Леанід Краўчук
Леанід Краўчук лац. Leanid Kraŭčuk | |
па-ўкраінску: Леонід Макарович Кравчук | |
1-ы Прэзыдэнт Украіны | |
---|---|
5 сьнежня 1991 — 19 ліпеня 1994 | |
Наступнік: | Леанід Кучма |
Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны | |
23 ліпеня 1990 — 5 сьнежня 1991 | |
Папярэднік: | Уладзімер Івашка |
Наступнік: | Іван Плюшч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
10 студзеня 1934[1][2][3] |
Памёр: |
10 траўня 2022[4] (88 гадоў) |
Партыя: | СДПУ(а) |
Сужэнец: | Антаніна Краўчук |
Дзеці: | Аляксандар Краўчук[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Леані́д Мака́равіч Краўчу́к (10 студзеня 1934, Вялікі Жыцін — 10 траўня 2022) — першы Прэзыдэнт Украіны (1991—1994), Кіраўнік Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў 1990—1991 гадох, Народны дэпутат Украіны ў 1990—1991 ды 1994—2006 гадох, Герой Украіны (2001).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 10 студзеня 1934 году ў сяле Вялікі Жыцін Валынскага ваяводзтва Рэспублікі Польшча (зараз Ровенская вобласьць Украіны). У 1958—1960 выкладаў у Чарнавіцкім фінансавым тэхнікуме. У 1960—1967 — кансультант-мэтадыст Дома палітасьветы, лектар, памагаты сакратара, загадчык аддзелу агітацыі і прапаганды Чарнавіцкага абкама КПУ. У 1967—1970 — асьпірант Акадэміі грамадзкіх навук пры ЦК КПСС. У 1970—1988 — загадчык сэктару, інспэктар, памагаты сакратара ЦК, Першы намесьнік загадчыка аддзелу, загадчык аддзелу агітацыі і прапаганды ЦК. У 1988—1990 — загадчык ідэалягічнага аддзелу, сакратар ЦК КПУ, у 1990 — другі сакратар ЦК КПУ. У 1989—1990 — кандыдат у чальцы Палітбюро, у 1990—1991 — чалец Палітбюро ЦК КПУ. Народны дэпутат Украіны Х—XIV (у тым ліку І—IV) скліканьняў. У 1990—1991 — Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны.
У жніўні 1991 году Краўчук пакінуў КПУ і балатаваўся на пасаду прэзыдэнта як беспартыйны. У той жа час яго падтрымалі як актывісты забароненай на той час кампартыі (іх вылучэнец Аляксандар Ткачэнка зьняў сваю кандыдатуру ў інтарэсах Краўчука), так і частка нацыянал-дэмакратаў, якія рэклямавалі старшыню Вярхоўнай Рады як «бацьку незалежнасьці». Згуляў сваю ролю і штучна створаны для галоўнага апанэнта Краўчука — Вячаслава Чарнавола — вобраз «западенця-нацыяналіста». Штучнасьць гэтага вобразу падкрэсьліваў той факт, што Чарнавіл які нарадзіўся ў Ерках (Чаркаская вобласьць), разьмешчаных значна ўсходней Вялікага Жыціна. Аднак Краўчук перамог ужо ў першым туры, Чарнавіл сабраў 23,27% галасоў.
У 1991—1994 — Прэзыдэнт Украіны. У 1993 пагадзіўся на датэрміновыя выбары кіраўніка дзяржавы (прызначаныя на ліпень 1994 г.). У першым туры набраў найбольшую колькасьць галасоў сярод іншых кандыдатаў, але ў другім прайграў Леаніду Кучму.
Абраны народным дэпутатам у 1994 — на давыбарах у адным з мажарытарных акругаў. У 1998 году, застаючыся беспартыйным, узначаліў выбарчы сьпіс Сацыял-дэмакратычнай партыі Ўкраіны (аб’яднанай). Напярэдадні галасаваньня ўступіў да СДПУ(аб) і прывёў яе ў Вярхоўную Раду.
З кастрычніка 1998 году сябра Палітбюро і Палітрады СДПУ(аб). У 2002—2006 г. ўзначальваў фракцыю СДПУ(аб) у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны.
У верасьні 2005 г. ініцыяваў скандал аб фінансаваньні Барысам Беразоўскім у 2004 годзе прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі Віктара Юшчанкі.
У 2006 годзе ўзначаліў сьпіс апазыцыйнага блёку «Не так». Але па выніках выбараў той не пераадолеў 3-адсоткавы бар’ер (блёк набраў 1,01%).
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў у 1958 годзе Кіеўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Т. Шаўчэнкі. У 1970 годзе скончыў Акадэмію грамадзкіх навук пры ЦК КПСС. Кандыдат эканамічных навук, кандыдацкую дысэртацыю абараніў па тэме «Сутнасьць прыбытку пры сацыялізьме і яе роля ў калгаснай вытворчасьці».
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жонка Антаніна Міхайлаўна — дацэнт эканамічнага факультэта Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэта імя Тараса Шаўчэнкі.
Сын Аляксандар.
Іншае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герой Украіны (2001 г.). У лістападзе 2004 пазбаўлены званьня ганаровага доктара (Doctor honoris causa) Кіева-Магілянскай Акадэміі за «неграмадзянскую пазыцыю пад час Аранжавай рэвалюцыі». У гонар Краўчука названая тачка-краўчучка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Leonid Kravchuk // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Leonid Makarowitsch Krawtschuk // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Leonid M. Krawtschuk // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б Умер первый президент Украины Леонид Кравчук — РБК (рас.) — РБК daily, 2022.
- ^ а б https://glavcom.ua/country/politics/pohoron-kravchuka-priznacheniy-lishe-na-vivtorok-stala-vidoma-prichina-845115.html
|
|
- Нарадзіліся 10 студзеня
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Польскай рэспубліцы (1918—1939)
- Памерлі 10 траўня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Мюнхэне
- Выпускнікі Кіеўскага ўнівэрсытэту
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Узнагароджаныя мэдалём «У адзначэньне 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна»
- Узнагароджаныя мэдалём «Ветэран Працы»
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 1 ступені
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 2 ступені
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 3 ступені
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 4 ступені
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 5 ступені
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Кабінэту міністраў Украіны
- Распад СССР
- Украінскія палітыкі
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 1-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 4-га скліканьня
- Кандыдаты ў прэзыдэнты Ўкраіны
- Прэзыдэнты Ўкраіны