Перайсьці да зьместу

Ліпск (Ляхавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ліпск
лац. Lipsk
Касьцёл
Касьцёл
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Ляхавіцкі
Сельсавет: Крывошынскі
Насельніцтва: 910 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1633
Паштовы індэкс: 225387
СААТА: 1250817036
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°49′58″ пн. ш. 26°5′46″ у. д. / 52.83278° пн. ш. 26.09611° у. д. / 52.83278; 26.09611Каардынаты: 52°49′58″ пн. ш. 26°5′46″ у. д. / 52.83278° пн. ш. 26.09611° у. д. / 52.83278; 26.09611
Ліпск на мапе Беларусі ±
Ліпск
Ліпск
Ліпск
Ліпск
Ліпск
Ліпск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ліпск[1] — вёска ў Беларусі, на канале Ліпніцы. Уваходзіць у склад Крывошынскага сельсавету Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 910 чалавек. Знаходзіцца за 24 км на паўднёвы захад ад места і чыгуначнай станцыі Ляхавічаў, на аўтамабільнай дарозе Ліпск — Крывошын.

Ліпск — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Ліпск утварыўся ад назвы пароды дрэва — ліпы[2].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Ліпск як сяло, перададзенае ў валоданьне М. Радзівіла, датуецца 1492 годам. Паселішча было цэнтрам воласьці і ўваходзіла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1563 годзе Ліпск упамінаецца як мястэчка. У 1584 годзе М. Радзівіл падараваў Ліпскую воласьць зь «местам» Ліпскам, 6 вёскамі і маёнткам Рэпіхавам Нясьвіскай езіцкай калегіі. Зноў упамінаецца як места пад 1589 годам.

У 1700 годзе Ліпск меў статус мястэчка, тут існаваў касьцёл. У 1789 годзе мястэчка знаходзілася ў дзяржаўнай уласнасьці.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ліпск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце[3] Слонімскай, з 1797 году Літоўскай, з 1801 году Гарадзенскай, з 1844 году Менскай губэрніяў. На 1844 год у мястэчку было 70 двароў, яно знаходзілася ў валоданьні графіні І. Патоцкай і ўваходзіла ў склад маёнтку Рэпіхава. На 1886 год у Ліпску было 64 двары. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі аднайменныя мястэчка (143 двары) і селішча (1 двор). На 1909 год у мястэчку было 176 двароў, працавала школа. У 1910 годзе ў Ліпску збудавалі новы касьцёл.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ліпск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ліпск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ліпск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Крывошын Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут было 184 двары.

У 1939 годзе Ліпск увайшоў у склад БССР, у Ляхавіцкі раён. Статус паселішча панізілі да вёскі. 12 кастрычніка 1940 году Ліпск стаў цэнтрам сельсавету. У гэты час тут было 280 двароў, працавалі няпоўная сярэдняя школа і лекарскі ўчастак. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 2000-я гады Ліпск атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку». На 2005 год у вёсцы было 458 двароў.

  • XIX стагодзьдзе: 1844 год — 404 чал.; 1867 год — 556 чал.; 1886 год — 650 чал.; 1897 год — 920 чал. у мястэчку Ліпску і 2 чал. у селішчы Ліпску
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 1154 чал.; 1921 год — 841 чал.; 1940 год — 1600 чал.; 1959 год — 1211 чал.; 1970 год — 1549 чал.; 1999 год — 1155 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 1152 чал.; 2005 год — 1063 чал.; 2010 год — 910 чал.

У Ліпску працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл у 1914 г.

За 3 км на поўдзень ад Ліпску на хутары Шурах знаходзіцца помнік археалёгіі — стаянка эпохі мэзаліту.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 207.
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 203.
  3. ^ Jelski A. Lipsk // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 294.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]