Мапэт-шоў
Мапэт-шоў (па-ангельску: The Muppet Show; дакладны пераклад — «Шоў мапэтаў») — тэлевізійны сэрыял, зроблены ў выглядзе тэатру-кабарэ з удзелам лялек-мапэтаў і запрошанай зоркі (чалавек). Быў створаны ў 1976 годзе лялечным майстрам і рэжысэрам Джымам Гэнсанам. Скончыў сваё існаваньне ў 1981 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1969 годзе малады амбіцыйны актор і майстар-лялечнік Джым Гэнсан распачаў працу ў тэлевізійным пазнавальным праекце «Вуліца Сэзам». Але зь цягам часу рамкі працы для маленькіх дзяцей сталі для яго занадта малымі й ён задумаўся аб стварэньні праґрамы якая была б аднолькава цікавая для прадстаўнікоў усіх катэгорыяў гледачоў. Нават былі створаныя дзьве пілётныя сэрыі. Але кіраўніцтва каналу CBS, вырашыўшы дарэмна не рызыкаваць, паставіла шоў у этэр з ранку ў 7:30, у час, які быў звычайна аддадзены рэгіянальным філіям каналу, таму мапэты амаль нікога не зацікавілі.
Але адным зь нешматлікіх аматараў «Мапэт-шоў» быў сэр Лю Грэйд, кіраўнік ангельскай тэлекампаніі ATV. Ён узяў Гэнсана пад сваю апеку, запрасіў яго ў Брытанію дзеля стварэньня шоў, знайшоў выхад на кампанію «ITV Інтэртэйнмант», якая стала прадаваць прадукцыю Гэтсана на сусьветны тэлерынак. Грэйд таксама прапанаваў ідэю, якая стала адмэтнай рысаю «Мапэт-шоў»: запрашэньне ў госьці зорак (вядомых актораў тэатру й кіно, сьпевакоў, музыкаў), над якімі, альбо з удзелам якіх прапанавалася жартаваць і зьдзеквацца з дапамогай мапэтаў.
Але празь некаторы час фармат тэле-шоў перастаў задавальняць Гэнсана і ён спачатку ў якасьці экспэрымэнту, а пасьля сур’ёзна пачаў ствараць мастацкае кіно з удзелам мапэтаў. У 1981 годзе «Мапэт-шоў» закрылася.
Мапэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўныя пэрсанажы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кэрміт (Kermit the Frog) — рэжысэр, гаспадар і канфэрансье шоў
- Спадарыня Піґі (Miss Piggy) — глямурная сьвінка, мроячая аб уласнае зорнасьці й каханьні Кэрміта. Супэрзорка сэрыялу «Сьвіньні ў космасе» (Pigs in Space)
- Скутэр (Scooter) — асыстэнт Кэрміта й пляменьнік гаспадара тэатру, у якім праходзіць шоў
- Ґонза (Gonzo) — апэратар, неадэкватная істота, артыст шоў, усебаковы псыхапат. Безадказна закаханы ў Піґі.
- Фозі (Fozzie Bear) — слабога таленту камічны мядзьведзь. Неафіцыйна другі пэрсанаж, пасьля Кэрміту. Зорка сэрыялу «Мядзьведжы патруль» (Bear On Patrol).
- Доктар Бансэн (Dr. Bunsen Honeydew) — кіраўнік мапэт-лябараторыі. Вучоны й вынаходнік.
- Бікэр (Beaker) — асыстэнт і галоўны лябараторны пацук доктара Бансэна
- Доктар Тыз (Dr. Teeth) — лідэр і клявішнік супэр-гіпэр-ультра крутога гурту «Доктар Тыз і электрычны мэйхэм»
- Сэржант Флёйд Пэпэр (Sgt. Floyd Pepper) — басыст і харызматычная асоба з гурту доктара Тыза
- Рольф (Rowlf the Dog) — піяніст, які зрывае дахі сваёй ігрой
- Джэніс (Janice) — гіпанутая чыкса, лідэр-ґітарыстка бэнду. Аб’ект паўсюднага кадражу Флёйду.
- Зьвер (Animal) — дзікі й неадэкватны бубнач гурту
- Зут (Zoot) — саксафаніст з гурту доктара Тыза, які заўсёды сьпіць
- Ліпс (Lips) — трубач гурту
- Статлер і Вальдорф (Statler & Waldorf) — два дурныя і даўно зьехаўшыя з глузду старыя, якія прыходзяць на кожнае шоў, толькі дзеля таго, каб яго крытыкаваць
Дапаможныя пэрсанажы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Швэдзкі кухар (The Swedish Chef) — пародыя на шматлікія кулінарныя шоў. Дзядзька размаўляючы на (быццам) швэдзкае мове й гатуючы ежу незусім прыстасаваную для спажытку, кшталту жывога кураня.
