Людзікаўская карэльская мова
Людзікаўская карэльская мова | |
Lyydin kiel' | |
Ужываецца ў | Расеі |
---|---|
Рэгіён | усходні поўдзень Карэліі |
Колькасьць карыстальнікаў | прыкладна 3 000 чал.[1] |
Клясыфікацыя | Уральская сям’я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Дапаможная мова ў | рэспубліцы Карэлія[2] мова нацыянальнае меншасьці |
Рэгулюецца | — |
Статус: | 7 Нясталы[d][3] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо і карэльскі альфабэт[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | — |
ISO 639-2(Т) | — |
ISO 639-3 | lud |
SIL | lud |
Лю́дзікаўская мова — мова прыбалтыйска-фінскае падґрупы фіна-волскае ґрупы фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і, на якой размаўляе лякальная ґрупа карэлаў людзікі. Часта разам з уласнакарэльскай, лівікаўскай карэльскай і цьверскай карэльскай мовамі лічыцца адной з гаворак агульнае карэльскае мовы. Як і іншыя карэльскія мовы, людзікаўская карэльская мова мае свой уласны літаратурны стандарт.
На людзікаўскай мове размаўляюць на ўсходнім поўдні рэспублікі Карэлія, у раёне заходняга ўзьбярэжжа Анескага возера — на тэрыторыі Кандапоскага, Пражынскага і Прыанескага раёнаў.
Агульная характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пісьмовасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да ХІХ стагодзьдзя кнігавыданьне на карэльскай мове практычна не вялося, пакуль у 1820 годзе кірылічным шрыфтам не было выдадзена Эванґельле ад Мацея. У гэтыя часы не існавала адзінага літаратурнага стандарту і артаґрафіі мовы, у выніку чаго альфабэты розных выданьняў адрозьніваліся адзін ад аднаго.
У савецкія часы, у 1931 годзе для карэльскае мовы быў створаны лацінскі альфабэт, але ў 1937 годзе ён быў зноў пераведзены на кірылічную аснову.
Дыялекты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Людзікаўская мова падзяляецца на 3 гаворкі: кандапоскую, міхайлаўскую і пражынскую.
Грамадзкае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле закону рэспублікі Карэлія аб дзяржаўнай падтрымцы карэльскае, вэпскае й фінскае моваў карэльскія мовы маюць магчымасьць на атрыманьне дапамогі з боку дзяржавы, а таксама могуць ужывацца ў дзяржаўных, навучальных установах і сродках масавае інфармацыі, ґарантуецца права на атрыманьне адукацыі на карэльскіх мовах. Але нягледзячы на гэта, ніводная з карэльскіх моваў ня мае статусу дзяржаўнай у рэспубліцы Карэлія[4].
На людзікаўскай мове выходзіць ґазэта Lyydilaine.
Спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Вікіпэдыя ў інкубатары мае вэрсію карэльскай мовай |
- Sanakirju-Словарь-Sanakirja (рас.), (фін.) — карэльска-расейска-фінскі слоўнік
- Портал «Финно-угорские библиотеки России». Электронная коллекция изданий на карельском языке (рас.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ludian. A language of Russian Federation (Europe). Ethnologue (анг.)
- ^ Карелия N 31 (23 марта 2004): Документы: закон Республики Карелия о государственной поддержке карельского, вепсского и финнского языков в Республике Карелия (анг.)
- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ^ гл. п. 1 артыкулу 11 Канстытуцыі рэспублікі Карэлія