Нітранскі край
Нітранскі край | |
Nitriansky kraj | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Славаччына |
Статус | край Славаччыны[d] |
Уваходзіць у | Заходняя Славаччына[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Нітра |
Дата ўтварэньня | 24 ліпеня 1996 |
Кіраўнік | Branislav Becík[d][1] |
Насельніцтва (2008) | 706 375 чал |
Плошча | 6343,4 км² |
Месцазнаходжаньне Нітранскага краю | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | SK-NI |
Тэлефонны код | 421 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ні́транскі край (па-славацку: Nitriansky kraj) — адзін з васьмі краёў Славаччыны з адміністрацыйным цэнтрам у Нітры.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэгіён разьмешчаны на паўднёвым захадзе Славаччыны, большай часткай ва ўсходняй Дунайскай нізіне. Край падзелены на два субрэгіёны: Дунайская раўніна й Жытны востраў на поўдні краю ды Дунайскае ўзвышша на поўначы, ўсходзе й цэнтры. На тэрыторыі рэгіёну знаходзяцца наступныя горныя масівы: Поваскі Інавец на паўночным захадзе, Трыбеч на поўнач ад Нітры, Погранскі Інавец на паўночным усходзе ды Шцьяўніцкія горы на ўсходзе. Галоўныя рэкі рэгіёну — Дунай на поўдні, Ваг на паўднёвым захадзе, Нітра ў заходняй і цэнтральнай частках, Грон на ўсходзе і Іпель на паўднёвым усходзе.
Нітранскі край мяжуе з Трэнчынскім краем на поўначы, Банскабыстрыцкім краем на ўсходзе, Вугоршчынай на паўднёвым усходзе, поўдні й паўднёвым захадзе ды Трнаўскім краем на захадзе.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шчыльнасьць насельніцтва краю складае 113 чалавек на км², што блізка да сярэднеславацкага паказьніка ў 110 на км². Найвялікшыя месты краю — Нітра, Комарна, Новэ Замкі й Левіцэ. Паводле перапісу 2001 году, насельніцтва краю склала 713 422 чалавекі, большасьць зь якіх назвалі сябе славакамі (68,3%), аднак значная колькасьць у рэгіёне вугорцаў — 27,6%, а таксама невялікая колькасьць чэхаў ды цыганоў[2].