Максім Паўлавец
Максім Паўлавец | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 жніўня 1996[1] (28 гадоў) | |
Рост | 172 см | |
Вага | 64 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013 | Хваля | 3 (0) |
2013 | Смалявічы | 6 (0) |
2014—2018 | Славія Мазыр | 52 (0) |
2018 | → Хваля | 24 (0) |
2020 | Мікашэвічы | 25 (0) |
2021 | Хваля | 30 (0) |
2022—2023 | Крумкачы | 44 (4) |
Зборныя | ||
2017 | Беларусь (да 21) | 2 (0) |
Максі́м Паўлаве́ц (нарадзіўся 8 жніўня 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца менскіх «Крумкачоў».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаў кар’еру ў пінскай «Хвалі», а ўлетку 2013 году перайшоў у клюб «Смалявічы-СТІ». У пачатку 2014 году ўсьлед за галоўным трэнэрам Юрам Пунтусам перабраўся ў мазырскую «Славію», дзе стаў трывала зьяўляцца на полі, выходзячы на замену, і дапамог клюбу вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. Сэзон 2015 году распачаў у дублі мазырчукоў. 10 жніўня 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць «Шахцёру» (1:6). Усяго ў сэзоне 2015 году сем разоў зьявіўся на полі ў Найвышэйшай лізе. У сэзоне 2016 году стаў часьцей зьяўляцца ў асноўнай камандзе, звычайна выходзячы на замену. Сэзон 2017 году пачынаў як гулец ратацыі, а ўлетку замацаваўся ў стартавым складзе палешукоў. У лютым 2018 году аддадзены ў арэнду пінскай «Хвалі»[3]. У сэзоне 2018 году трывала зьяўляўся ў стартавым складзе пінчукоў. У студзені 2019 году стала вядома, што паўабаронца перапыне футбольную кар’еру праз службы ў войску[4].
У красавіку 2020 году стаў гульцом мікашэвіцкага «Граніта»[5], дзе быў трывалым гульцом стартавага складу. У студзені 2021 году стаў трэнавацца з пінскай «Хваляй» і ў лютым зноўку пагадніўся з клюбам[6]. Пачынаў сэзон 2021 году ў стартавым складзе каманды, з жніўня стаў часьцей выходзіць на зьмену. У лютым 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў клюб[7].
У красавіку 2022 году далучыўся да табару «Крумкачоў»[8]. У красавіку 2023 году падоўжыў супрацу з клюбам[9].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]26 сакавіка 2017 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць зборнай Латвіі (3:4) і адзначыўшыся галявой перадачай.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Славія Мазыр | 2015 | Найвышэйшая ліга | 7 | 0 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 12 | 0 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 19 | 0 | |
Хваля | 2018 | Першая ліга | 24 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Maksim Pavlovets // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/maksim_pavlovets/
- ^ Четыре футболиста пополнили ряды «Волны» (рас.)
- ^ Три игрока продлили контракты с "Волной", Куган покинул команду
- ^ Ряды команды пополнили четыре игрока
- ^ Гусев и Павловец подписали соглашения с "Волной", Демков покинул команду
- ^ Виталий Рушницкий и Максим Павловец покинули "Волну"
- ^ Максим Павловец – игрок «Крумкачоў»
- ^ "Крумкачы" объявили о продлении контрактов с двумя футболистами (рас.) Праверана 2023-04-20 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball