Перайсьці да зьместу

Марат Ізмайлаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марат Ізмайлаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 верасьня 1982(1982-09-21)[1][2][3] (42 гады)
Рост 172 см
Вага 66 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2008
2007—2008
2008—2013
2013—2015
2014
2014—2015
2016—2017
2017
Лякаматыў Масква
Спортынг (арэнда)
Спортынг
Порту
Габала (арэнда)
Краснадар (арэнда)
Краснадар
Арарат Масква
124 (20)
23 (4)
58 (9)
13 (1)
14 (1)
22 (1)
7 (1)
4 (2)
Зборныя
2001—2012 Расея 35 (2)

Марат Ізмайлаў (па-расейску: Марат Измайлов, па-татарску: Marat İzmailev; нарадзіўся 21 верасьня 1982 году, Масква, СССР) — былы расейскі футбаліст, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Расеі. Вядомы дзякуючы вступам за маскоўскі «Лякаматыў» і лісабонскі «Спортынг». Мае татарскае паходжаньне.

Увесну 2000 году стаў гульцом маскоўскага «Лякаматыва» й дэбютаваў у аснове ў кастрычніку таго ж году, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць ЦСКА. У чэрвені 2001 году разам з клюбам атрымаў перамогу ў Кубку Расеі, адзначыўшыся галявой перадачай у фінальным матчы, дзе «Лякаматыў» перагуляў махачкалінскі «Анжы» ў сэрыі пэнальці. У 2002 і 2004 гадох станавіўся чэмпіёнам Расеі, а ў наступныя сэзоны чаргаваў выдатную гульню й цяжкія траўмы.

У 2007 годзе пераехаў у лісабонскі «Спортынг» на правах арэнды. У Партугаліі паказваў больш упэўненую й якасную гульню, у выніку, па заканчэньні сэзону партугальскі клюб выкупіў ягоны трансфэр. У ліпені 2010 году атрымаў траўму на летнім зборы «Спортынгу» ў Францыі, з-за якой быў вымушаны пакінуць збор[4].

У партугальскім клюбе Марат правёў шмат добрых сэзонаў, стаўшы ўлюбёнцам заўзятараў клюбу.

8 студзеня 2013 году Ізмайлаў афіцыйна стаў гульцом «Порту», падпісаўшы кантракт на 2,5 году з магчымасьцю падаўжэньня яшчэ на год[5]. Дэбютаваў за новы клюб 13 студзеня ў матчы супраць «Бэнфікі», выйшаўшы на замену на 75 хвіліне сустрэчы пры ліку 2:2[6].

У 2014 годзе 31-гадовы хаўбэк перайшоў у азэрбайджанскую каманду «Габала» на правах арэнды, якую ўзначальваў Юры Сёмін, пад кіраўніцтвам якога Ізмайлаў гуляў у «Лякаматыве» й зборнай Расеі. У ліпені 2014 году расейскі футбольны клюб «Краснадар» абвесьціў аб пераходзе Ізмайлава ў свой склад на ўмовах гадавой арэнды з правам падаўжэньня пагадненьня[7]. 14 жніўня ў матчы трэцяга тура чэмпіянату Расеі супраць маскоўскага «Спартаку» забіў першы мяч за «Краснадар».

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Свае першыя выклікі ў склад нацыянальнай каманды Марат атрымаў ў 2001 годзе. За нацыянальную зборную Расеі гуляў на чэмпіянаце сьвету 2002 году й чэмпіянаце Эўропы 2004 году, пасьля чаго доўгі час не запрашаўся ў зборную. 25 траўня 2012 году пасьля 6-гадовага перапынку Марат зьявіўся на полі ў таварыскім матчы супраць зборнай Уругваю, у рамках падрыхтоўкі Расеі да чэмпіянату Эўропы 2012 году[8]. На Эўра-2012 Марат выйшаў у матчы супраць зборнай Польшчы, замяніўшы на 79-й хвіліне Алана Дзагоева, таксама Ізмайлаў гуляў у матчы супраць зборнай Грэцыі.

«Лякаматыў»:

«Спортынг»:

«Порту»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марат Ізмайлаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў