Нікола Карабатыч
Нікола Карабатыч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 красавіка 1984 (40 гадоў) Ніш, СФР Югаславія | |
Рост | 196 см | |
Вага | 102 кг | |
Пазыцыя | левы/цэнтральны гульнёвы | |
Моладзевыя клюбы | ||
|
| |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
|
| |
Зборныя | ||
2002—2024 | Францыя | 365 (1303) |
Спартовыя ўзнагароды | ||
Алімпійскія гульні | ||
Золата | Пэкін-2008 | Зборная |
Золата | Лёндан-2012 | Зборная |
Золата | Токіё-2020 | Зборная |
Срэбра | Рыё-дэ-Жанэйра-2016 | Зборная |
Чэмпіянаты сьвету | ||
Золата | Харватыя-2009 | Зборная |
Золата | Швэцыя-2011 | Зборная |
Золата | Катар-2015 | Зборная |
Золата | Францыя-2017 | Зборная |
Срэбра | Польшча/Швэцыя-2023 | Зборная |
Бронза | Партугалія-2003 | Зборная |
Бронза | Туніс-2005 | Зборная |
Бронза | Данія/Швэцыя-2019 | Зборная |
Чэмпіянаты Эўропы | ||
Золата | Швайцарыя-2006 | Зборная |
Золата | Аўстрыя-2010 | Зборная |
Золата | Данія-2014 | Зборная |
Бронза | Нарвэгія-2008 | Зборная |
Бронза | Харватыя-2018 | Зборная |
Ніко́ла Караба́тыч (па-сэрбску: Никола Карабатић, па-француску: Nikola Karabatić; нар. 11 красавіка 1984 году, Ніш, Сацыялістычная рэспубліка Сэрбія, Сацыялістычная Фэдэратыўная Рэспубліка Югаславія) — францускі гандбаліст харвацка-сэрбскага паходжаньня. Трохразовы алімпійскі чэмпіён (2008, 2012 і 2020), чатырохразовы чэмпіён сьвету (2009, 2011, 2015 і 2017) і трохразовы чэмпіён Эўропы (2006, 2010 і 2014) у складзе зборнай Францыі. Тройчы прызнаны найлепшым гульцом сьвету (2007, 2014 і 2016).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нікола Карабатыч нарадзіўся ў Нішы ў сям’і харвата і сэрбкі. Бацька, Бранка Карабатыч, таксама прафэсійны гандбаліст[1][2][3], гуляў за «Жалезьнічар Ніш», дзе пазнаёміўся з будучай жонкай Радмілай[4]. Калі Ніколу было 3 з паловай гады, сям’я пераехала ў Францыю, дзе Бранка атрымаў працу трэнэра. У Францыі ў Ніколы нарадзіўся брат Лука[2].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прафэсійная кар’ера Карабатыча пачалася ў 2000 у францускім топ-клюбе «Манпэлье», зь якім ён станавіўся чэмпіёнам у 2002, 2003, 2004, 2005 роках і пераможцам Лігі чэмпіёнаў у 2003. У 2006, 2007 і 2008 Нікола Карабатыч станавіўся чэмпіёнам Нямеччыны ў складзе «Кілю», зь якім таксама перамог у Лізе чэмпіёнаў у 2007 року. У 2009 ён вярнуўся ў «Манпэлье» і заваяваў яшчэ тры чэмпіёнскія тытулы (2010, 2011, 2012). У лютым — чэрвені 2013 выступаў за «Пэі д’Э», цяпер гуляе ў гішпанскай «Барсэлёне».
У складзе францускай зборнай тройчы станавіўся чэмпіёнам Эўропы (2006, 2010 і 2014) і Алімпійскіх гульняў (2008, 2012, 2020), а таксама чатыры разы здабываў тытул чэмпіёна сьвету (2009, 2011, 2015 і 2017). На ЧЭ-2004 і ЧЭ-2007 уваходзіў у сымбалічную зборную «ўсіх зорак», у 2014 быў прызнаны найкаштоўнейшым гульцом чэмпіянату.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ SVI SMO NAVIJALI ZA NAŠU HRVATSKU , Slobodna Dalmacija, July 21, 2003
- ^ а б https://web.archive.org/web/20180125015854/http://www.glassrpske.com/sport/republika_srpska/Nikola-Karabatic-Zelim-zlato-u-rodnom-Nisu/52535.html
- ^ http://www.youtube.com/watch?v=Uowbgsk-TaM
- ^ Код куће говоримо само српски , Ilustrovana Politika, January 22, 2009
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына
- Профіль (фр.) на бачыне Францускай гандбольнай фэдэрацыі
- Профіль (анг.) на бачыне «Барсэлёны»
- Нарадзіліся 11 красавіка
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Нішы
- Францускія гандбалісты
- Гандбалісты зборнай Францыі
- Францускія гандбалісты і гандбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году
- Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году
- Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году
- Гандбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году
- Гандбалісты і гандбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году
- Францускія алімпійскія чэмпіёны
- Алімпійскія чэмпіёны па гандболе
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году
- Чэмпіёны сьвету па гандболе
- Чэмпіёны Эўропы па гандболе
- Гандбалісты клюбу «Манпэлье»
- Гандбалісты клюбу «Кіль»
- Гандбалісты клюбу «Пэі д’Э» Экс-ан-Праванс
- Гандбалісты клюбу «Барсэлёна»
- Гандбалісты клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» Парыж
- Югаслаўскія эмігранты
- Францускія імігранты
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёну