Марсэлу Віейра
Марсэлу | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 траўня 1988[1][2][3] (36 гадоў) | |
Рост | 174 см[4] | |
Вага | 80 кг[4] | |
Пазыцыя | задні абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Флумінэнсі | |
Нумар | 12 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2007 2007—2022 2022—2023 2023— |
Флумінэнсі Рэал Мадрыд Алімпіякос Пірэй Флумінэнсі |
30 (6) 386 (26) 5 (0) 32 (2) |
Зборныя | ||
2006—2018 | Бразылія | 58 (6) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Марсэлу Віейра да Сылва Жуніёр (па-партугальску: Marcelo Vieira da Silva Júnior; нар. 12 траўня 1988 году, Рыю-дэ-Жанэйру, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, абаронца клюбу «Флумінэнсі» і былы гулец нацыянальнай зборнай Бразыліі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Марсэлу пачынаў кар’еру ў футзале, аднак у 13 гадоў ён далучыўся да акадэміі футбольнага клюбу «Флумінэнсі», у складзе якога дэбютаваў у 2005 годзе.
Марсэлу ўвайшоў у склад мадрыдзкага «Рэалу» падчас студзеньскага трансфэрнага вакна ў 2007 годзе. Па прыбыцьці прэзыдэнт каралеўскага клюбу Рамон Кальдэрон сказаў, што малады гулец вельмі важны для клюбу. Многія гледачы віталі яго як патэнцыйнага пераемніка Рабэрту Карласа на левым флянзе абароны. Дэбютаваў футбаліст 7 студзеня 2007 году, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Дэпартыва», дзе «сьметанковыя» трывалі паразу зь лікам 0:2[5]. 14 красавіка 2007 году трэнэр мадрыдцаў Фабіё Капэльлё ўпершыню выпусьціў гульца ў стартавым складзе ў матчы супраць «Расінгу», аднак і ў гэтым матчы «Рэал» трываў паразу зь лікам 1:2.
У сэзоне 2007—2008 гадоў Марсэлу правёў амаль усе матчы клюбу пад кіраўніцтвам Бэрнда Шустэра. Ягоныя здольнасьці, хуткасьць па полі, гульня ў нападзе і надзейная гульня ў абароне дазволіла яму стаць вельмі важным гульцом для «Рэалу». Аднак ужо 2009 год стаў для гульца няўдалым, бо новы трэнэр клюбу Хуандэ Рамас больш давяраў месца ў складзе аргентынцу Габрыелю Гайнцэ. Пасьля сыходу трэнэра, Марсэлу зноўку пачаў выходзіць у пачатковым складзе.
У 2012 годзе трапіў у сымбалічную зборную сьвету[6]
Аўтар аднаго з галоў у фінале Лігі Чэмпіёнаў 2014 году[7].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Марсэлу забіў гол у сваім дэбютным матчы супраць зборнай Ўэйлзу, матч скончыўся перамогай зборнай Бразыліі зь лікам 2:0.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2007, 2008, 2012, 2017, 2020, 2022
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2011, 2014
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2008, 2012, 2017, 2020, 2022
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2014, 2016, 2017, 2018, 2022
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2014, 2016, 2017
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2014, 2016, 2017, 2018
«Флумінэнсі»:
- Чэмпіён штату Рыю-дэ-Жанэйру: 2023
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2023
Бразылія:
- Бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў: 2008
- Срэбраны прызэр Алімпійскіх гульняў: 2012
- Пераможца Кубка канфэдэрацыяў: 2013
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Marcelo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в MARCELO viera da silva junior // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Marcelo Vieira da Silva Júnior // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б в г https://www.realmadrid.com/futbol/plantilla/marcelo-vieira-da-silva
- ^ Deportivo v Real Madrid – 7th January 2007. Sky Sports.
- ^ Ліянэль Месі чацверты раз запар атрымаў «Залаты мяч». Наша Ніва (7 студзеня 2013).
- ^ «Рэал» — пераможца Лігі чэмпіёнаў, дзясяты раз. Наша Ніва (25 мая 2014).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Рэалу»
- Статыстыка на National Football Teams
- Нарадзіліся 12 траўня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Рыю-дэ-Жанэйру
- Бразыльскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Бразыліі
- Бразыльскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году
- Футбалісты клюбу «Флумінэнсі» Рыю-дэ-Жанэйру
- Футбалісты клюбу «Рэал» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Алімпіякос» Пірэй