыю. Даў прытулак у Расейскай імпэрыі Мальтыйскаму ордэну, прыняўшы статут Вялікага Магістра і пратэктары ордэна. Ордэнская сыстэма Расейскай імпэрыі ды Мальтыйскага Ордэна былі часткова інтэграваныя.
Зьнешняя палітыка адрозьнівалася непасьлядоўнасьцю. У 1798 г. Расейская імпэрыя ўвайшла ў антыфранцускую кааліцыю зь Вялікабрытаніяй, Аўстрыяй, Турэччынай, Каралеўствам абедзьвюх Сыцыліяў. Па патрабаваньні саюзьнікаў галоўнакамандуючым расейскімі войскамі быў прызначаны А. Сувораў. Аднак ужо ў кастрычніку 1798 г. Расея разарвала зьвяз з Аўстрыяй ды адклікала свае войскі з Эўропы. У 1800 г. заключыў пагадненьне з Н. Банапартам, якога пасьля перавароту 18 брумэра 1799 г. не лічыў больш рэвалюцыянэрам.
Быў двойчы жанаты. У 1773, не дасягнуўшы і 20 гадоў, ажаніўся зь гесэн-дармштатскай прынцэсай Вільгельмінай (у праваслаўі — Натальлляй Аляксееўнай), але праз тры гады яна памерла падчас родаў, і ў тым жа 1776 Павел ажаніўся другасна, з прынцэсай Сафіяй-Дарацеяй (у праваслаўі — Марыяй Фёдараўнай), ад якой меў 4 сыноў і 6 дачак, зь якіх імпэратарамі былі Аляксандар I ды Мікалай I.
Быў задушаны ва ўласнай спальні ў выніку палацавага перавароту, а да ўлады прыведзены ягоны сын Аляксандар I.
Незадоўга перад сваім забойствам паслаў войска Данское ў паход на Індыю, які быў адменены адразу пасьля ягонай сьмерці.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Павел I (рас.) // Русский биографический словарь / под ред. А. А. Половцов — СПб: 1902. — Т. 13. — С. 4—64.
- ^ а б в г д е ё ж з Paul I. (анг.) // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 20. — P. 957.
- ^ а б в г д е Исаев Ю. Н. Чувашская энциклопедия (рас.) — Чувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2
- ^ а б в г д е Павел I (российский император) // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б в г д е ПАВЕЛ I // Большая российская энциклопедия (рас.) — Москва: Большая российская энциклопедия, 2004. — Т. 25. — С. 11—14.
- ^ Мякотин В. А. Константин Павлович (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XVI. — С. 74—75.
- ^ Lundy D. R. Pavel I Petrovich Romanov, Tsar of Russia // The Peerage (анг.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Павел І. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. VII. Мінск. 1973. С. 586—587.
- Пазняк С. Павел І. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1999. С. 363.
- Павел І. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 11. Мінск. 2000. С. 463.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
- Нарадзіліся 1 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1754 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 23 сакавіка
- Памерлі ў 1801 годзе
- Памерлі 24 сакавіка
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя ў Петрапаўлаўскім саборы
- Кавалеры ордэна Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага
- Кавалеры ордэна Сьвятога Ўладзімера 1 ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры ордэна Сэрафімаў
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла (Польшча)
- Кавалеры ордэна Сьвятога Яна Ерусалімскага (Расея)
- Імпэратары Расеі
- Раманавы