Кірыякас Міцатакіс
Кірыякас Міцатакіс | |
24 чэрвеня 2013 — 27 студзеня 2015 | |
11 студзеня 2016 — 8 ліпеня 2019 | |
Папярэднік | Яніс Плякіятакіс[d] |
Наступнік | Алексіс Цыпрас |
8 ліпеня 2019 — 25 траўня 2023 | |
Папярэднік | Алексіс Цыпрас |
Наступнік | Яаніс Сармас[d] |
з 26 чэрвеня 2023 | |
Папярэднік | Яаніс Сармас[d] |
з 11 студзеня 2016 | |
Папярэднік | Яніс Плякіятакіс[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
4 сакавіка 1968[1][2][3] (56 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Марэва Грабоўскі-Міцатакіс[d] |
Дзеці: | Сафія Міцатакіс[d], Канстантынас Міцатакіс[d] і Дафнэ Міцатакіс[d] |
Бацька: | Канстантынас Міцатакіс[d] |
Маці: | Марыка Міцатакіс[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Кірыя́кас Міцата́кіс (па-грэцку: Κυριάκος Μητσοτάκης; нар. 4 сакавіка 1968, Атэны) — грэцкі палітык, прэзыдэнт Партыі «Новая дэмакратыя» са студзеня 2016 году і лідэр апазыцыі з 2016 па 2019 год. Міністар адміністрацыйных рэформаў і электроннага кіраваньня з 2013 па 2015 год. Сябар парлямэнту Грэцыі з 2004 году. Займаў пасаду прэм’ер-міністра Грэцыі з 8 ліпеня 2019 году[4] па 25 траўня 2023 году.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сын былога прэм’ер-міністра Грэцыі і ганаровага прэзыдэнта «Новай дэмакратыі» Канстантынаса Міцатакіса, малодшы брат былога міністра замежных спраў і мэра Атэн Доры Бакаяні.
Скончыў факультэт сацыяльных навук у Гарвардзкім унівэрсытэце (1990), атрымаў ступень магістра па міжнародных адносінах у Стэнфардзкім унівэрсытэце (1993 г.) і ступень MBA ў Гарвардзкай школе бізнэсу (1995).
Працаваў фінансавым аналітыкам Chase Investment Bank і кансультантам McKinsey and Company ў Лёндане. У 1997 годзе далучыўся да Alpha Ventures ў Грэцыі ў якасьці старэйшага супрацоўніка па інвэстыцыях, у 1999 годзе стаў галоўным выканаўчым дырэктарам NBG Venture Capital.
У 2003 годзе Сусьветны эканамічны форум уключыў яго ў лік «100 самых пэрспэктыўных лідэраў заўтрашняга дня»[5].
Жанаты, мае траіх дзяцей. Акрамя роднай грэцкай мовы, гаворыць ангельскай, францускай і нямецкай мовамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б http://www.hellenicparliament.gr/en/Vouleftes/Viografika-Stoicheia/?MPId=d0750741-dbb8-4bec-9466-526fe9c11773
- ^ а б Kyriákos Mitsotakis // GeneaStar
- ^ а б Kyriakos Mitsotakis // Munzinger Personen (ням.)
- ^ Мицотакис принял присягу в качестве премьер-министра Греции // ТАСС8 ліпеня 2019 г. Праверана 8 ліпеня 2019 г.
- ^ Kyriakos Mitsotakis - Delphi Economic Forum