Перайсьці да зьместу

Клуж-Напока

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Клуж-Напока
рум. Cluj-Napoca
Герб Клуж-Напокы
Дата заснаваньня: 1213
Краіна: Румынія
Гістарычная вобласьць: Трансыльванія
Жудзец: Клуж
Кіраўнік: Эміль Бок[d][1]
Плошча: 179,5 км²
Вышыня: 410 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 324 576 чал.
шчыльнасьць: 1808,22 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +(40)
Паштовы індэкс: 400xxx
Нумарны знак: CJ-N
Геаграфічныя каардынаты: 46°46′48″ пн. ш. 23°33′34″ у. д. / 46.78° пн. ш. 23.55944° у. д. / 46.78; 23.55944Каардынаты: 46°46′48″ пн. ш. 23°33′34″ у. д. / 46.78° пн. ш. 23.55944° у. д. / 46.78; 23.55944
Клуж-Напока на мапе Румыніі
Клуж-Напока
Клуж-Напока
Клуж-Напока
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Сайт (рум.)

Клуж-Напока (па-румынску: Cluj-Napoca [ˈkluʒ naˈpoka], па-вугорску: Kolozsvár [ˈkoloʒvaːr], па-нямецку: Klausenburg), да 1974 году — Клуж — горад на паўночным захадзе Румыніі. Другі паводле велічыні горад Румыніі. На 2011 год насельніцтва складала 324 576 чалавек. Адміністрацыйны цэнтар жудэцу Клуж.

Сярэднявечны бастыён

Пасьля заваёвы Дакіі ў пачатку II стагодзьдзя Рымскай імпэрыяй імпэратар Траян заснаваў базу рымскага легіёну, вядомую як Напока, якая стала адным з асноўных цэнтраў раманізацыі мясцовага дакійскага насельніцтва Рымскай Дакіі. Падчас Вялікага перасяленьня народаў Напока была разбурана. У VI—X стагодзьдзях раманамоўныя валахі інтэнсіўна кантактавалі зь міграваўшымі славянскімі плямёнамі, а пасьля XII стагодзьдзя ядро раманамоўнай Дакіі (Трансыльванія) было на доўгі час парабавана вугорцамі.

Рэгіён быў заваяваны вугорцамі і ўвайшоў у склад Каралеўства Вугоршчыны. Кароль Іштван V падтрымаў трансыльванскіх саксаў у стварэньні калёніі побач з руінамі рымскай Напокі. У 1270 годзе Клуж атрымаў гарадзкія прывілеі і пачаў хутка расьці.

У XIX — пачатку XX стагодзьдзяў горад стаў найважнейшым цэнтрам мадзьярызацыі. Па стане на 1910 год адсотак вугорцаў у ім дасягнуў 81,6% (51 192 чалавекі). У складзе Аўстра-Вугоршчыны меў нямецкую назву Кляўзэнбург.

Сучасная гісторыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1918 годзе горад перайшоў пад кіраваньне Румыніі, пачылася палітыка румынізацыі. У 1940—1944 гадох горад зноў перайшоў да Вугоршчыны, у ім зноў пачаліся антырумынскія выступленьні. Колькасьць вугорцаў дасягнула ў 1941 годзе 85,7% (98 502 чалавекі). Пасьля 1945 году горад зноў стаў румынскім, колькасьць вугорскага насельніцтва ў ім скарацілася.

Па стане на 2011 год насельніцтва гораду складала 324 576 чалавек. Нацыянальны склад:

Касьцёл Сьвятога Міхаіла

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]