- Сэм, Лысы амэрыканскі арол (Sam the (American Bald) Eagle) — зануда, амэрыканскі зьверхпатрыёт і саманазваны цэнзар Шоў.
- Дыктар Мапэт-навінаў (The Muppet newscaster) — пэрсанаж чытаючы кароткія анонсы здарэньняў у якія часам сам жа праз імгненьне трапляе.
- Лінк Сьвінапульс (Link Hogthrob) — Бессьмяротны, але й бязмозглы парсюк. Капітан зоркалёту «Сьвінячы шлях» (Swinetrek). Зорка сэрыялаў «Сьвіньні ў космасе» ды «Мядзьведжы патруль»
- Доктар Юліюс Чужакумпяк (Dr. Julius Strangepork) — вайскова-касьмічны доктар, афіцэр зоркалёту «Сьвінячы шлях». Гэрой сэрыялу «Сьвіньні ў космасе»
- Звар’яцелы Гары (Crazy Harry) — піратэхнік і экспэрт па бомбах. Празьмерны аматар усялякіх выбухаў.
- Лятаючыя браты Цукіні (The Flying Zucchini Brothers) — гурт акрабатаў і паветраных гімнастаў, вядомыя сваімі стрэламі жывымі істотамі з гарматы.
- Дзядзечка Мерцьвяк (Uncle Deadly) — фантом «Мапэт шоў». Злы пэрсанаж, які валэндаецца па будынку тэатру дзе праходзіць Шоў і адчасу дэманструе сябе.
- Іншыя асобы — лялькі, якія ня граюць асаблівых роляў, альбо створаныя на адно ці два шоў.
Акторы-кіраўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Джым Гэнсан (1936—1990) — аўтар і майстар усіх мапэтаў. У Шоў кіраваў Кэрмітам, Швэдзкім Кухарам, Рольфам, Доктарам Цізам, Вальдорфам, Дыктарам Навінаў, Капітанам Лінкам Сьвінапульсам. У 1980-е гады сышоў у рэжысуру й больш кіраваньнем лялек не займаўся.
- Фрэнк Оз (Frank Oz) сапраўднае імя Рычард Фрэнк Азновіч (Richard Frank Oznowicz ) — даўні паплечнік Гэнсана яшчэ па «Вуліцы Сэзам». Лялечнік, актор, рэжысэр, агучваў джэдая Ёду ў эпапэі «Зорныя Бойкі» Star Wars. У Шоў адказваў за Піґі, Фозі, рукі Швэдзкага Кухара, Амэрыканскага арла Сэма, Зьвера, аднаго з братоў Сучыні.
- Джэры Нэльсан (Jerry Nelson) поўнае імя Джэром Нэльсан (Jerome Nelson) — актор-лялечнік. Кіраваў Флёйда Пэпэрсам, Доктарам Юліюсам Чужакумпяком, Дзядзечкай Мерцьвяком, Звар’яцелым Гары, адным з братоў Сучыні, пасьля сьмерці Рычарда Ганта ўзяўся кіраваць Статлерам.
- Рычард Гант (Richard Hunt;1951-1992) — актор-лялечнік. Кіраўнік Скутэра, Бікэра, Статлера, Джэніс, аднаго з братоў Сучыні й іншых мапэтаў.
- Дэйв Ґоэльз (Dave Goelz) — актор-лялечнік. Кіраўнік Ґонзы, Доктара Бансэна, Зута, аднаго з братоў Сучыні й г.д.
- Стыў Вітмайр (Steve Whitmire) — актор-лялечнік. Кіраўнік Ліпса й разнастайных дадатковых мапэтаў. Пасьля сыходу Джыма Гэнсана ў рэжысуру, атрымаў у спадчыну Кэрміта. А пасьля скону Ганта Бікэра.
- Люіза Ґольд (Louise Gold) — сьпявачка й акторка-лялечніца. У Шоў кіравала дадатковымі пэрсанажамі.
- Кэці Мулен (Kathy Mullen) поўнае імя Кэтрын Мулен (Kathryn Mullen) — акторка, лялечніца, рэжысорка галасоў, акторка агучваньня. Агучвала дадатковыя пэрсанажы.
- Эрэн Оскар (Eren Ozker; 1948—1993) — акторка й лялечніца. Працавала ў Шоў у першым сэзоне, была першай кіраўніцай Джэніс і разнастайнымі дадатковымі пэрсанажамі.
- Джон Лаўлэдзі (John Lovelady) — актор-лялечнік. Працаваў у Шоў у першым сэзоне. Быў першым кіраўніком Звар’яцелага Гары.
Запрошаныя зоркі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы сэзон
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
Другі сэзон
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
Трэці сэзон
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
Чацьверты сэзон
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
|
Пяты сэзон
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
|
Мапэцяняты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Muppet Babies (у пракаце СССР ішоў, як «Куколки-малышки») — анімацыйны сэрыял студыі Джыма Гэнсана, у якім ідзе гаворка аб дзіцінстве асноўных мапэтаў Кэрміта, Піґі, Ґонзы, Фозі, Рольфа, Зьвера, Скутэра, Бансана, Бікэра. У сэрыяле таксама сустракаюца маладыя Статлер і Вальдорф й дадатковыя пэрсанажы: сястра-блізьнюк Скутэра — Скітэр і няня мапэтаў. Нягледзячы на апеку няні мапэты, паўсюдна трапляюць у разнастайныя прыгоды. Адметная рыса «Мапэцянятаў» — сьвет паказаны, нібы з пункту гледжаньня дзяцей, ад дарослых застаюцца толькі ногі й галасы. Фільм зьняты як маляваная анімацыя, з выяўнымі цытатамі з мастацкага й дакумэнтальнага кіно.
Здымачны гурт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Стваральнік: Джым Гэнсан
- Рэжысэры: Джон Ґібс (John Gibbs) і Боб Рычардсан (Bob Richardson)
- Сцэнарысты: Джым Гэнсан, Кацярына Лоўрэнс (Katherine Lawrence, першы эпізод), Кен Кунс (Ken Koonce) , Сындзі Макэй (Sindy McKay), Гэнк Сараян (Hank Saroyan), Джэфры Скот (Jeffrey Scott), Марк Стрэтан (Mark Stratton) і Лары Свэрлаў (Larry Swerdlove)
- Акторы-агучкі: Ґрэґ Бэрґ (Greg Berg): Малы Фозі, Малы Скутэр, Барбара Білінґсьлі (Barbara Billingsley): Няня, Дэйв Кулер (Dave Coulier, 1985—1991): Малы Зьвер, Малы Бансан, Дзядзька Статлер, Дзядзька Вальдорф, Кэці Лей (Katie Leigh): Малы Рольф, Гаўі Мэндал (Howie Mandel, 1984—1985): Малы Зьвер, Малы Бансан, Малая Скітэр, Лоры О’Браен (Laurie O’Brien): Малая Піґі, Расі Тэйлар (Russi Taylor): Малы Гонза, Фрэнк Ўэлкер (Frank Welker): Малы Кэрміт, Малая Скітэр (1985—1991), Малы Бікэр
Іншыя мапэт-праекты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сэм і сябры (Sam and Friends, 1955)
- Князь Жабак (Frog Prince, 1971)
- Брэмэнскія мапэт-музыкі (The Muppet Musicians of Bremen, 1972)
- Калядны глякавы аркестар Эмэта Отэра (Emmet Otter’s Jug Band Christmas, 1977)
- Джон Дэнвэр і Мапэты: Каляды разам (тэлевізійны; John Denver and the Muppets: A Christmas Together, 1979)
- Мапэт-фільм (The Muppet Movie, 1979)
- Вялікае мапэт-бязглузьдзе (The Great Muppet Caper, 1981)
- Мапэты захопываюць Манхэтэн (Тhe Muppets Take Manhattan, 1984)
- Каляды мапэт-сям’і (A Muppet Family Christmas, 1987)
- Мапэт-сьвет Ўолта Дыснэю (тэлевізійны; The Muppets at Walt Disney World , 1990)
- МапэтВізія 3D Джыма Гэнсана (3D фільм; Jim Henson’s MuppetVision 3D, 1991)
- Мапэт-калядкі (The Muppet Christmas Carol, 1992)
- Мапэт-выспа скарбаў (Muppet Treasure Island, 1996)
- Мапэты ў космасе (Muppets from Space, 1999)
- Гэта вельмі вясёлая калядная мапэт-кіношка (It’s a Very Merry Muppet Christmas Movie, 2002)
- Дрыгвяныя гады Кэрміта (Kermit’s Swamp Years, 2002)
- Мапэт-чараўнік краіны Оз (The Muppets' Wizard of Oz, 2005)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мапэт-шоў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў